Вы тут

Пра­жыць жыц­цё год­на


Ка­жуць, што ў вай­ны не жа­но­чы твар. Але коль­кі жан­чын прай­шло праз усю вай­ну: ад яе пер­шых дзён да Пе­ра­мо­гі! Люд­мі­ла Іо­сі­фаў­на Сміл­га на­ра­дзі­ла­ся і вы­рас­ла ў Ле­нін­гра­дзе. У яе бы­лі кла­пат­лі­выя баць­кі, та­му сваё дзя­цін­ства яна ўспа­мі­нае з цеп­лы­нёй і пя­шчо­тай...

У ча­тыр­нац­цаць га­доў Люд­мі­ла пай­шла пра­ца­ваць на швей­ную фаб­ры­ку. Гэ­тае ра­шэн­не яна пры­ня­ла са­ма­стой­на: трэ­ба бы­ло да­па­ма­гаць сям'і. Прый­шло­ся су­мя­шчаць пра­цу з ву­чо­бай. Лёс не пес­ціў дзяў­чы­ну. На до­лю яе па­ка­лен­ня вы­па­ла страш­нае вы­пра­ба­ван­не — вай­на. Яна па­зба­ві­ла Люд­мі­лу баць­коў, за­бра­ла жыц­ці мно­гіх сяб­роў, зна­ё­мых, су­се­дзяў. У бла­кад­ным Ле­нін­гра­дзе па­на­ва­лі го­лад і хо­лад. Як уда­ло­ся вы­жыць юнай дзяў­чы­не ў го­ра­дзе, дзе смерць ста­ла звы­чай­най з'я­вай, ве­дае толь­кі Бог.

Ма­быць, вя­лі­кім бы­ло жа­дан­не жыць, і гэ­та да­ло Люд­мі­ле сі­лы вы­тры­маць су­ро­вае вы­пра­ба­ван­не.

Эва­ку­а­цыя... Пра­ца ў ты­ле... У цяж­кі для Ра­дзі­мы час яна, як і ты­ся­чы ма­ла­дых лю­дзей, ха­це­ла быць там, дзе рвуц­ца сна­ра­ды, сві­шчуць ку­лі. Доб­ра­ах­вот­ні­кам Люд­мі­ла пай­шла на фронт, ста­ла са­ні­та­рам-ін­струк­та­рам: яшчэ ў Ле­нін­гра­дзе яна скон­чы­ла кур­сы мед­сяс­цёр.

Пер­шы бой для ма­ла­дой дзяў­чы­ны ад­быў­ся пад Бел­га­ра­дам. Гэ­та быў толь­кі па­ча­так ге­ра­іч­на­га шля­ху. Люд­мі­ла Іо­сі­фаў­на пры­ня­ла ўдзел у вы­зва­лен­ні Сма­лен­ска, Ка­на­то­па, Ві­цеб­ска. Сот­ні па­ра­не­ных сал­дат і афі­цэ­раў гэ­тая дзяў­чы­на вы­нес­ла з по­ля бою на сва­іх ру­ках. За час вай­ны бы­ла трой­чы па­ра­не­на. Яе ўзна­га­ро­дзі­лі ор­дэ­нам Чыр­во­на­га Сця­га, ме­да­лём «За ба­я­выя за­слу­гі». У Лю­ба­ве, на бе­ра­зе Бал­тый­ска­га мо­ра, у 1945 го­дзе Люд­мі­ла Іо­сі­фаў­на скон­чы­ла свой ба­я­вы шлях.

У Бе­ла­русь яна пры­еха­ла з му­жам, яко­га су­стрэ­ла і па­ка­ха­ла яшчэ на вай­не. З тых ча­соў жы­ве і пра­цуе ў Скі­да­лі, што на Гро­дзен­шчы­не. Тут яна на­ра­дзі­ла дзвюх да­чок — Свят­ла­ну і Ла­ры­су.

Сваю пра­цоў­ную дзей­насць Люд­мі­ла Іо­сі­фаў­на па­ча­ла на пра­мыс­ло­вым кам­бі­на­це, пра­ца­ва­ла май­страм цэ­ха. А ў 1961 го­дзе прый­шла ў ся­рэд­нюю шко­лу № 2 го­ра­да Скі­даля, дзе атры­ма­ла па­са­ду на­стаў­ні­ка пра­цы. Яна не прос­та вы­кла­да­ла, а ву­чы­ла пры­га­жос­ці. Ка­лі ча­ла­век вя­лі­кі ду­шой, то ён вя­лі­кі і сва­і­мі спра­ва­мі. Ка­валь, цяс­ляр, па­эт ці на­стаў­нік — гэ­та не мае зна­чэн­ня.

І за пра­цу на мір­най ні­ве ў Люд­мі­лы Іо­сі­фаў­ны ёсць уз­на­га­ро­ды: гра­ма­ты Мі­ніс­тэр­ства асве­ты БССР, аб­лас­но­га і ра­ён­на­га ад­дзе­лаў на­род­най аду­ка­цыі.

У 1979 го­дзе Люд­мі­ла Іо­сі­фаў­на пай­шла на пен­сію. Не­ка­то­ры час яна ўзна­чаль­ва­ла Са­вет ве­тэ­ра­наў пры Скі­даль­скім га­рад­скім вы­ка­наў­чым ка­мі­тэ­це. І тут гэ­тая жан­чы­на шмат зра­бі­ла, пры­цяг­ва­ю­чы ўва­гу гра­мад­скас­ці да па­трэб бы­лых аба­рон­цаў Ра­дзі­мы. Яна бес­ка­рыс­лі­ва кла­па­ці­ла­ся пра лю­дзей і ні­чо­га не пра­сі­ла для ся­бе.

Ця­пер Люд­мі­ле Іо­сі­фаў­не 90 га­доў. Але энер­гія, ап­ты­мізм, ве­ра ў свае сі­лы не па­кі­да­юць яе. Яна па-ра­ней­ша­му імк­нец­ца да­рыць лю­дзям лю­боў і ра­дасць. Сён­ня ўзна­чаль­вае Ка­мі­тэт ка­та­ліц­кай царк­вы Скі­да­ля — ні ад­но рэ­лі­гій­нае свя­та не абы­хо­дзіц­ца без яе ак­тыў­на­га ўдзе­лу.

Люд­мі­ла Іо­сі­фаў­на Сміл­га ні­ко­лі не імк­ну­ла­ся да пос­пе­ху. Сі­ла ду­ху, во­ля, пра­ца­ві­тасць, ап­ты­мізм, лю­боў да Ра­дзі­мы — вось тыя якас­ці, якія да­па­маг­лі гэ­тай жан­чы­не пе­ра­адо­лець усе жыц­цё­выя ня­го­ды. Пра­жыць сваё жыц­цё год­на — гэ­та вя­лі­кая спра­ва.

Гра­жы­на ПЕ­ТУ­ШОК,

ву­ча­ні­ца 8 кла­са СШ № 2 г. Скі­да­ля.

Пра аў­та­ра

На­шай чар­го­вай аў­та­рцы Гра­жы­не 14 га­доў. Яна па­ве­да­мі­ла пра ся­бе на­столь­кі сціс­ла і сціп­ла, што да­вя­ло­ся звяр­тац­ца па да­па­мо­гу да яе ма­мы Але­ны Іва­наў­ны.

Вы­свет­лі­ла­ся, што Гра­жы­на — роз­на­ба­ко­вы ча­ла­век. Сур'­ёз­на зай­ма­ец­ца спор­там — на­вед­вае ва­лей­боль­ную сек­цыю. Ву­чыц­ца на «вы­дат­на» — на 9-10 ба­лаў. За­хап­ля­ец­ца бі­се­рап­ля­цен­нем, лю­біць спя­ваць — ро­біць гэ­та на школь­ных кан­цэр­тах. Ня­даў­на за­ня­ла пер­шае мес­ца на ра­ён­ным кон­кур­се дэк­ла­ма­та­раў паэ­зіі. Для чы­тан­ня вы­бі­рае кні­гі па гіс­то­рыі род­на­га краю, асаб­лі­ва пра па­дзеі Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ны. Па ся­мей­най тра­ды­цыі хо­ча стаць юрыс­там — у пры­ват­нас­ці, ма­рыць пра­ца­ваць... след­чым.

 

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Як прайшоў «Марафон адзінства» у Віцебску

Як прайшоў «Марафон адзінства» у Віцебску

Два дні былі насычаны ўнікальнымі выставамі, карыснымі праектамі і інтэрактыўнымі пляцоўкамі.

Грамадства

Як людзі з інваліднасцю робяць свет лепшым

Як людзі з інваліднасцю робяць свет лепшым

«Нашы работы — жывыя, з энергетыкай любові і дабра».

Грамадства

Гарадское асяроддзе становіцца больш даступным для людзей з інваліднасцю

Гарадское асяроддзе становіцца больш даступным для людзей з інваліднасцю

Галоўная мэта дзяржавы сёння — інтэграваць чалавека з інваліднасцю ў грамадства.