Забруджванне паветра на сёння з'яўляецца самай значнай у свеце пагрозай здароўю чалавека. Такая выснова змяшчаецца ў справаздачы, апублікаванай у аўторак Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя.
Паводле новых даследаванняў, у 2012 годзе ад хвароб, выкліканых атручаным паветрам, загінулі 7 мільёнаў чалавек. Найбольшы працэнт смяротных зыходаў зафіксаваны ў бедных краінах Паўднёва-Усходняй Азіі і заходняй часткі Ціхаакіянскага рэгіёна. Паводле звестак СААЗ, у 2012 годзе ў гэтых частках свету 3,3 млн смерцяў былі звязаны з забруджваннем паветра ў памяшканнях, а яшчэ 2,6 млн — з забруджваннем паветра на вуліцы. Зрэшты, большасць смерцяў адбываецца з-за дрэннай якасці паветра ў памяшканнях, мяркуюць эксперты. У СААЗ звязваюць гэта з тым, што, па існуючых ацэнках, 2,9 млрд людзей на планеце жывуць у дамах, якія ацяпляюцца ў асноўным з дапамогай дрэва, вугалю ці гною. Забруджванне атмасфернага паветра, паводле ацэнак СААЗ, выклікала ў 2012 годзе менш смерцяў — 3,7 млн па ўсім свеце.
«Гэта не толькі пра бізнес, але і пра чалавечыя адносіны».
«Нашы работы — жывыя, з энергетыкай любові і дабра».