Пра гэта ўчора паведаміў намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Валерый Кавалькоў на анлайн-канферэнцыі па пенсійным забеспячэнні, якая прайшла на сайце Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.
У прыватнасці, ён заявіў, што «цяпер пытанне аб змяненні парадку выплаты пенсіі працуючым пенсіянерам не прапрацоўваецца».
Таксама не будзе пераглядацца ўзроставы парог для пенсійных бонусаў. Як вядома, з 1 студзеня 2012 года ўстаноўлена штомесячная мэтавая даплата да пенсій непрацуючых пенсіянераў, якім больш за 75 гадоў. Яна складае для тых, хто дасягнуў 75 гадоў, 75% мінімальнага памеру пенсіі па ўзросце, для тых, хто дасягнуў 80 гадоў, — 100% мінімальнага памеру пенсіі па ўзросце. Даплата ўстанаўліваецца з 1-га чысла месяца, наступнага за месяцам дасягнення ўзросту 75 (80) гадоў.
* * *
На ўліку ў органах па працы, занятасці і сацыяльнай абароне ў лютым гэтага года знаходзіліся 2 млн 536 тыс. пенсіянераў.
Святлана Бусько.
«Гэта не толькі пра бізнес, але і пра чалавечыя адносіны».
«Нашы работы — жывыя, з энергетыкай любові і дабра».