Гэта не проста гераіня спектакля паводле п'есы Купалы, які стаў візітоўкай аднаго з беларускіх тэатраў.
Сёння ў Нацыянальным акадэмічным рускім драматычным тэатры імя М. Горкага на сустрэчу з «Паўлінкай» збяруцца дзеячы айчынных тэатраў: у дзень прафесійнага свята назавуць уладальніка прэстыжнай прафесійнай прэміі, якую заснаваў Саюз тэатральных дзеячаў. Прыз «Хрустальная Паўлінка» (за ўнёсак у развіццё айчыннага тэатральнага мастацтва) сёлета ўручаюць ужо ў 21 раз. Першай яе атрымала Стэфанія Станюта. Але ёсць яшчэ шэраг прэмій СТД у розных намінацыях.
Таксама ў гэты святочны дзень у тэатры імя Горкага адбудзецца грамадскі прагляд камедыі «Выхадкі Ханумы» паводле А. Цагарэлі на музыку Гія Канчэлі. Спектакль, які ставіць Сяргей Кавальчык, разлічаны на шырокае кола гледачоў.
Зрэшты, усё тое, што адбываецца ў Міжнародны дзень тэатра на падмостках, разлічана найперш на гледача. Кожны тэатр у гэты дзень ладзіць капуснікі, прэм'еры, сустрэчы.
— У мяне да гэтага свята маладзёжна-цёплыя адносіны яшчэ з часу працы ў Купалаўскім тэатры, — прызнаецца мастацкі кіраўнік Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі Аляксандр Гарцуеў. — Мы заўсёды рабілі капуснікі. Гэта была магчымасць інакш раскрыцца перад публікай. І ў тэатры, дзе я працую сёння, ёсць традыцыя рабіць капуснікі. Такім чынам, да нашага прафесійнага свята мы рыхтуем сваім гледачам падарунак.
Ларыса ЦІМОШЫК.
Цяпер, каб аформіць дачу, не трэба ехаць туды, дзе яна знаходзіцца.
Узмацненне адраснасці дзяржпадтрымкі і садзейнічання занятасці
Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.