Вы тут

Будзь у трэн­дзе — стань ап­ты­міс­там!


Двац­цаць пер­шае ста­год­дзе... Но­вы час пры­нёс з са­бой і но­вую куль­ту­ру, звыч­кі, мо­ду... На­ват лю­дзі змя­ні­лі­ся. Асаб­лі­ва мо­ладзь. Пад­лет­кі ства­ры­лі сваю суб­куль­ту­ру, свой асоб­ны свет. Які ён, гэ­ты свет?

Пач­ну з та­го, што я сам пад­ле­так і мне хо­чац­ца вы­ка­заць аса­біс­тае стаў­лен­не да пэў­ных праб­лем. Я жыц­ця­ра­дас­ны хло­пец, які не ба­іц­ца цяж­кас­цяў у жыц­ці, і та­кіх, як я, шмат. Але су­стра­ка­юц­ца і ін­шыя пад­лет­кі — пе­сі­міс­тыч­ныя, га­то­выя апус­ціць ру­кі пас­ля пер­шай жа ня­ўда­чы, а по­тым скар­дзіц­ца на жыц­цё. Іх менш, але пра іх нель­га не ска­заць.

Я кож­ную ра­ні­цу іду ў шко­лу з доб­рым на­стро­ем, бо там я су­стра­ка­ю­ся са сва­і­мі сяб­ра­мі, пра­вод­жу час з ка­рыс­цю, і мне ня­ма ка­лі су­ма­ваць або гуль­тай­ні­чаць. Вя­до­ма, і ў мя­не бы­ва­юць та­кія дні, ка­лі іс­ці ту­ды аб­са­лют­на не хо­чац­ца, але шко­ла — гэ­та не­ад'­ем­ная част­ка на­ша­га жыц­цё­ва­га шля­ху.

Пе­сі­міс­ты мо­гуць лі­чыць інакш. Яны ду­ма­юць, што шко­ла дае за­шмат ліш­ніх ве­даў, якія ў да­лей­шым жыц­ці ім зу­сім не спат­рэ­бяц­ца. Ха­чу за­пя­рэ­чыць. На­пэў­на, у кож­на­га з нас ад­ной з га­лоў­ных жыц­цё­вых мэт з'яў­ля­ец­ца по­шук доб­рай вы­со­ка­аплат­най пра­цы, каб мы маг­лі нар­маль­на ўтрым­лі­ваць сям'ю. І, мо­жа быць, не­ка­то­рым зда­ец­ца, што важ­ныя толь­кі тыя тры прад­ме­ты, якія мы бу­дзем зда­ваць на цэнт­ра­лі­за­ва­ным тэс­ці­ра­ван­ні, якія за­ста­нуц­ца важ­ны­мі для нас у вы­шэй­шых на­ву­чаль­ных уста­но­вах і ад якіх бу­дзе за­ле­жаць на­ша пра­ца­ўлад­ка­ван­не. Але ця­пер пры пры­ёме на пра­цу най­маль­ні­кі хо­чуць ба­чыць шмат­ба­ко­ва раз­ві­та­га ча­ла­ве­ка, та­му кож­ны пад­ле­так па­ві­нен па­важ­лі­ва ста­віц­ца да ўсіх прад­ме­таў, якія вы­ву­ча­юц­ца ў шко­ле, і не лі­чыць іх пус­тым мар­на­ван­нем ча­су.

Я ска­заў пра стаў­лен­не да шко­лы, ця­пер трэ­ба рас­ка­заць пра за­ня­ткі пас­ля яе. Мож­на па­гу­ляць з сяб­ра­мі на ву­лі­цы, сха­дзіць на ста­ды­ён — заў­сё­ды ёсць ва­ры­ян­ты, як па­зба­віц­ца ад ну­ды, бы­ло б жа­дан­не. Але шмат якія пад­лет­кі ўвесь час ся­дзяць до­ма — за кам­п'ю­та­рам ці тэ­ле­ві­за­рам. Аднак уся­го па­він­на быць у ме­ру.

Ка­лі ж ка­заць пра ха­рак­та­ры пад­лет­каў і ста­сун­кі па­між імі... Вось тут ужо ві­да­воч­ная роз­ні­ца па­між пе­сі­міс­та­мі і ап­ты­міс­та­мі. Апош­нія моц­ныя ду­хам, яны ўвесь час са­ма­ўдас­ка­наль­ва­юц­ца, з кож­ным днём па­спя­ва­юць усё больш і больш. Яны імк­нуц­ца пад­трым­лі­ваць кан­так­ты з ін­шы­мі. Пе­сі­міс­ты ж пас­ля той ня­ўда­чы, якая пры­му­сі­ла іх зла­мац­ца, за­цык­лі­ва­юц­ца на са­бе, на тым, як ім цяж­ка жыць, і з-за гэ­тай за­кры­тас­ці ім на­са­мрэч ста­но­віц­ца цяж­ка. Та­ды ім прос­та не­аб­ход­ны та­кі ча­ла­век, ся­бар, які да­па­мо­жа вяр­нуц­ца да нар­маль­на­га жыц­ця. Я ду­маю, што ў кож­на­га ча­ла­ве­ка бы­ва­юць мо­ман­ты ў жыц­ці, ка­лі яму не­аб­ход­ны хтось­ці, хто змо­жа пад­тры­маць і да­па­маг­чы. І доб­ра, што та­кія лю­дзі — доб­рыя, спа­гад­лі­выя, га­то­выя заў­сё­ды прый­сці на да­па­мо­гу — звы­чай­на зна­хо­дзяц­ца.

Ула­дзі­слаў АМБ­РА­СЕ­ВІЧ,

ву­чань 10 кла­са гім­на­зіі г. Смар­го­ні

Пра аў­та­ра

Ула­дзі­сла­ву 15 га­доў. Пра ся­бе ён ка­жа, што ву­чыц­ца доб­ра, на 9-10 ба­лаў. «З'яў­ля­ю­ся ўдзель­ні­кам і пры­зё­рам ра­ён­ных алім­пі­яд па фі­зі­цы і ін­фар­ма­ты­цы, а так­са­ма аб­лас­ной алім­пі­я­ды па ма­тэ­ма­ты­цы. Сё­ле­та ра­зам з ка­ман­дай гім­на­зіі за­ня­лі дру­гое мес­ца на аб­лас­ным ма­тэ­ма­тыч­ным тур­ні­ры. Ле­тась атры­маў ра­ён­ную прэ­мію за да­сяг­нен­ні ў ву­чо­бе. Бя­ру актыўны ўдзел і ў гра­мад­скім жыц­ці шко­лы. Зай­ма­ю­ся тан­ца­мі, а так­са­ма апра­цоў­кай му­зы­кі на кам­п'ю­та­ры. Яшчэ люб­лю спорт і та­му пры­маю ўдзел у роз­ных спа­бор­ніц­твах. Люб­лю чы­таць на­ву­ко­вую фан­тас­ты­ку». Акра­мя гэ­та­га, Ула­дзі­слаў зай­ма­ец­ца пра­гра­ма­ван­нем і ў бу­ду­чы­ні хо­ча па­сту­піць у БДУ­ІР.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Прадаўцы кватэр пагаджаюцца на зніжкі

Прадаўцы кватэр пагаджаюцца на зніжкі

Уласнікі карэктуюць свае прапановы.

Грамадства

Як людзі з інваліднасцю робяць свет лепшым

Як людзі з інваліднасцю робяць свет лепшым

«Нашы работы — жывыя, з энергетыкай любові і дабра».