Вы тут

Хут­ка ле­та


Па­ме­ры да­та­цый на пу­цёў­кі для дзя­цей у лет­нія ла­ге­ры бу­дуць па­вя­лі­ча­ны. Ся­рэд­ні кошт пу­цёў­кі ў ла­гер з круг­ла­су­тач­ным зна­хо­джан­нем сё­ле­та скла­дзе 3 млн 100 тыс. руб­лёў, да­та­цыя па­крые больш за трэць гэ­та­га кош­ту. Баць­коў­ская да­пла­та, як і ра­ней, скла­дзе ка­ля 10%.

Як рас­па­вя­ла «Звяз­дзе» на­мес­нік ды­рэк­та­ра Рэс­пуб­лі­кан­ска­га цэнт­ра па азда­раў­лен­ні і са­на­тор­на-ку­рорт­ным ля­чэн­ні на­сель­ніц­тва Та­ма­ра Бан­да­рэн­ка, мяр­ку­ец­ца, што са срод­каў дзяр­жаў­на­га са­цы­яль­на­га стра­ха­ван­ня на па­тан­нен­не ад­ной пу­цёў­кі ў азда­раў­лен­чыя, спар­тыў­на-азда­раў­лен­чыя ла­ге­ры з круг­ла­су­тач­ным зна­хо­джан­нем бу­дзе на­кі­ра­ва­на 1 млн 200 тыс. руб­лёў (ле­тась гэ­тая су­ма бы­ла роў­ная 900 тыс.), з дзён­ным зна­хо­джан­нем — 500 тыс. руб­лёў (бы­ло 350 тыс.), у про­філь­ныя азда­раў­лен­чыя ла­ге­ры з круг­ла­су­тач­ным зна­хо­джан­нем тэр­мі­нам не менш як 9 дзён — 520  тыс. руб­лёў (бы­ло 360 тыс.). Да­та­цыя на пу­цёў­ку ў ла­гер пра­цы і ад­па­чын­ку скла­дзе 560 тыс. руб­лёў (бы­ло 395 тыс.).

Па­слу­гі дзі­ця­чых азда­раў­лен­чых ла­ге­раў уклю­ча­ны ў пе­ра­лік са­цы­яль­на знач­ных та­ва­раў і па­слуг, цэ­ны на якія рэ­гу­лю­юц­ца Мі­ніс­тэр­ствам эка­но­мі­кі. Та­му, каб па­мен­шыць кошт дзі­ця­чай пу­цёў­кі для баць­коў, гра­шо­выя срод­кі вы­дзе­ляць мяс­цо­выя бюд­жэ­ты, прад­пры­ем­ствы, праф­са­ю­зы, улас­ні­кі азда­раў­лен­чых ла­ге­раў. Са срод­каў дзяр­жаў­на­га са­цы­яль­на­га стра­ха­ван­ня на ака­зан­не да­па­мо­гі ў пад­рых­тоў­цы ста­цы­я­нар­ных азда­раў­лен­чых ла­ге­раў да пра­цы ў лет­ні пе­ры­яд 2014 го­да бу­дзе вы­дзе­ле­на
3,7 млрд руб­лёў.

Пу­цёў­кі ў ла­гер вы­дзя­ля­юц­ца бяс­плат­на для дзя­цей-сі­рот, дзя­цей са шмат­дзет­ных сем'­яў, дзя­цей-ін­ва­лі­даў. Мяс­цо­вы­мі вы­кан­ка­ма­мі мо­жа быць пра­ду­гле­джа­на вы­дзя­лен­не да­дат­ко­вых срод­каў і для ін­шых ка­тэ­го­рый дзя­цей, на­прык­лад, тых, хто зна­хо­дзіц­ца ў са­цы­яль­на не­бяс­печ­ным ста­но­ві­шчы, каб вы­даць ім бяс­плат­ную пу­цёў­ку, ад­зна­чы­ла спе­цы­я­ліст.

Пла­ну­ец­ца, што ў ла­ге­рах з круг­ла­су­тач­ным зна­хо­джан­нем пра­вя­дуць адзін з лет­ніх ме­ся­цаў больш за 144 ты­ся­чы бе­ла­рус­кіх школь­ні­каў, у тым лі­ку ў про­філь­ных — звыш 32,1 ты­ся­чы. У ла­ге­рах з дзён­ным зна­хо­джан­нем змо­гуць азда­ра­віц­ца больш за 206.800 дзя­цей. У ла­ге­рах пра­цы і ад­па­чын­ку — 13,4 тыс. пад­лет­каў ва ўзрос­це ад 14 да 18 га­доў. У ла­ге­рах з круг­ла­су­тач­ным зна­хо­джан­нем за кошт срод­каў рэс­пуб­лі­кан­ска­га бюд­жэ­ту гэ­тым ле­там ад­пач­нуць 3410 дзя­цей, якія па­цяр­пе­лі ад ка­та­стро­фы на Чар­но­быль­скай АЭС. З вы­ка­ры­стан­нем срод­каў рэс­пуб­лі­кан­ска­га бюд­жэ­ту так­са­ма атры­ма­юць пу­цёў­кі на лет­ні ад­па­чы­нак 160 дзя­цей ва­ен­на­слу­жа­чых і ін­ва­лі­даў ба­я­вых дзе­ян­няў на тэ­ры­то­рыі ін­шых дзяр­жаў.

Свят­ла­на Бусь­ко.

Улет­ку 2013 го­да ў ла­ге­рах усіх ты­паў прай­шлі азда­раў­лен­не 382,7 тыс. дзя­цей (218,9 тыс. дзя­цей у ла­ге­рах з дзён­ным і 163,8 тыс. дзя­цей — з круг­ла­су­тач­ным зна­хо­джан­нем). Уся­го на пра­ця­гу 2013 го­да ў азда­раў­лен­чых ла­ге­рах рэс­пуб­лі­кі бы­ло азда­роў­ле­на 579,3 тыс. дзя­цей.

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Такое рознае малако... Каму якое падыходзіць?

Такое рознае малако... Каму якое падыходзіць?

«Малако — паўнавартасны прадукт харчавання, а не напой, гэта важна ўлічваць».