Вы тут

Ня­хай мя­не на­ву­чаць!


Бе­ла­рус­кі ці­ка­вяц­ца ў Ян­дэк­са, як стаць доб­рай жон­кай.

Як па­ка­за­ла спе­цы­яль­на пра­ве­дзе­нае да­сле­да­ван­не, та­кі за­пыт — адзін з са­мых па­пу­ляр­ных ся­род «жа­но­чых» ін­та­рэ­саў у по­шу­ка­ві­ку. Муж­чы­ны ж больш схіль­ныя рэа­лі­зоў­ваць ся­бе ў ро­лі зда­быт­чы­каў. Вы­ву­чыў­шы ўсе пы­тан­ні бе­ла­рус­кіх ка­рыс­таль­ні­каў, якія па­чы­на­лі­ся сло­ва­мі «як стаць», спе­цы­я­ліс­ты кам­па­ніі прый­шлі да вы­сно­вы, што ў бе­ла­ру­саў вы­клі­ка­юць вя­лі­кую ці­ка­ваць пра­фе­сіі пра­гра­міс­та, ак­цё­ра (а так­са­ма пісь­мен­ні­ка, фа­то­гра­фа і ін­шыя твор­чыя кі­рун­кі) і... так­сіс­та.

Су­стра­ка­юц­ца ся­род за­пы­таў і эк­за­тыч­ныя — на­прык­лад, «як стаць нін­зя», сур'­ёз­ныя — «як стаць дэ­пу­та­там», на­ват глы­бо­ка фі­ла­соф­скія — «як стаць ча­ла­ве­кам» або «як стаць шчас­лі­вым». Знач­ная част­ка пы­тан­няў, ад­зна­чае прэс-служ­ба Ян­дэк­са, ты­чыц­ца пе­ра­ўтва­рэн­ня ў ка­зач­ных пер­са­на­жаў: бе­ла­рус­кія ка­рыс­таль­ні­кі пе­ры­я­дыч­на ці­ка­вяц­ца, як стаць фе­яй, ру­сал­кай або ча­раў­ні­ком.

Вік­то­рыя ЗА­ХА­РА­ВА.

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Колер настрою — чырвона-зялёны

Колер настрою — чырвона-зялёны

Спецыяльны рэпартаж з «Марафона адзінства» ў Оршы.

Спорт

Фантастычнае шоу прайшло ў «Мінск-арэне»

Фантастычнае шоу прайшло ў «Мінск-арэне»

Час любіць, памятаць, ствараць і... перамагаць.

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.