Вы тут

Яна ву­чы­ла дзя­цей не толь­кі ма­тэ­ма­ты­цы


...Я ся­джу ва ўтуль­ным крэс­ле і п'ю ка­ву. По­бач са мной мая ба­бу­ля Зоя. З ёй мож­на па­га­ва­рыць пра ўсё на све­це, я ве­даю, што яна заў­сё­ды дасць доб­рую па­ра­ду, ні­ко­лі мя­не не па­пра­кне і не асу­дзіць. Яна — ча­ла­век, яко­му я цал­кам да­вя­раю.

Сён­ня тэ­май для гу­тар­кі стаў вы­бар ма­ёй бу­ду­чай пра­фе­сіі. Дзя­ся­ты клас — як-ні­як, па­ра ўжо вы­зна­чац­ца. Па па­ра­дзе баць­коў і ба­бу­лі я вы­бра­ла клас з па­глыб­ле­ным вы­ву­чэн­нем фі­зі­кі і ма­тэ­ма­ты­кі. А як жа інакш? У баць­коў тэх­ніч­ная аду­ка­цыя, а ба­бу­ля — за­слу­жа­ны пе­да­гог, усё жыц­цё ад­пра­ца­ва­ла на­стаў­ні­цай ма­тэ­ма­ты­кі.

На­пэў­на, цяж­ка быць вы­клад­чы­кам. Я заў­сё­ды дзіў­лю­ся іх прос­та не­ве­ра­год­най цярп­лі­вас­ці і вы­трым­цы! Пра­вя­ра­ю­чы па на­чах на­шы сшыт­кі, уста­ю­чы ра­ней, каб пад­рых­та­вац­ца да ўро­ку, што­ра­ні­цы яны, як па ўзма­ху ча­роў­най па­лач­кі, паў­ста­юць пе­рад на­мі ў ідэа­льна ад­пра­са­ва­ных кас­цю­мах і з усмеш­кай на тва­ры. Шка­да, што мно­гія так час­та не­да­ацэнь­ва­юць іх пра­цу. «Эх, а ра­ней вось зу­сім іна­чай бы­ло», — рас­па­вя­дае ба­бу­ля.

А як гэ­та — іна­чай?

За­пом­ні­лі­ся пер­шая і трэ­цяя

Зоя Іва­наў­на Крыш­та­фо­віч на­ра­дзі­ла­ся ў вёс­цы Коп­це­ві­чы Чаш­ніц­ка­га ра­ё­на. Пер­шыя ве­ды атры­ма­ла ў не­вя­лі­кай сель­скай шко­ле (у кла­сах бы­ло ўся­го па 6-8 вуч­няў). Дзяў­чын­цы ад­ра­зу не ­спа­да­ба­лі­ся ўро­кі гіс­то­рыі і ма­ля­ван­ня, за­тое ма­тэ­ма­ты­ку, анг­лій­скую мо­ву і фіз­куль­ту­ру ча­ка­ла з не­цярп­лі­вас­цю.

Схіль­нас­ці да дак­лад­ных на­вук вы­яві­лі­ся ад­ра­зу ж. У школь­ні­цы заў­сё­ды бы­лі доб­рыя ад­зна­кі па ма­тэ­ма­ты­цы і фі­зі­цы. Шмат у чым ці­ка­васць да прад­ме­та за­ле­жыць ад на­стаў­ні­ка, ад яго ма­не­ры вы­кла­дан­ня і за­ці­каў­ле­нас­ці ў пос­пе­хах вуч­няў. У Зоі бы­ло не­каль­кі на­стаў­ніц ма­тэ­ма­ты­кі. Больш за ўсё ёй за­пом­ні­лі­ся пер­шая і трэ­цяя. Пер­шая — Ган­на Фё­да­раў­на Раж­ко, жан­чы­на да­во­лі стро­гая, якая не ста­ві­ла «пя­цёр­ку», ка­лі ву­чань не ад­каз­ваў на пы­тан­не па­вы­ша­най скла­да­нас­ці. А трэ­цяя — Ве­ра Паў­лаў­на Асю­ке­віч — раз­гле­дзе­ла па­тэн­цы­ял у сва­ёй ву­ча­ні­цы, пры ёй Зоя па­ча­ла ха­дзіць у ма­тэ­ма­тыч­ны гур­ток.

Ка­лі ў ста­рэй­шых кла­сах паў­ста­ла пы­тан­не пра вы­бар пра­фе­сіі, су­мнен­няў у Зоі не бы­ло. «Мы не ве­да­лі ні пра якія ін­жы­нер­ныя пра­фе­сіі, — рас­па­вя­дае ба­бу­ля. — Баць­кі ха­це­лі, каб я ста­ла док­тар­кай. Не ска­заць, каб я та­ды вель­мі ма­ры­ла стаць на­стаў­ні­цай... Усе дзе­ці гу­ля­юць у «кра­му», «баль­ні­цу», а мне заў­сё­ды па­да­ба­ла­ся ро­ля стро­гай вы­клад­чы­цы, ды і схіль­нас­ці да ма­тэ­ма­ты­кі ў мя­не бы­лі». Ву­чыц­ца Зоі бы­ло ня­цяж­ка. Яна ра­бі­ла пос­пе­хі ў ву­чо­бе, і та­му на 3 і 4 кур­сах атрым­лі­ва­ла па­вы­ша­ную сты­пен­дыю. Ву­чо­ба ву­чо­бай, але ў сту­дэнт­кі яшчэ за­ста­ваў­ся страх пе­рад ра­бо­тай з дзець­мі. «Па­мя­таю, усе ха­це­лі па­збег­нуць пе­да­га­гіч­най прак­ты­кі, та­му пры на­бо­ры ў бу­дат­рад у піянерскі лагер  на­ват быў кон­курс», — смя­ец­ца ба­бу­ля.

Вось

та­кія Пі­ра­гі...

Пас­ля за­кан­чэн­ня ўні­вер­сі­тэ­та ма­ла­дую на­стаў­ні­цу ад­пра­ві­лі ў вёс­ку Пі­ра­гі. Там ёй да­лі вес­ці не толь­кі ма­тэ­ма­ты­ку, але і ўро­кі чар­чэн­ня, якое яна ні­ко­лі не лю­бі­ла. Для ма­ла­до­га спе­цы­я­ліс­та гэ­та бы­ло не­ча­ка­на і ака­за­ла­ся не­па­сіль­най но­шай, та­му, ад­пра­ца­ваў­шы два тыд­ні, Зоя зволь­ні­ла­ся. Пас­ля гэ­та­га бы­ло яшчэ не­каль­кі школ, але даў­жэй уся­го (ні мно­га ні ма­ла — 39 га­доў з 42-х агуль­на­га ста­жу!) яна ад­пра­ца­ва­ла ў шко­ле №1 го­ра­да Верх­ня­дзвін­ска.

Свой пер­шы ўрок у но­вай якас­ці — на­стаў­ні­цы ма­тэ­ма­ты­кі — Зоя Іва­наў­на па­мя­тае вель­мі доб­ра. Гэ­та бы­ло пад­час прак­ты­кі ў ад­ной з ві­цеб­скіх школ. Та­ды ёй трэ­ба бы­ло пра­вес­ці ўрок у 7 кла­се. Ёй да­лі план уро­ка, і яна цэ­лы дзень рых­та­ва­ла­ся. «Я ха­дзі­ла па ка­лі­до­ры і ўвесь час паў­та­ра­ла: «Доб­ры дзень, дзе­ці, са­дзі­це­ся, дзе­ці»,  — рас­па­вя­дае ба­бу­ля. І вось на­ды­шоў гэ­ты дзень. Яна пра­ве­ры­ла хат­няе за­дан­не, вуч­ні хут­ка ра­шы­лі ўсе за­пла­на­ва­ныя за­да­чы, а што ра­біць да­лей, Зоя не ве­да­ла. Ця­пер яна б ад­ра­зу пры­ду­ма­ла, як за­няць дзя­цей, але та­ды ні­чо­га зра­біць не змаг­ла. Сту­дэнт­ка прос­та бы­ла ў шо­ку.

Ві­та­юц­ца амаль усе!

Усіх сва­іх вуч­няў за гэ­тыя доў­гія 42 га­ды Зоя Іва­наў­на, вя­до­ма, не па­мя­тае: яна ву­чы­ла столь­кіх! А вось яе па­мя­та­юць. У гэ­тым я пе­ра­кон­ва­ю­ся кож­ны раз, ка­лі ў род­ным ба­бу­лі­ным го­ра­дзе іду з ёй па ву­лі­цы, і з на­мі ві­та­юц­ца ледзь не ўсе мі­на­кі: бы­лыя вуч­ні, іх баць­кі, ка­ле­гі-вы­клад­чы­кі. Але ёсць і тыя, ка­го ба­бу­ля па­мя­тае да­гэ­туль. Яна мне рас­па­вя­ла пра хлоп­чы­ка, Але­га Пад­кул­дзі­на, ма­ла­дзей­ша­га за ўсіх сва­іх ад­на­клас­ні­каў, але, ня­гле­дзя­чы на роз­ні­цу ва ўзрос­це, вель­мі здоль­на­га. Спа­чат­ку на­стаў­ні­ца лі­чы­ла яго двое­чні­кам і гуль­та­ём, крыў­дзі­ла­ся на яго, бо ён увесь час ля­жаў на пар­це, але по­тым вы­свет­лі­ла­ся, што ў дзі­ця­ці прос­та праб­ле­мы са зро­кам. Скон­чыў­шы шко­лу, хло­пец па­сту­піў у МДУ на эка­на­міч­ны фа­куль­тэт. «Адзін з леп­шых ма­іх вуч­няў, — за­ўва­жае ба­бу­ля. — На­огул, я на сва­ім до­све­дзе пе­ра­ка­на­ла­ся, што схіль­насць да дак­лад­ных на­вук у хлоп­чы­каў боль­шая, чым у дзяў­ча­так».

На­стаў­ні­ца з Зоі ўсё ж вый­шла не вель­мі стро­гая. Ба­бу­ля па сва­ім ха­рак­та­ры бы­ла і за­ста­ец­ца доб­рай, цярп­лі­вай і мяк­кай. А вось та­кой якас­цю, як спра­вяд­лі­васць, яна, бе­з­умоў­на, ва­ло­да­ла. Гэ­та за­ўва­жа­лі і ка­ле­гі, і вуч­ні.

Як пры­ем­на ба­чыць ця­гу да ву­чо­бы!

Зоя Іва­наў­на заў­сё­ды імк­ну­ла­ся знай­сці па­ды­ход да кож­на­га дзі­ця­ці, і гэ­та ў яе доб­ра атрым­лі­ва­ла­ся.

Пра вы­бар пра­фе­сіі за­слу­жа­ны пе­да­гог ні­ко­лі не шка­да­ва­ла. Яна і ўя­віць ся­бе не маг­ла ў ін­шай ро­лі, без пра­ве­рак сшыт­каў па на­чах, без ста­ян­ня ка­ля дош­кі з указ­кай. Ка­лі я спы­та­ла ў яе, які­мі якас­ця­мі па­ві­нен ва­ло­даць на­стаў­нік, вось што яна мне ад­ка­за­ла: «На­стаў­нік па­ві­нен быць цярп­лі­вым і ў той жа час на­стой­лі­вым. і стро­гім, і доб­рым ад­на­ча­со­ва, але са­мае га­лоў­нае — лю­біць дзя­цей. У гэ­тай пра­цы са­мае цяж­кае — гэ­та ка­лі дзе­ці ця­бе не ра­зу­ме­юць ці прос­та не жа­да­юць ра­зу­мець. Але як жа пры­ем­на ба­чыць пос­пе­хі сва­іх вуч­няў! У апош­нія га­ды я вы­кла­да­ла ў Бі­го­саў­скай шко­ле. Уста­ва­ла а 5 га­дзі­не ра­ні­цы, каб па­спець на цяг­нік, але на ўро­ках ба­чы­ла во­чы гэ­тых дзя­цей, якія ха­це­лі ве­даць, ха­це­лі ву­чыц­ца. Паз­ней, праз два га­ды, ка­лі я іх із­ноў уба­чы­ла, яны пад­бя­га­лі да мя­не са сло­ва­мі па­дзя­кі. Гэ­та да­ра­го­га вар­та».

Ёсць у ба­бу­лі і вуч­ні, якія са­мі ста­лі на­стаў­ні­ка­мі ма­тэ­ма­ты­кі. Ад­ной з та­кіх ву­ча­ніц ба­бу­ля асаб­лі­ва га­на­рыц­ца. Гэ­та Ала Мі­хай­лаў­на Лу­ка­шо­нак, яна пра­цуе ў шко­ле, пі­ша ў га­зе­ты на пе­да­га­гіч­ную тэ­ма­ты­ку, рас­пра­ца­ва­ла сваю ме­то­ды­ку на­ву­чан­ня. Ба­бу­ля лю­біць рас­па­вя­даць пра тое, што гэ­та яе ву­ча­ні­ца.

Га­лоў­ная ўзна­га­ро­да

Зоя Іва­наў­на змаг­ла рэа­лі­за­ваць ся­бе як у пра­фе­сіі, так і ў аса­біс­тым жыц­ці. Яна вы­ха­ва­ла дзвюх да­чок, ста­ла са­май леп­шай і лю­бі­май ба­бу­ляй для дзвюх уну­чак. Мая ба­бу­ля — звы­чай­ны ча­ла­век, яна не ля­та­ла ў кос­мас, не зды­ма­ла­ся ў кі­но, але яе за­слу­га пе­рад гра­мад­ствам — не­ацэн­ная. Шка­да, што ця­пер усё больш пі­шуць пра ак­цё­раў і спе­ва­коў, а та­кія лю­дзі, як мая ба­бу­ля і мно­гія ін­шыя, за­ста­юц­ца ў це­ні. Іх пра­ца не вель­мі час­та ўзна­га­родж­ва­ец­ца ма­тэ­ры­яль­на. Тым не менш га­лоў­ная ўзна­га­ро­да для на­стаў­ні­ка — ра­зум­ныя і вы­со­ка­ма­раль­ныя лю­дзі ва­кол, тыя, з які­мі мы су­ты­ка­ем­ся кож­ны дзень.

Ары­на Ка­га­лё­нак,
ву­ча­ні­ца 10 кла­са гім­на­зіі № 2 г. Наваполацка.

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Як прайшоў «Марафон адзінства» у Віцебску

Як прайшоў «Марафон адзінства» у Віцебску

Два дні былі насычаны ўнікальнымі выставамі, карыснымі праектамі і інтэрактыўнымі пляцоўкамі.

Грамадства

Як людзі з інваліднасцю робяць свет лепшым

Як людзі з інваліднасцю робяць свет лепшым

«Нашы работы — жывыя, з энергетыкай любові і дабра».

Грамадства

Гарадское асяроддзе становіцца больш даступным для людзей з інваліднасцю

Гарадское асяроддзе становіцца больш даступным для людзей з інваліднасцю

Галоўная мэта дзяржавы сёння — інтэграваць чалавека з інваліднасцю ў грамадства.