Базавая велічыня ў Беларусі з 1 красавіка складзе 150 тысяч беларускіх рублёў. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў № 255 ад 25 сакавіка 2014 года, паведамляе прэс-служба ўрада.
Раней прагназавалася, што базавая будзе павялічана ў трэцім-чацвёртым квартале гэтага года. Нагадаем: апошнім часам гэты паказчык павышаўся двойчы: у 2012 годзе з 35 да 100 тысяч рублёў і ў 2013-м яшчэ на 30 тысяч. Цяперашні яе памер — 130 тысяч рублёў.
Павышэнне паўплывае на розныя штрафы, зборы і іншыя плацяжы. Да базавай велічыні ў нас прывязаны памеры сацыяльных выплат (напрыклад, дапамог і стыпендый) і шматлікія штрафы, а таксама стаўкі дзяржаўнай пошліны і арэнднай платы.
Уладзіслаў КУЛЕЦКІ.
Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.