Вы тут

Мы ста­лі куп­ляць больш кам­п'ю­та­раў і менш — ка­ля­ро­вых тэ­ле­ві­за­раў


Бел­стат рас­па­вёў аб уз­роў­ні жыц­ця бе­ла­ру­саў. Ста­тыс­ты­ка, як вя­до­ма, ве­дае ўсё. Вось са­мыя ці­ка­выя да­ныя, якія агу­чы­лі прад­стаў­ні­кі На­цы­я­наль­на­га ста­тыс­тыч­на­га ка­мі­тэ­та Бе­ла­ру­сі.

Уз­ро­вень да­хо­даў стаў та­кім жа, як да дэ­валь­ва­цыі

Ле­тась у кра­і­не бы­лі за­бяс­пе­ча­ны вы­со­кія тэм­пы рос­ту гра­шо­вых да­хо­даў на­сель­ніц­тва. У раз­лі­ку на ду­шу на­сель­ніц­тва гра­шо­выя да­хо­ды скла­лі 3 млн 868 тыс. руб­лёў у ме­сяц (у 2012 го­дзе — 2 млн 831 тыс. руб­лёў у ме­сяц).

Пры гэ­тым рост да­хо­даў су­пра­ва­джаў­ся не­вы­со­кай сту­пен­ню іх ды­фе­рэн­цы­я­цыі. Так, у 2013 го­дзе да­хо­ды 10% най­больш за­бяс­пе­ча­на­га на­сель­ніц­тва пе­ра­вы­сі­лі да­хо­ды 10% най­менш за­бяс­пе­ча­на­га на­сель­ніц­тва ў 5,9 ра­за. У Ра­сіі су­ад­но­сі­ны да­хо­даў 10% най­больш і най­менш за­бяс­пе­ча­на­га на­сель­ніц­тва ў 2012 го­дзе скла­лі 16,4 ра­за, у Мал­до­ве — 15,2 ра­за. Гра­ніч­на кры­тыч­нае зна­чэн­не гэ­та­га па­каз­чы­ка ў су­свет­най прак­ты­цы — 10-12 ра­зоў.

Па­вод­ле вы­ні­каў вы­ба­рач­на­га аб­сле­да­ван­ня хат­ніх гас­па­да­рак, кож­ная пя­тая з іх (аль­бо 20,5%) ста­ноў­ча аца­ні­ла зме­ны ў сва­ім ма­тэ­ры­яль­ным ста­но­ві­шчы ў 2013 го­дзе ў па­раў­на­нні з 2012-м. 7,8% рэ­спан­дэн­таў ука­за­лі на па­гар­шэн­не свай­го ма­тэ­ры­яль­на­га ста­но­ві­шча. На дум­ку ас­тат­ніх хат­ніх гас­па­да­рак (61,7%), уз­ро­вень іх ма­тэ­ры­яль­на­га ста­но­ві­шча ў па­раў­на­нні з 2012 го­дам не змя­ніў­ся.

Ся­род тых, хто ўка­заў на па­гар­шэн­не свай­го ма­тэ­ры­яль­на­га ста­но­ві­шча, 40% звяз­ва­юць гэ­та з рос­там цэн. Для 36,6% хат­ніх гас­па­да­рак, якія ўка­за­лі на па­ляп­шэн­не свай­го ма­тэ­ры­яль­на­га ста­но­ві­шча, асноў­най пры­чы­най гэ­та­га стаў рост апла­ты пра­цы, для 13,3% — зме­на мес­ца пра­цы ці па­вы­шэн­не на па­са­дзе, 18,7% — па­ве­лі­чэн­не пен­сій і да­па­мог.

Ста­лі лепш хар­ча­вац­ца

Упер­шы­ню за апош­нія тры га­ды зні­зі­ла­ся до­ля вы­дат­каў на хар­ча­ван­не. У струк­ту­ры спа­жы­вец­кіх рас­хо­даў хат­ніх гас­па­да­рак вы­дат­кі на хар­ча­ван­не ле­тась скла­лі 39,9% (у 2012 го­дзе — 43% і ў 2011 го­дзе — 41,3%).

Пры гэ­тым ад­зна­ча­на па­ляп­шэн­не якас­ці хар­ча­ван­ня на­сель­ніц­тва, бо ў струк­ту­ры спа­жы­ван­ня пра­дук­таў хар­ча­ван­ня па­вя­лі­чы­ла­ся до­ля ры­бы і ры­бап­ра­дук­таў, мя­са і мяс­ных пра­дук­таў, яек, га­род­ні­ны, са­да­ві­ны і ягад і зні­зі­ла­ся до­ля хле­ба і хле­ба­пра­дук­таў, буль­бы. Так, у па­раў­на­нні з 2012 го­дам спа­жы­ван­не хат­ні­мі гас­па­дар­ка­мі са­да­ві­ны і ягад па­вя­лі­чы­ла­ся на 12,1%, ры­бы і ры­бап­ра­дук­таў — на 6,7%, мя­са і мяс­ных пра­дук­таў — на 2,8%, у той жа час аб'­ём спа­жы­ван­ня буль­бы зні­зіў­ся на 9,1%, хле­ба і хле­ба­пра­дук­таў — на 2,4%.

Рас­хо­ды на апла­ту па­слуг ле­тась у па­раў­на­нні з 2012 го­дам па­вя­лі­чы­лі­ся на 24%

Па-ра­ней­ша­му ся­род вы­дат­каў хат­ніх гас­па­да­рак на апла­ту па­слуг знач­ную ўдзель­ную ва­гу ма­юць жыл­лё­ва-ка­му­наль­ныя па­слу­гі і па­слу­гі транс­пар­ту і су­вя­зі. Іх до­ля скла­ла ў 2013 го­дзе 54,3% у агуль­най су­ме вы­дат­каў на апла­ту па­слуг.

Рост коль­кас­ці кам­п'ю­та­раў пры­вёў да зні­жэн­ня па­трэб­нас­ці ў ка­ля­ро­вых тэ­ле­ві­за­рах, ві­дэа- і аў­ды­я­а­па­ра­ту­ры

У 2013 го­дзе ў ся­рэд­нім на 100 хат­ніх гас­па­да­рак бы­ло 135 ха­ла­дзіль­ні­каў і ма­ра­зіль­ні­каў, 84 элект­ра­пы­ла­со­сы, 78 праль­ных ма­шын-аў­та­ма­таў, 62 мік­ра­хва­ле­выя пе­чы. Ле­тась вы­яві­ла­ся тэн­дэн­цыя зме­ны струк­ту­ры спа­жы­вец­ка­га по­пы­ту на та­ва­ры куль­тур­на­га пры­зна­чэн­ня, што, як лі­чаць спе­цы­я­ліс­ты, аб­умоў­ле­на рос­там коль­кас­ці кам­п'ю­та­раў у хат­ніх гас­па­дар­ках і па­шы­рэн­нем іх функ­цы­я­наль­нас­ці.

Бе­ла­ру­сы ста­лі больш эка­но­міць

Удзель­ная ва­га хат­ніх гас­па­да­рак, якія ма­юць збе­ра­жэн­ні, па­вя­лі­чы­ла­ся з 46,7% у 2012 го­дзе да 49% у 2013 го­дзе. Пры гэ­тым 63% хат­ніх гас­па­да­рак ад­ной з мэт збе­ра­жэн­няў на­зва­лі апла­ту не­прад­ба­ча­ных вы­дат­каў у бу­ду­чы­ні, 45,5% — куп­лю, бу­даў­ніц­тва і ра­монт не­ру­хо­мас­ці, 36,7% — куп­лю спа­жы­вец­кіх та­ва­раў.

Па ўзроў­ні пен­сій мы ад­ста­ём ад Ра­сіі, але апя­рэдж­ва­ем Ка­зах­стан

Ся­рэд­ні па­мер пры­зна­ча­ных пен­сій на ка­нец 2013 го­да ў Бе­ла­ру­сі склаў 232 до­ла­ры ў эк­ві­ва­лен­це, у Ра­сіі — 307 до­ла­раў, у Ка­зах­ста­не — 204 до­ла­ры.

Воль­га Са­ла­та­ва.

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Што змянілася ў парадку рэгістрацыіі жыллёвай нерухомасці?

Што змянілася ў парадку рэгістрацыіі жыллёвай нерухомасці?

Цяпер, каб аформіць дачу, не трэба ехаць туды, дзе яна знаходзіцца.  

Грамадства

Старт акцыі «Нашы дзеці» будзе дадзены 16 снежня

Старт акцыі «Нашы дзеці» будзе дадзены 16 снежня

Мерапрыемства пачнецца на Віцебшчыне.

Грамадства

Навацыі сацыяльнай сферы ў 2025 годзе

Навацыі сацыяльнай сферы ў 2025 годзе

Узмацненне адраснасці дзяржпадтрымкі і садзейнічання занятасці 

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.