Выстава лепшых дзіцячых работ конкурсу «Куфэрак дзіцячых радасцяў» праходзіць у Мінскай гарадской ратушы. Падобнае творчае спаборніцтва стала ўжо традыцыйным і ажыццяўляецца ў межах праграмы Беларускага дзіцячага фонду «Юныя таленты», якая дапамагае рэалізаваць свае здольнасці тым, хто захапляецца спевамі і музыкай, літаратурай і мастацтвам.
На выставе прадстаўлены творы з керамікі, тэкстылю, роспіс па дрэве і шкле, карціны з лямцу, лялькі, вышыўка, кампазіцыі з саломкі. Увесь гэты прыгожы свет фантазій выраблены дзецьмі-сіротамі і дзецьмі з абмежаванымі магчымасцямі з розных рэгіёнаў краіны. Дзіцячы фонд узнагародзіў пераможцаў каштоўнымі падарункамі і запрасіў наведаць у Мінску майстар-класы з удзелам вопытных педагогаў у галіне дэкаратыўна-выяўленчага мастацтва, каб дзеці атрымалі магчымасць пашырыць свае навыкі і ўменні.
Святлана БАРЫСЕНКА.
Фота Марыны БЕГУНКОВАЙ.
Цяпер, каб аформіць дачу, не трэба ехаць туды, дзе яна знаходзіцца.
Узмацненне адраснасці дзяржпадтрымкі і садзейнічання занятасці
Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.