Вы тут

Каб у све­це бы­ло свят­лей


На­тал­ля Ша­бу­не­віч ра­зам з сяст­рой Ак­са­най і яшчэ не­каль­кі­мі май­стра­мі ўруч­ную ро­бяць дзя­сят­кі пры­го­жых све­чак. Іх ма­лень­кая фаб­ры­ка пад наз­вай «Све­чач­ны за­ву­лак» зна­хо­дзіц­ца ў Ба­раў­ля­нах. Тут на пра­ця­гу амаль трох га­доў звы­чай­ны па­ра­фін пе­ра­тва­ра­юць у са­праўд­ныя ма­лень­кія шэ­дэў­ры.

Спа­чат­ку ў спе­цы­яль­ныя сі­лі­ко­на­выя фор­мы за­лі­ва­юць га­ра­чы па­ра­фін, які на­гра­ва­юць да 60 гра­ду­саў. Пас­ля да­да­ец­ца хар­чо­вы фар­ба­валь­нік. Ко­ле­ры — на лю­бы густ: ру­жо­вы і сі­ні, фі­я­ле­та­вы і жоў­ты, чыр­во­ны і зя­лё­ны... І, без­умоў­на, са­мы па­пу­ляр­ны — бе­лы. На ва­чах звы­чай­ная свеч­ка ста­но­віц­ца са­праўд­ным тво­рам мас­тац­тва.

— Апус­ка­ем у жоў­тую фар­бу на двац­цаць се­кунд, да­ста­ём і вель­мі хут­ка аку­на­ем у ха­лод­ную ва­ду, — ад­кры­вае свае сак­рэ­ты май­стар дзе­цям, што пры­еха­лі сю­ды з Ня­свіж­ска­га ра­ё­на. — Ця­пер — у бе­лую, і зноў у ва­ду — так у нас атрым­лі­ва­ец­ца на­сы­ча­ны ко­лер, — пра­цяг­вае тлу­ма­чыць На­тал­ля.

Та­кую пра­цэ­ду­ру трэ­ба пра­во­дзіць 20—25 ра­зоў — каб свеч­ка ста­ла да­стат­ко­ва «поў­нень­кай» і доб­ра­га на­сы­ча­на­га ко­ле­ру.

За 10-15 хві­лін ма­тэ­ры­ял асты­вае, та­му ме­на­ві­та за гэ­ты час свеч­ку трэ­ба поў­нас­цю ўпры­го­жыць. Гэ­та са­мая кар­пат­лі­вая пра­ца — аку­рат­на ства­рыць но­жы­кам спі­ра­лі і за­віт­кі. У пра­фе­сій­на­га май­стра свеч­ка га­то­ва за хві­лін двац­цаць, не больш. За дзень атрым­лі­ва­ец­ца 20—30 штук. І яшчэ дзяў­ча­ты па­спя­ва­юць пра­вес­ці не­каль­кі май­стар-кла­саў. Сю­ды з за­да­валь­нен­нем едуць усе тыя, хто хо­ча сва­і­мі ру­ка­мі зра­біць экс­клю­зіў­ны па­да­ру­нак.

Ця­пер дзяў­ча­ты рых­ту­юць вя­лі­кі за­каз у Нар­ве­гію. На­пе­ра­дзе — Грэ­цыя. Так­са­ма вя­дуц­ца пе­ра­мо­вы з аме­ры­кан­скі­мі прад­пры­маль­ні­ка­мі.

Ма­ры­на БЕ­ГУН­КО­ВА, фо­та аў­та­ра.

Мін­скі ра­ён.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Прадаўцы кватэр пагаджаюцца на зніжкі

Прадаўцы кватэр пагаджаюцца на зніжкі

Уласнікі карэктуюць свае прапановы.

Грамадства

Як людзі з інваліднасцю робяць свет лепшым

Як людзі з інваліднасцю робяць свет лепшым

«Нашы работы — жывыя, з энергетыкай любові і дабра».