Аб практыцы прымянення норм Падатковага кодэкса Беларусі, якія тычацца падаткаабкладання даходаў насельніцтва, і аб асноўных навінах 2014 года ў парадку вызначэння падатковай базы і прадастаўлення падатковых вылікаў расказала падчас анлайн-канферэнцыі на сайце БЕЛТА намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення падаткаабкладання фізічных асоб Міністэрства па падатках і зборах Святлана Шаўчэнка.
Матэрыяльная дапамога
Кіраўнікі дзяржаўных устаноў могуць аказваць маючым патрэбу навучэнцам і студэнтам, якія атрымліваюць прафесійна-тэхнічную, сярэднюю спецыяльную і вышэйшую адукацыю ў дзённай форме, матэрыяльную дапамогу для аплаты праезду на аўтамабільным транспарце агульнага карыстання рэгулярных гарадскіх зносін, гарадскім электрычным транспарце і ў метрапалітэне. Такая матэрыяльная дапамога вызваляецца ад падаходнага падатку з фізічных асоб.
Асобна Святлана Шаўчэнка паведаміла, што калі па дамове медыцынскага страхавання са страхавой арганізацыяй Беларусі прафсаюзная арганізацыя аплачвае за членаў прафсаюза страхавыя паслугі, то такі даход вызваляецца ад падаходнага падатку з фізічных асоб у межах 2 млн 285 тыс. рублёў у год.
Вяр
танне падаткаў па сістэме Tax Free
На гэтую тэму на канферэнцыі было зададзена адразу некалькі пытанняў. Напрыклад, грамадзянін набыў за мяжой тавар для асабістага карыстання з афармленнем чэкаў Tax Free, на падставе якіх яму вяртаецца сума ПДВ, выплачаная ім пры набыцці тавару. Ці ўзнікае ў яго абавязак падаваць падатковую дэкларацыю (разлік) па падаходным падатку з фізічных асоб з адлюстраваннем сумы вернутага ПДВ, калі пакрыццё сумы ПДВ па чэках Tax Free ажыццяўляецца беларускім банкам? А калі чэкі Tax Free былі адпраўлены па пошце на адрас замежнай кампаніі — аператара вяртання ПДВ і гэтая сума вернута замежнай кампаніяй на карт-рахунак грамадзяніна?
— У большасці краін свету ў цану набытага ў краме тавару першапачаткова ўключаны падатак на дабаўленую вартасць, памер якога ў кожнай краіне свой. У той жа час законамі шэрагу краін прадугледжана, што такі падатак абавязаны плаціць толькі рэзідэнты гэтых краін. Каб у замежных турыстаў была магчымасць скарыстацца законнымі льготамі, было створана некалькі варыянтаў продажаў, пры якіх ПДВ альбо не бярэцца зусім, альбо можа быць кампенсаваны пры ўмове вывазу тавару з краіны, — патлумачыла Святлана Шаўчэнка.
Такім чынам, пры атрыманні грамадзянінам ПДВ, выплачанага ім пры набыцці за мяжой тавару для асабістага карыстання з афармленнем чэкаў Tax Free, аб'ект падаткаабкладання падаходным падаткам з фізічных асоб адсутнічае.
Аб даходах у натуральнай форме і па каштоўных паперах
Спецыяліст паведаміла, што сёлета падатковая база падатку з фізічных асоб у дачыненні да даходаў, атрыманых у натуральнай форме, пры адсутнасці рэгуляваных рознічных цэн прымаецца ў памеры кошту, што вызначаны арганізацыямі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі на дату налічэння плацельшчыку даходу.
Удасканалены парадак падаткаабкладання даходаў фізічных асоб, атрыманых па аперацыях з каштоўнымі паперамі і фінансавымі інструментамі тэрміновых здзелак, у сувязі з чым артыкул 160 Пада-
тковага кодэкса выкладзены ў новай рэдакцыі. Яна вызначае фінансавы інструмент тэрміновых здзелак, вытворных фінансавых інструментаў, устанаўлівае, што прызнаецца даходамі па аперацыях з каштоўнымі паперамі, базісным актывам фінансавых інструментаў тэрміновых здзелак і выдаткамі па такіх аперацыях. Гэты дакумент рэгламентуе парадак вызначэння падатковай базы, а таксама вылічэнне і выплату падаходнага падатку з фізічных асоб па такіх здзелках.
Падатковыя вылікі пры будаўніцтве жылля
Спадарыня Шаўчэнка адзначыла, што ў артыкул 166 Падатковага кодэкса ўнесены шэраг дапаўненняў. Цяпер плацельшчыку і членам яго сям'і, якія стаяць на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, прадастаўляецца маёмасны падатковы вылік на будаўніцтва кватэры шляхам набыцця жыллёвых аблігацый у межах памеру грашовых сродкаў, што падлягаюць унясенню ў аплату кошту жылога памяшкання шляхам набыцця жыллёвых аблігацый. Гэты кошт указаны ў дагаворы, дзе прадугледжваецца будаўніцтва жылога памяшкання для ўладальніка жыллёвых аблігацый. Іншымі словамі, пры выкананні ўсіх іншых умоў плацельшчык мае права на такі вылік з моманту фактычнага ажыццяўлення ім расходаў на набыццё жыллёвых аблігацый. Раней такі вылік даваўся з моманту падпісання бакамі акта прыёмкі-перадачы жылога памяшкання.
Для прадастаўлення такога маёмаснага падатковага выліку плацельшчык і члены яго сям'і дадаткова павінны прадаставіць падатковаму агенту або падатковаму органу копіі дагавора, які прадугледжвае будаўніцтва жылога памяшкання для ўладальніка жыллёвых аблігацый, а таксама дакументы, якія пацвярджаюць фактычныя выдаткі на набыццё жыллёвых аблігацый.
Сёлета такі ж парадак па вызначэнні маёмаснага падатковага выліку для «чаргавікоў» дзейнічае і ў дачыненні да расходаў на пагашэнне крэдытаў беларускіх банкаў, пазык, якія атрыманы ад беларускіх арганізацый і (або) беларускіх індывідуальных прадпрымальнікаў (уключаючы працэнты па іх, за выключэннем працэнтаў, што выплачваюцца за нясвоечасовае вяртанне крэдытаў і пазык або нясвоечасовую выплату працэнтаў па іх).
Іншымі словамі, сёлета для мэт падаткаабкладання падаходным падаткам з фізічных асоб расходы на набыццё жыллёвых аблігацый прыраўноўваюцца да выдаткаў на будаўніцтва кватэры.
Падрыхтаваў
Сяргей КУРКАЧ.
Цяпер, каб аформіць дачу, не трэба ехаць туды, дзе яна знаходзіцца.
Узмацненне адраснасці дзяржпадтрымкі і садзейнічання занятасці
Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.