Вы тут

Маладзёжнае TV: а вы яшчэ не з намі?


«Сту­дэн­таў ад­сюль не вы­гнаць», — смя­юц­ца cупрацоўнікі маладзёжнай тэ­ле­сту­дыі БДУ­І­Р. Стаць аў­та­рам ро­лі­ка, клі­па ці тэ­ле­пе­ра­да­чы мо­жа кож­ны — та­му і ах­вот­ных проць­ма. Маладзёжнае тэ­ле­ба­чан­не БДУ­І­Р ста­но­віц­ца за­ка­на­даў­цам сту­дэнц­кай твор­час­ці — пра гэ­та свед­чаць прэ­міі за леп­шыя ві­дэа­ро­лі­кі, ак­тыў­ныя аб­мер­ка­ван­ні на ін­тэр­нэт-фо­ру­мах, спро­бы ін­шых ВНУ «паў­та­рыць» тво­ры «тэх­ні­каў». Дык што гэ­та — хва­ля ама­тар­скай са­ма­дзей­нас­ці ці сур'­ёз­ныя твор­чыя по­шу­кі сту­дэн­таў? Пра­ве­рым на спра­ве.

Пе­рай­ман­не — леп­шы пі­яр

Пра тэ­ле­ві­зі­ён­шчы­каў з БДУ­І­Р ве­да­юць не толь­кі ў сце­нах род­най аль­ма-ма­тар: сю­жэ­ты сту­дэн­таў ма­юць доў­гія «хвас­ты» з ка­мен­та­ры­яў на фо­ру­мах. Коль­касць пра­гля­даў на ін­тэр­нэт-ка­на­ле роз­ная — ад сот­ні да не­каль­кіх ты­сяч. Па сло­вах Але­ны Са­ка­лоў­скай, прэс-сак­ра­та­ра БДУІР, ліч­бы да­юць маг­чы­масць вы­свет­ліць — што ці­ка­ва гле­да­чам, а што не. «Мы цу­доў­на ра­зу­ме­ем свае хі­бы і не­да­пра­цоў­кі, але ста­ра­ем­ся ад­па­вя­даць узроў­ню са­праўд­на­га СМІ, — ка­жа Але­на. — На­шы жур­на­ліс­ты, апе­ра­та­ры, ман­та­жо­ры — звы­чай­ныя сту­дэн­ты, якія ву­чац­ца на ўлас­ным во­пы­це. Спе­цы­яль­най аду­ка­цыі ў іх ня­ма».

Сту­дэнц­кае тэ­ле­ба­чан­не БДУ­І­Р шмат у ка­го на слы­ху — лю­дзі га­во­раць, аб­мяр­коў­ваць, кры­ты­ку­юць. «Нас за­ўва­жа­юць і на­ват раў­ня­юц­ца на нас, — ад­зна­чае Вя­ча­слаў Пра­та­шчык, ад­каз­ны за фо­та і ап­ты­мі­за­цыю тэ­ле­пра­цэ­су. — Асаб­лі­ва ка­лі наш ка­нал «вы­бух­нуў» на­ва­год­нім клі­пам (ён, да­рэ­чы, са­браў больш за 6 ты­сяч пра­гля­даў!). Па­ча­лі­ся спро­бы пе­рай­ман­ня, на­прык­лад, у БДПУ зра­бі­лі ві­дэа­ро­лік «Ад­каз БДУ­І­Р». Мы та­ко­га не ча­ка­лі! За­тое да­ве­да­лі­ся пра ка­лег, бо су­вя­зяў з ін­шы­мі сту­дэнц­кі­мі сту­ды­я­мі амаль не пад­трым­лі­ва­ем. Вы­клю­чэн­не скла­дае толь­кі тэ­ле­цэнтр БДУ, з якім на­ла­джа­на су­пра­цоў­ніц­тва. Ка­лі нам па­трэб­на аб­ста­ля­ван­не, яны заўж­ды пра­цяг­ва­юць ру­ку да­па­мо­гі. Мы, у сваю чар­гу, так­са­ма з ра­дас­цю вы­ру­ча­ем ка­лег». Атрым­лі­ва­ец­ца, што БДУ­ІР дык­туе сваю мо­ду на сту­дэнц­кае тэ­ле­ба­чан­не. Але не бу­дзем ідэа­лі­за­ваць сту­дэнц­кую сту­дыю — ма­ла­дой ка­ман­дзе ёсць ку­ды ру­хац­ца і над чым пра­ца­ваць.

27-14

Бы­ло б дзе раз­вяр­нуц­ца!

Гэ­та сён­ня ва ўсіх кар­пу­сах
БДУ­І­Р ві­сяць «плаз­мы». А па­чы­на­ла­ся сту­дэнц­кае тэ­ле­ба­чан­не... з ві­дэа­маг­ні­та­фо­на, ка­ме­ры і груп­кі эн­ту­зі­яс­таў.

— Сту­дэнц­кая ві­дэа­сту­дыя БДУ­І­Р ад­ліч­вае сваю гіс­то­рыю з 2001 го­да, ка­лі на­ра­дзі­ла­ся пер­шая він­ша­валь­ная пра­гра­ма, — рас­па­вя­дае Мак­сім Мак­сак, «ста­ра­жыл» ві­дэа­сту­дыі і па су­мя­шчаль­ніц­тве кі­ру­ю­чы ін­жы­нер. — Хлоп­цы шу­ка­лі апе­ра­та­ра, а я яшчэ ў шко­ле быў з ві­дэа­ка­ме­рай на «ка­рот­кай на­зе». Так і па­ча­ло­ся. Ві­дэа­маг­ні­та­фо­ны, пас­ля — пер­шая ві­дэа­стан­цыя для ман­та­жу, пульт, мік­ра­фо­ны, фо­та­апа­ра­ты. Ця­пер ві­дэа­сту­дыя БДУ­І­Р — гэ­та цэ­лае пад­раз­дзя­лен­не прэс-служ­бы ўні­вер­сі­тэ­та. По­ле дзей­нас­ці — жыц­цё на­ву­чаль­най уста­но­вы ў поў­ным аб'­ёме: ад уру­чэн­ня ме­да­ля леп­ша­му сту­дэн­ту да рэс­пуб­лі­кан­скіх спа­бор­ніц­тваў. За­раз у сту­дыі тры на­прам­кі — гэ­та ві­дэа, фо­та і муль­ты­ме­дыя. Ка­лі ёсць па­трэ­ба зра­біць про­ма-ма­тэ­ры­я­лы для ўні­вер­сі­тэ­та, ка­ман­да ро­біць і прэ­зен­та­цыі, і фо­та­ка­ла­жы.

Пяць га­доў та­му Вя­ча­слаў Пра­та­шчык прый­шоў на сту­дыю ін­жы­не­рам па раз­мер­ка­ван­ні. За гэ­ты час ма­ла­ды спе­цы­я­ліст па­сяб­ра­ваў з фо­та­ка­ме­рай, але ця­пер пе­ра­даў фо­та­спра­ву ў ру­кі ма­ла­дых — ня­хай прак­ты­ку­юц­ца. «Я зай­ма­ю­ся тэх­ніч­най ап­ты­мі­за­цы­яй пра­цэ­су, што тут ад­бы­ва­ец­ца, — рас­па­вя­дае пра сваю ра­бо­ту Вя­ча­слаў. — Усім — і вы­клад­чы­кам, і сту­дэн­там — па­трэ­бен до­ступ да на­шай ін­фар­ма­цыі. У ма­іх пла­нах — ства­рэн­не адзі­на­га ме­ды­я­цэнт­ра, дзе бу­дуць за­хоў­вац­ца ўсе ма­тэ­ры­я­лы: і фо­та, і ві­дэа. З апош­ніх да­сяг­нен­няў вар­та ўзга­даць цэнт­ра­лі­за­ва­нае кі­ра­ван­не сет­кай. Ця­пер не трэ­ба бе­гаць у ін­шы кор­пус, каб пад­клю­чыць вя­шчан­не — усё ро­біц­ца тут, у сту­дыі».

Крок за кро­кам тэх­ніч­ныя пы­тан­ні вы­ра­ша­юц­ца. Ад­нак па­мяш­кан­ні тэ­ле­сту­дыі ўжо за­гру­ва­шча­ны тэх­ні­кай — раз­вяр­нуц­ца ўсёй ка­ман­дзе, ды яшчэ і з аб­ста­ля­ван­нем, вель­мі скла­да­на. «Каб ру­хац­ца да­лей, па­тра­бу­ец­ца больш мес­ца, — уз­ды­хае Вя­ча­слаў. — Ка­лі я прый­шоў на сту­дыю, у гэ­тым па­коі ста­яў толь­кі стол. А ця­пер ёсць кам­п'ю­та­ры, мік­ра­фо­ны, а для ка­рэс­пан­дэн­та мес­ца ня­ма». Ві­дэа­сту­дыя рас­це як на драж­джах!

На­ві­ны — пра­дукт лёг­кі

27-13

З пры­хо­дам на сту­дэнц­кае тэ­ле­ба­чан­не мі­ну­лай во­сен­ню жур­на­ліст­кі Але­ны Са­ка­лоў­скай на «СтудTV» па­ча­лі­ся вя­лі­кія пе­ра­ме­ны. Ад­каз­ная за твор­чую част­ку пра­ек­та, яна вы­ра­шы­ла пе­рай­граць усё па-ін­ша­му. Праў­ду ка­жуць, што но­вая мят­ла па-но­ва­му мя­це. «Мне за­ха­це­ла­ся па­ка­заць, што «тэх­на­ры» ні­чым не гор­шыя за жур­на­ліс­таў, — за­пэў­ні­вае Але­на. — Пер­шая «рэ­фор­ма» за­кра­ну­ла са­мае да­ра­гое — кан­цэп­цыю: сту­дэнц­кае тэ­ле­ба­чан­не ста­ла маладзёжным. Хі­ба гэ­та не ад­но і тое ж? Але­на пры­зна­ец­ца: «Хо­чац­ца, каб не толь­кі сту­дэн­ты ад­чу­ва­лі ся­бе част­кай на­ша­га тэ­ле­ба­чан­ня. Ёсць яшчэ і ас­пі­ран­ты, і ма­гіст­ран­ты, ма­ла­дыя вы­клад­чы­кі, з які­мі мы ця­пер ак­тыў­на су­пра­цоў­ні­ча­ем — за­дзей­ні­ча­ем у ро­лі­ках і ары­ен­ту­ем­ся як на аў­ды­то­рыю гле­да­чоў».

Дру­гая рэ­фор­ма прай­шла­ся па фар­ма­це вы­пус­каў — ка­ман­да зра­бі­ла стаў­ку на ка­рот­кія ін­фар­ма­цый­ныя жан­ры: ро­лі­кі, клі­пы. Доў­гія ін­фар­ма­цый­ныя вы­пус­кі на­він кан­улі ў Ле­ту не­здар­ма: ка­му хо­чац­ца пра­гля­даць па­дзеі мі­ну­лых тыд­няў?

27-12

«Ця­пер мы ста­лі больш апе­ра­тыў­ны­мі, — не без ра­дас­ці за­ўва­жае Мак­сім Мак­сак. — Уча­раш­няя па­дзея транс­лю­ец­ца ўжо сён­ня аль­бо заўт­ра. А ра­ней пра­цэс скла­дан­ня пе­ра­да­чы за­цяг­ваў­ся да ме­ся­ца: кож­ны ты­дзень за­піс­ва­ла­ся не­каль­кі сю­жэ­таў, за­тым гэ­тыя ка­ва­лач­кі склей­ва­лі­ся ў адзін вя­лі­кі вы­пуск».

Но­ва­ўвя­дзен­ні, без­умоў­на, ма­юць плён: сю­жэ­ты, раз­ме­шча­ныя на юц­ю­баў­скім ка­на­ле, ма­юць да­во­лі шмат пра­гля­даў, а так­са­ма на сай­це БДУ­ІР. Зна­чыць, зва­рот­ная су­вязь зной­дзе­на! «Мы хо­чам быць роў­ны­мі з ін­шы­мі СМІ, не жа­да­ем ад­ста­ваць. Увесь час шу­ка­ем што да­пра­ца­ваць, зра­біць больш якас­на. Ад­ным сло­вам, рас­цём», — пры­зна­ец­ца Але­на Са­ка­лоў­ская.

Сціп­лым тут не мес­ца!

Сту­дэн­таў хле­бам не кар­мі — дай па­пра­ца­ваць на сту­дыі. Тым не менш — ня­гле­дзя­чы на тое, што сту­дэн­таў тут пры­ма­юць, ча­ка­юць, да­юць маг­чы­масць за­няц­ца спра­вай — ідзе ад­бор.

«Я пры­хо­джу да вы­сно­вы, што мне па­трэб­ны толь­кі леп­шыя, моц­ныя, са­мыя твор­чыя, — дзе­ліц­ца дум­ка­мі Але­на Са­ка­лоў­ская. — Мы, у сваю чар­гу, га­то­выя ад­да­ваць ся­бе, ах­вя­ра­ваць сва­ім ча­сам, каб на­ву­чыць та­му, што ўме­ем са­мі».

«Са­праў­ды, сту­дэн­таў пры­хо­дзіць вель­мі шмат, — да­дае Вя­ча­слаў. — Але за­ста­юц­ца пра­ца­ваць не­каль­кі ча­ла­век. Бы­вае, пры­хо­дзіць юнак і ка­жа: «Ха­чу зды­маць». А ка­лі ад­пра­віш яго на «за­дан­не», ні­чо­га не атрым­лі­ва­ец­ца... Аль­бо сту­дэн­ты прос­та ля­ну­юц­ца. За­тое тыя, што за­ста­юц­ца — лю­дзі «ідэй­ныя».

Ад­ным з та­кіх «ідэй­ных» з'яў­ля­ец­ца дру­га­курс­нік Іван Анд­руш­ке­віч. Хло­пец ад­крыў для ся­бе свет тэ­ле­ба­чан­ня вы­пад­ко­ва. «Уба­чыў рэ­клам­ныя ба­не­ры ві­дэа­сту­дыі, маў­ляў, па­тра­бу­юц­ца апе­ра­та­ры, ка­рэс­пан­дэн­ты. Прый­шоў, спа­да­ба­ла­ся — і я за­стаў­ся тут, у цу­доў­най ка­ман­дзе пра­фе­сі­я­на­лаў. Мае ад­на­курс­ні­кі пад­пра­цоў­ва­юць, а для мя­не маг­чы­масць твор­ча­га рос­ту важ­ней­шая за гро­шы. Ву­чо­бе маё хо­бі не пе­ра­шка­джае. Вы­клад­чы­кі, без­умоў­на, ве­да­юць, што я зай­ма­ю­ся на ві­дэа­сту­дыі, але гля­дзяць на та­кое баў­лен­не ча­су з пры­хіль­нас­цю». Але­на вы­дае сак­рэт сціп­ла­га сту­дэн­та: Іван Анд­руш­ке­віч па­спя­вае і пад­пра­цоў­ваць, і ву­чыц­ца на «вы­дат­на».

А для не­ка­то­рых сту­дэн­таў за­ня­ткі на ўні­вер­сі­тэц­кім тэ­ле­ба­чан­ні пе­ра­рас­лі ў пра­фе­сію. Ві­таль Нар­ке­віч, Вік­тар Шум­скі — бы­лыя ак­ты­віс­ты сту­дэнц­ка­га тэ­ле­ба­чан­ня — пай­шлі пра­ца­ваць на пра­фе­сі­я­наль­нае тэ­ле­ба­чан­не. Сяр­гей Каз­ло­віч — сту­дэнт чац­вёр­та­га кур­са, ад­нак ужо пра­цуе ві­дэа­ін­жы­не­рам на АНТ. Зда­ва­ла­ся б, звы­чай­нае за­хап­лен­не...

«За нас усё ска­жуць на­шы ра­бо­ты», — усмі­ха­юц­ца су­пра­цоў­ні­кі маладзёжнага тэ­ле­ба­чан­ня, і ім ве­рыш. Цу­доў­на, ка­лі ва ўні­вер­сі­тэ­це ра­зу­ме­юць важ­насць улас­най сту­дыі... Пос­пе­ху і рос­ту жур­на­ліс­там-ама­та­рам з БДУ­І­Р!

Ка­ця­ры­на РА­ДЗЮК.

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Што змянілася ў парадку рэгістрацыіі жыллёвай нерухомасці?

Што змянілася ў парадку рэгістрацыіі жыллёвай нерухомасці?

Цяпер, каб аформіць дачу, не трэба ехаць туды, дзе яна знаходзіцца.  

Грамадства

Старт акцыі «Нашы дзеці» будзе дадзены 16 снежня

Старт акцыі «Нашы дзеці» будзе дадзены 16 снежня

Мерапрыемства пачнецца на Віцебшчыне.

Грамадства

Навацыі сацыяльнай сферы ў 2025 годзе

Навацыі сацыяльнай сферы ў 2025 годзе

Узмацненне адраснасці дзяржпадтрымкі і садзейнічання занятасці 

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.