Вы тут

Двое з «вог­нен­най» вёс­кі


3 лю­та­га 1943 го­да вёс­ка Ка­вы­чы­цы Кас­цю­ко­віц­ка­га ра­ё­на бы­ла пе­ра­тво­ра­на ў гру­ду по­пе­лу. Гэ­тае жу­дас­нае зла­дзей­ства ўчы­ні­лі ня­мец­кія кар­ні­кі, якія не па­шка­да­ва­лі лю­дзей. У по­лы­мі жыў­цом зга­рэ­лі 85 вяс­коў­цаў — дзе­ці, жан­чы­ны, ста­рыя. На шчас­це, шмат ка­му ўда­ло­ся і па­збег­нуць фа­шысц­ка­га пек­ла. Ся­род іх бы­лі Іван і Яў­ге­нія Кап­лу­но­вы — вяс­ко­выя пад­лет­кі і ко­ліш­нія су­се­дзі. Ця­пер яны — муж і жон­ка, ра­зам ужо 65 га­доў.

2Да­ве­даў­шы­ся ў мяс­цо­вым края­знаў­чым му­зеі пра Іва­на і Яў­ге­нію, на­браў ну­мар іх тэ­ле­фо­на, прад­ста­віў­ся і на­пра­сіў­ся на су­стрэ­чу.

— Ча­ка­ем у гос­ці! — па­чуў­ся вет­лі­вы муж­чын­скі го­лас на дру­гім кан­цы тэ­ле­фон­на­га про­ва­ду.

Да май­го пры­хо­ду ў дом у Пер­ша­май­скім за­вул­ку Іван Фё­да­ра­віч тры­маў у ру­ках вя­лі­кі сшы­так. Як ака­за­ла­ся, з ус­па­мі­на­мі. У ру­ка­піс­ным дзён­ні­ку — пяць­дзя­сят дзве ста­рон­кі ў лі­ней­ку, спі­са­ных роў­ным по­чыр­кам. Гэ­та спо­ведзь 15-га­до­ва­га ві­да­воч­цы пра ўлас­ны лёс і лёс сва­ёй ма­лень­кай ра­дзі­мы — вёс­кі Ка­вы­чы­цы. У сшыт­ку сабраны фраг­мен­ты-ўрыў­кі тра­гіч­ных па­дзей, хро­ні­ка ўцё­каў, вяр­тан­не на па­пя­лі­шча, удзел у пар­ты­зан­скім ру­ху — пра ўсё тое, за што моц­на ўха­пі­ла­ся юна­чая па­мяць, што мо­жа склас­ці поў­ную і праў­дзі­вую гіс­то­рыю ад­ной са шмат­лі­кіх тра­гіч­ных ста­ро­нак вай­ны на апа­ле­най зям­лі Бе­ла­ру­сі.

— Я па­чаў за­на­тоў­ваць ус­па­мі­ны яшчэ ў 1947 го­дзе, каб тра­ге­дыя Ка­вы­чы­цаў ні­ко­лі не сцер­ла­ся з па­мя­ці. Ця­пер пе­ра­кон­ва­ю­ся, што пра­ца бы­ла не да­рэм­ная. Мы з Яў­ге­ні­яй за­ста­лі­ся ці не апош­ні­мі свед­ка­мі і нось­бі­та­мі гэ­тай не­ад­ба­ле­лай па­мя­ці. Яшчэ па­мя­та­ем тва­ры і ім­ёны тых, ка­го не­лю­дзі пе­ра­тва­ры­лі ў ма­лень­кія гру­доч­кі по­пе­лу, — ка­жа 86 га­до­вы Іван Кап­лу­ноў. — Час­та бы­вае, што ноч­чу не спіц­ца, і та­ды па­чы­на­ем ра­зам пры­гад­ваць вай­ну. Не хо­чам, а ўсё роў­на пры­гад­ва­ем. І пла­чам. Ба­дай, толь­кі мы і мо­жам па-са­праўд­на­му зра­зу­мець ад­но ад­на­го. Крыўд­на і ба­лю­ча да­гэ­туль: як маг­ло зда­рыц­ца, каб лю­дзі па­лі­лі лю­дзей, без­аба­рон­ных, не­ві­на­ва­тых? Ча­му, за што? Да­гэ­туль не мо­жам уця­міць, як нам са­мім вы­па­ла па­збег­нуць жу­дас­най до­лі і за­стац­ца жы­вымі, не пра­па­сці ў вель­мі лю­тую зі­му.

У кож­на­га з іх свая гіс­то­рыя вы­ра­та­ван­ня, але гэ­тыя гіс­то­рыі вель­мі па­доб­ныя. Амаль ра­вес­ні­кі, ся­лян­скія дзе­ці, га­да­ва­лі­ся по­бач. Ад­ноль­ка­ва ад­чу­ва­лі, як змя­ні­ла­ся жыц­цё ў вай­ну: го­лад, па­гро­зы, страх бліз­кай смер­ці... Амаль ра­зам яны ўця­ка­лі з па­ла­ю­чай вёс­кі, ха­ва­лі­ся ў ле­се...

3

Са слоў Кап­лу­но­вых да­вед­ва­ю­ся, што да вай­ны ў Ка­вы­чы­цах бы­ло больш за трыс­та гас­па­да­рак — па тым ча­се да­во­лі вя­лі­кае па­се­лі­шча. У лі­ха­лец­це вёс­ка ста­ла пры­тул­кам для пар­ты­зан. Атрад на­ліч­ваў 320 на­род­ных мсці­ўцаў, а на­ва­коль­ныя ля­сы бы­лі не­вя­лі­кія, усіх сха­ваць не маг­лі. Ка­лі во­ра­гі на­вед­ва­лі­ся ў вёс­ку, пар­ты­за­ны па­спя­ва­лі з яе сы­хо­дзіць. Цяр­пець гэ­та кар­ні­кі не збі­ра­лі­ся і вяс­коў­цам не да­ра­ва­лі. Для лік­ві­да­цыі пар­ты­зан­скіх вё­сак быў сфар­мі­ра­ва­ны кар­ны атрад. У дзень, ка­лі па­лі­лі Ка­вы­чы­цы, бы­ло зні­шча­на яшчэ 11 не­да­лё­кіх вё­сак. Не ста­ла су­сед­ніх Пан­коў, Дзяр­жын­ня, Ба­ра­вой, Пань­коў­скай Бу­ды, За­ціш­ша...

— На­шу вёс­ку акру­жы­лі ра­ні­цай, яшчэ за­цем­на, ста­лі пад­паль­ваць яе з двух кан­цоў. Тых, хто не па­спеў уця­чы і трап­ляў на во­чы, кар­ні­кі зга­ня­лі ў кал­гас­ны хлеў. На­шы ха­ты зна­хо­дзі­лі­ся па­ся­рэ­дзі­не Ка­вы­чы­цаў, і гэ­та ста­ла вы­ра­та­ван­нем, — ка­жуць Кап­лу­но­вы. — Уця­ка­лі мы пад пры­крыц­цём ды­му. Спа­дзя­ва­лі­ся толь­кі да­бег­чы да ле­су.

Яў­ге­нія зга­да­ла, як яе баць­ка па­спеў за­прэг­чы ка­ня, пры­ха­піў тое-сёе з па­жыт­каў, па­са­дзіў шас­цё­ра ма­лых і ру­шыў праз ага­ро­ды да ле­су. Дзяў­чы­на бег­ла за ка­нём па глы­бо­кім сне­зе ў сва­іх лап­ці­ках. Іва­ну вы­па­ла ўця­каць па лю­таў­скім хо­ла­дзе бо­сым. Сам быў не­вя­лі­ка­га рос­ту, але нёс на ру­ках 4-га­до­вую сяст­рыч­ку. Іва­наў баць­ка ў гэ­ты час быў да­лё­ка ад род­ных мяс­цін — на фрон­це. У ле­се, аб­кру­ціў­шы­ся ану­ча­мі, грэ­лі­ся ка­ля вог­ні­шча, спа­лі на яло­вых лап­ках. З ле­су на­зі­ра­лі, як да­га­ра­лі Ка­вы­чы­цы.

Яў­ге­ніі пры­га­да­ла­ся ад­на вяс­ко­вая жан­чы­на, якая па­бег­ла з вёс­кі апош­няй:

— Сцёп­ка (гэ­так зва­лі жан­чы­ну), уця­ка­ю­чы, гуч­на спя­ва­ла. Усе маў­ча­лі, ба­я­лі­ся вы­даць ся­бе, а яна спя­ва­ла. Ка­ля ляс­но­га вог­ні­шча так­са­ма ве­ся­лі­ла­ся. Бы­ло ві­даць, што яе па­во­дзі­ны не зу­сім адэ­кват­ныя — са­ма не ве­да­ла, што ра­бі­ла. На­па­ло­ха­ныя вяс­коў­цы не маг­лі ўця­міць, што з ёю зда­ры­ла­ся. Ка­лі на­рэш­це жан­чы­на апры­том­не­ла, па­ве­да­мі­ла, што на яе ва­чах кар­ні­кі за­па­лі­лі хлеў з людзь­мі, яна чу­ла кры­кі і га­ла­шэн­ні ад­на­вяс­коў­цаў, ся­род якіх бы­лі яе род­ныя, сва­я­кі, су­се­дзі.

На па­пя­лі­шча сва­ёй ха­ты Іван прый­шоў толь­кі на трэ­ці дзень. Два дні і дзве но­чы ён блу­каў з ма­лод­шай сяст­рыч­кай па ле­се, па аца­ле­лых вёс­ках, шу­каў ма­ці, пра­сіў ес­ці. Ся­род аб­га­рэ­лых га­ла­ве­шак не знай­шоў ча­ла­ве­чых астан­каў, і ў юна­ка з'я­ві­ла­ся спа­дзя­ван­не, што ма­ці жы­вая. Па­спя­шаў­ся ў вёс­ку Віш­ні да цёт­кі і там су­стрэў­ся з род­ным ча­ла­ве­кам. А пад вяс­ну да ка­вы­чыц­кіх ко­мі­наў па­ча­лі сы­хо­дзіц­ца ін­шыя, ка­му па­шчас­ці­ла аца­лець. Бу­да­ва­лі­ся зям­лян­кі, за­ся­ва­лі­ся ага­ро­ды. Жыц­цё па­во­лі ад­наў­ля­ла­ся, ня­гле­дзя­чы на тое, што кан­ца вай­ны не бы­ло ві­даць. На­пры­кан­цы 1943-га Іва­на за­лі­чы­лі ў пар­ты­зан­скі атрад.

— Ус­па­мі­ны, як ра­ны на сэр­цы, ні­ку­ды ад іх не дзец­ца, — ка­жа Іван. — Зда­ец­ца, усё што ве­даю, на­пі­саў у сшыт­ку, а ляг­чэй не ро­біц­ца.

Без­умоў­на, да гэ­тай ба­лю­чай па­мя­ці да­ба­ві­ла­ся яшчэ ад­на — Чар­но­быль: вёс­ка Ка­вы­чы­цы ста­ла ах­вя­рай моц­на­га ра­ды­я­цый­на­га апра­мень­ван­ня. І хоць Іван з Яў­ге­ні­яй больш за паў­ста­год­дзе жы­вуць у рай­цэнт­ры, род­ныя Ка­вы­чы­цы зноў і зноў паў­ста­юць у іх пе­рад ва­чы­ма. На­ват гар­мо­нік, з якім Іван не­раз­луч­ны з ма­лен­ства, не ў ста­не су­це­шыць боль іх зра­не­ных душ.

Ана­толь Кля­шчук.

Фо­та аў­та­ра.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Прадаўцы кватэр пагаджаюцца на зніжкі

Прадаўцы кватэр пагаджаюцца на зніжкі

Уласнікі карэктуюць свае прапановы.

Грамадства

Як людзі з інваліднасцю робяць свет лепшым

Як людзі з інваліднасцю робяць свет лепшым

«Нашы работы — жывыя, з энергетыкай любові і дабра».