Вы тут

За­лес­кія гас­цін­цы


Вёс­ка За­лес­се — са­мая да­лё­кая кроп­ка на шля­ху аў­та­кра­мы фі­лі­яла Пру­жан­ска­га рай­па «Ко­лас», дзе пра­цуе Люд­мі­ла Не­сця­ро­віч. І са­мая ма­ла­на­се­ле­ная — уся­го з дву­ма жы­ха­ра­мі, а дак­лад­ней жы­хар­ка­мі — Ва­лян­ці­най Сіп­лі­вай і Ма­ры­яй Сіп­лі­вай. Але трой­чы на ты­дзень кра­ма на ко­лах аба­вяз­ко­ва пры­пы­ня­ец­ца на за­лес­кай ву­лі­цы ка­ля ла­вы, на якой у доб­рае на­двор'е лю­бяць па­ся­дзець не­раз­луч­ныя су­сед­кі. Пра­дук­то­вых та­ва­раў у кра­ме вя­лі­кі вы­бар — бу­дзе за­да­во­ле­ны лю­бы па­куп­нік. І пра­да­вец ве­дае, што пен­сі­я­не­рам гэ­та так­са­ма да­спа­до­бы: ры­ба трох ві­даў, 15 га­тун­каў каў­ба­сы, птуш­ка роз­ных ка­тэ­го­рый, хле­бабу­лач­ныя вы­ра­бы і ма­лоч­ныя пра­дук­ты, са­да­ві­на, га­род­ні­на, кан­ды­тар­ская сма­ка­та...

Зра­біў­шы па­куп­кі, ба­бу­лі пры­са­джва­юц­ца на ла­ве, ча­ка­юць, ка­лі да іх пры­ся­дзе і пра­да­вец: трэ­ба ж і слоў­цам пе­ра­кі­нуц­ца.

— Яна доб­рая і ўваж­лі­вая да на­шых па­трэб, — ка­жуць за­лес­кія пен­сі­я­нер­кі пра Люд­мі­лу Не­сця­ро­віч. — Ча­ка­ем яе як род­ную і хо­чам па­ра­да­ваць якім-не­будзь па­час­тун­кам. Ве­да­ем, што пра­ца ў яе ня­лёг­кая, а шлях да рай­цэнт­ра ня­бліз­кі.

Гэ­тым ра­зам Ва­лян­ці­на Пар­фё­наў­на і Ма­рыя Лук'­я­наў­на на­сма­жы­лі дра­ні­каў і друж­на час­та­ва­лі імі, га­ра­чы­мі і дух­мя­ны­мі, лю­бі­мую за­гад­чы­цу пе­ра­соў­най кра­мы.

Ана­толь Кля­шчук, Фо­та аўтара.

12

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Старт акцыі «Нашы дзеці» будзе дадзены 16 снежня

Старт акцыі «Нашы дзеці» будзе дадзены 16 снежня

Мерапрыемства пачнецца на Віцебшчыне.

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.