Вы тут

Шат­ланд­скія ка­мя­ні на бе­ла­рус­кім лё­дзе


Як раз­ві­ва­ец­ца кёр­лінг у на­шай кра­і­не

Ад­кры­ты Ку­бак Бе­ла­ру­сі па кёр­лін­гу са­браў на «Мінск-Арэ­не» 12 ка­манд як з пра­фе­сі­я­на­лаў, так і з на­віч­коў-ама­та­раў. За ме­сяц да па­чат­ку Куб­ка кра­і­ны, Бе­ла­рус­кая аса­цы­я­цыя кёр­лін­гу аб­вяс­ці­ла аб тым, што ў тур­ні­ры мо­жа пры­няць удзел лю­бы ах­вот­ны. Трэ­ба бы­ло толь­кі за­поў­ніць ан­ке­ту і ад­пра­віць ар­га­ні­за­та­рам, а так­са­ма прый­сці на май­стар-кла­сы пра­фе­сій­ных кёр­ле­раў, чле­наў на­цы­я­наль­най збор­най Бе­ла­ру­сі. На пра­ця­гу трох спа­бор­ніц­кіх дзён вы­зна­чаў­ся ўла­даль­нік Куб­ка. Ім ста­ла ка­ман­да Аляк­сея Ва­ла­шэн­кі. Бе­ла­рус­кі кёр­лінг — да­во­лі ма­ла­ды від спор­ту: у 1997 го­дзе на­ша ка­ман­да «Грэ­міа» дэ­бю­та­ва­ла ў між­на­род­ным тур­ні­ры «Zоеtеrmееr Сuр». Та­ды ж за­сна­ва­лі Бе­ла­рус­кую аса­цы­я­цыю кёр­лін­га.

2— Кёр­лінг, вя­до­ма, не са­мы па­пу­ляр­ны від спор­ту ў Бе­ла­ру­сі, — рас­ка­за­ла «Звяз­дзе» аб раз­віц­ці гуль­ні ў на­шай кра­і­не і вы­ступ­лен­нях бе­ла­ру­саў на між­на­род­най арэ­не на­мес­нік стар­шы­ні Бе­ла­рус­кай аса­цы­я­цыі кёр­лін­га Ка­ця­ры­на Кі­ры­ла­ва. — Але ка­лі пяць га­доў та­му я ка­за­ла пра яго, усе ра­бі­лі «вя­лі­кія во­чы» і не ве­да­лі, пра што я ўво­гу­ле вя­ду га­вор­ку. Сён­ня ж ха­ця б мі­ні­маль­нае ўяў­лен­не пра кёр­лінг у бе­ла­ру­саў ёсць.

Ця­пер гэ­та алім­пій­скі від. Пас­ля Алім­пі­я­ды мы ча­ка­ем уз­дым ці­ка­вас­ці да кёр­лін­га. Дзе­ля па­пу­ля­ры­за­цыі ла­дзім роз­ныя ме­ра­пры­ем­ствы — на­прык­лад, та­кія, як ад­кры­ты Ку­бак Бе­ла­ру­сі. Мы за­ці­каў­ле­ны, у тым, каб да нас пры­хо­дзі­ла мо­ладзь. Га­лоў­ная спра­ва аса­цы­я­цыі — гэ­та пад­рых­тоў­ка спарт­сме­наў, ка­манд для вы­ступ­лен­ня на пра­фе­сій­ным уз­роў­ні. Па­куль мож­на ска­заць, што ма­са­ва­га кёр­лін­га ў Бе­ла­ру­сі ня­ма: мы па­спра­ба­ва­лі на­браць дзі­ця­чыя гру­пы ў се­зо­не‑2013. Звяр­та­лі­ся і ў шко­лы, да­ва­лі аб'­явы, але нас ма­ла хто «па­чуў». Бу­дзем спра­ба­ваць зноў. Маг­чы­ма, для дзя­цей кёр­лінг не­зра­зу­ме­лы, та­му не­ці­ка­вы. Бо гэ­та спорт, дзе не­аб­ход­на шмат ду­маць і пра­ліч­ваць ва­ры­ян­ты. На сай­це на­шай аса­цы­я­цыі (сurlіngbеlаrus.bу) ёсць аб'­ява аб на­бо­ры юні­ё­раў. Ве­да­е­це, пас­ля Со­чы ста­лі зва­ніць, ці­ка­віц­ца.

У нас ёсць яшчэ ад­на важ­ная праб­ле­ма — ня­ма пра­фе­сій­ных трэ­не­раў. Мы на­бі­ра­ем гру­пы і мо­жам трэ­ні­ра­ваць іх са­мі. Але ка­лі ў нас са­міх збо­ры аль­бо тур­ні­ры, атрым­лі­ва­ец­ца пе­ра­пы­нак — а гэ­та, са­мі ра­зу­ме­е­це, не вель­мі доб­ра.

— Коль­кі ў Бе­ла­ру­сі пра­фе­сій­ных ка­манд і дзе яны вы­сту­па­юць?

— Сён­ня ў нас во­сем пра­фе­сій­ных ка­манд і 30–35 ча­ла­век, якія па­ста­ян­на ўдзель­ні­ча­юць у спа­бор­ніц­твах і між­на­род­ных тур­ні­рах. На жаль, па­куль бе­ла­рус­кі кёр­лінг цал­кам ста­ліч­ны: у рэ­гі­ё­нах прос­та ня­ма пад яго пля­цо­вак. Да­рож­кі для кёр­лін­га сён­ня ёсць толь­кі ў «Мінск-Арэ­не». Яны не пус­ту­юць, за­бра­ні­ра­ваць іх до­сыць скла­да­на. За мі­ну­лы год іх на­ве­да­ла ка­ля 1700 ча­ла­век.

Мы імк­нём­ся вы­сту­паць на ўсіх між­на­род­ных тур­ні­рах, дзе мо­жам. Гэ­та жа­но­чыя і муж­чын­скія чэм­пі­я­на­ты Еў­ро­пы, чэм­пі­я­на­ты Еў­ро­пы ў мікс­це (ка­ман­да ў мікс­це скла­да­ец­ца з дзвюх дзяў­чат і двух хлоп­цаў). У кра­са­ві­ку едзем на чэм­пі­я­нат све­ту ў Шат­лан­дыю: пер­шы раз Бе­ла­русь бу­дзе прад­стаў­ле­на ў дыс­цып­лі­не «дабл-мікст». Ка­ман­да там скла­да­ец­ца ўся­го з двух ча­ла­век (дзяў­чы­на і хло­пец).

У нас па­куль толь­кі два на­цы­я­наль­ныя спа­бор­ніц­твы па кёр­лін­гу: чэм­пі­я­нат Бе­ла­ру­сі і ад­кры­ты Ку­бак Бе­ла­ру­сі. Пра­вес­ці тур­нір — до­сыць да­ра­гое за­да­валь­нен­не, та­му па­куль боль­ша­га мы са­бе да­зво­ліць не мо­жам.

У на­ступ­ным се­зо­не пла­ну­ем пра­вес­ці між­на­род­ны тур­нір, ку­ды за­про­сім сяб­роў з су­сед­ніх кра­ін. На са­мой спра­ве за мя­жой у нас ужо даў­но аб ім пы­та­юц­ца, мно­гія з за­да­валь­нен­нем да нас пры­еха­лі б.

Пер­шую між­на­род­ную су­стрэ­чу хо­чац­ца пра­вес­ці якас­на, каб усе за­ста­лі­ся за­да­во­ле­ны­мі і пры­еха­лі да нас яшчэ. Я лі­чу, што нам вель­мі да­па­мо­жа чэм­пі­я­нат све­ту па ха­кеі: ця­пер ва­кол «Мінск-Арэ­ны» столь­кі крам, га­тэ­ляў — на­ват не ве­даю, дзе яшчэ мо­жа быць так кам­форт­на спарт­сме­нам і гас­цям. Мы пла­ну­ем за­мест ха­кей­най ка­роб­кі на час тур­ні­ру зра­біць яшчэ не­каль­кі да­ро­жак, каб ка­ман­ды маг­лі гу­ляць ад­на­ча­со­ва. Па­куль гэ­та пла­ны, але, ду­маю, мы ўсё ажыц­ця­вім.

— Рас­ка­жы­це пра на­шы на­цы­я­наль­ныя збор­ныя. Як у іх ідуць спра­вы на між­на­род­най арэ­не?

— У 2013 го­дзе жа­но­чая збор­ная вый­гра­ла за­ла­тыя ме­да­лі ў гру­пе С і за­ва­я­ва­ла пра­ва гу­ляць у гру­пе В. Гэ­та бы­ла га­лоў­ная за­да­ча на се­зон‑2013, і мы яе вы­ка­на­лі.

— Якія шан­цы ў бе­ла­ру­сак у гру­пе В?

— Там ня­ма сла­бых ка­манд. Усе гу­ля­юць доб­ра, ва ўсіх сур'­ёз­ная пад­рых­тоў­ка, па­ста­ян­ная прак­ты­ка, доб­рыя трэ­не­ры. Але, лі­чу, па ўзроў­ні гуль­ні нам па сі­лах там па­зма­гац­ца.

— Ці атрым­лі­ва­е­це вы пад­трым­ку ад дзяр­жа­вы?

— Жы­вём толь­кі за спон­сар­скія гро­шы. Мы звяр­та­лі­ся ў Мі­ніс­тэр­ства спор­ту, але там ка­жуць, што, па­куль ня­ма вы­ні­каў, да­па­маг­чы нам ні­чым не мо­гуць. На­ват ка­лі мы рых­ту­ем­ся да афі­цый­на­га чэм­пі­я­на­ту і трэ­ні­ру­ем­ся на лё­дзе «Мінск-Арэ­ны», за лёд пла­цім са­мі.

— Ва­шы ўра­жан­ні ад ня­даў­ня­га ад­кры­та­га Куб­ка Бе­ла­ру­сі?

— Для нас гэ­та быў экс­пе­ры­мент. Тур­нір ла­дзі­лі і дзе­ля па­пу­ля­ры­за­цыі кёр­лін­га ў Бе­ла­ру­сі. Пе­ра­мо­гі і прой­гры­шы — гэта, безумоўна, важна, але галоўнае — за­ці­ка­віць лю­дзей, зра­біць з тур­ні­ру ві­до­ві­шча. На тур­нір бы­лі за­про­ша­ны не­пра­фе­сі­я­на­лы. Гэ­та не між­на­род­ная прак­ты­ка. Мы ні­ко­лі не чу­лі, што ў све­це пра­вод­зяц­ца та­ко­га ро­ду спа­бор­ніц­твы. Ве­даю дак­лад­на, што пра­вод­зяц­ца «дні ад­кры­тых дзвя­рэй», дзе ўсе ах­вот­ныя мо­гуць прый­сці на да­рож­ку, а пра­фе­сі­я­на­лы рас­ка­жуць і па­ка­жуць, як гу­ляць у кёр­лінг.

Я, аса­біс­та, за­ста­ла­ся вель­мі за­да­во­ле­ная. Мне вель­мі спа­да­ба­ла­ся. Я ба­чы­ла ці­ка­васць на­шых спарт­сме­наў і на­віч­коў. Мы імк­ну­лі­ся іх пад­трым­лі­ваць, пра­вя­лі май­стар-кла­сы. Акра­мя гуль­ні, яны ад­чу­лі ся­мей­ную і доб­ра­зыч­лі­вую ат­мас­фе­ру кёр­лін­га, яго сут­насць.

— Ці іс­ну­юць якія-не­будзь уз­рос­та­выя аб­ме­жа­ван­ні для пра­фе­сій­ных кёр­ле­раў?

— Аб­ме­жа­ван­няў ня­ма, але для спарт­сме­наў ста­рэй за 50 га­доў пра­вод­зяц­ца асоб­ныя тур­ні­ры «для сень­ё­раў». Гэ­та паў­на­вар­тас­ны чэм­пі­я­нат све­ту, які так­са­ма пра­во­дзіц­ца на ўзроў­ні на­цы­я­наль­ных збор­ных. Але гэ­та не азна­чае, што ча­ла­век, яко­му за 50, не мо­жа пры­маць удзел у звы­чай­ным тур­ні­ры. Ін­шая спра­ва, што раз­мо­ва аб пра­фе­сій­ным спор­це: зу­сім ня­прос­та фі­зіч­на кан­ку­ры­ра­ваць з ма­ла­ды­мі гуль­ца­мі.

— Як ста­віц­ца да Бе­ла­ру­сі Між­на­род­ная фе­дэ­ра­цыя кёр­лін­га?

— Не так даў­но мы бы­лі ў Еў­ра­пей­скай фе­дэ­ра­цыі кёр­лін­га, але яе рас­фар­міра­ва­лі. Ця­пер мы ўсту­пі­лі ў Між­на­род­ную фе­дэ­ра­цыю. Спа­чат­ку яны пры­гля­да­лі­ся: ні­хто нас не ве­даў. Ця­пер у нас з імі вель­мі доб­рыя ад­но­сі­ны. Нас ужо доб­ра ве­да­юць у Еў­ро­пе і ста­вяц­ца да Бе­ла­ру­сі заў­сё­ды вель­мі ста­ноў­ча і пры­яз­на. Ня­даў­на Між­на­род­ная фе­дэ­ра­цыя вы­дзе­лі­ла для нас но­выя ка­мя­ні і ма­шы­ну для пад­рых­тоў­кі лё­ду. У іх ёсць спе­цы­яль­ная пра­гра­ма па да­па­мо­зе: ка­мя­ні — вель­мі да­ра­гая рэч: адзін каш­туе ка­ля 500 еў­ра. Ма­шы­ну, на жаль, па­куль ня­ма маг­чы­мас­ці за­браць з Ка­на­ды. На­огул, гэ­тая пра­гра­ма пра­ду­гледж­вае да­па­мо­гу ўсім фе­дэ­ра­цы­ям. Але ка­лі ка­ман­ды кра­і­ны ні­ку­ды не вы­яз­джа­юць, не раз­ві­ва­юц­ца, то яны мо­гуць і ад­мо­віць. А мы па­ста­ян­на ўдзель­ні­ча­ем у тур­ні­рах. Яны ба­чаць, што мы пра­цу­ем, та­му бы­лі ра­ды нам да­па­маг­чы.

Да­р'я Ла­ба­жэ­віч.

Дарэчы

Кёр­лінг ро­дам з Шат­лан­дыі ХVІ ста­год­дзя. Мэ­та гуль­ні — тра­піць гра­ніт­ным сна­ра­дам («ка­ме­нем») блі­жэй, чым гэ­та зра­біў са­пер­нік, да цэнт­ра раз­ме­ча­най на лё­дзе мі­шэ­ні (цэнт­ра «до­ма). Ка­ман­да скла­да­ец­ца з ча­ты­рох ча­ла­век. У кож­на­га гуль­ца па два кід­кі, па во­сем ка­мя­нёў за пе­ры­яд (чар­гу­ю­чы­ся з са­пер­ні­кам). У кёр­лін­гу дзе­сяць пе­ры­я­даў — «эн­даў». Пад­лік ач­коў ідзе пас­ля за­кан­чэн­ня кож­на­га «эн­ду»: уліч­ва­юц­ца толь­кі ка­мя­ні, якія зна­хо­дзяц­ца ўнут­ры «до­ма». За кож­ны ка­мень, раз­ме­шча­ны блі­жэй да цэнт­ра, чым лю­бы з ка­мя­нёў са­пер­ні­ка, ка­ман­да атрым­лі­вае па ач­ку. Пе­ра­ма­гае тая, якая ў су­ме на­бя­рэ боль­шую коль­касць па вы­ні­ках усіх 10 «эн­даў».

Кож­ны з гуль­цоў уз­бро­е­ны спе­цы­яль­най шчот­кай, якой ён мо­жа ша­ра­ваць лёд пе­рад ру­хо­мым ка­ме­нем. Гуль­цы на­дзя­ва­юць на абу­так тэф­ло­на­вы слай­дар, які за­бяс­печ­вае доб­рае сліз­га­цен­не.

Ка­мя­ні, які­мі гу­ля­юць у кёр­лінг, вы­раб­ля­юц­ца вы­ключ­на ў Шат­лан­дыі. Яны ма­юць акруг­лую фор­му і ва­жаць 19,96 кг.

З рос­там па­пу­ляр­нас­ці гуль­ні ва ўсім све­це паў­ста­ла пы­тан­не аб уклю­чэн­ні кёр­лін­га ў алім­пій­скую пра­гра­му. На Гуль­нях 1924 го­да бы­лі пра­ве­дзе­ны дэ­ман­стра­цый­ныя спа­бор­ніц­твы па кёр­лін­гу. У 1998 го­дзе кёр­лінг быў пры­зна­ны алім­пій­скім ві­дам спор­ту, і на зі­мо­вых Алім­пій­скіх гуль­нях у На­га­на бы­лі ра­зы­гра­ны пер­шыя ўзна­га­ро­ды. Та­ды пе­ра­мож­ца­мі ў спа­бор­ніц­твах муж­чын ста­ла ка­ман­да Швей­ца­рыі, а ў жан­чын — збор­ная Ка­на­ды.

 

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Што змянілася ў парадку рэгістрацыіі жыллёвай нерухомасці?

Што змянілася ў парадку рэгістрацыіі жыллёвай нерухомасці?

Цяпер, каб аформіць дачу, не трэба ехаць туды, дзе яна знаходзіцца.  

Грамадства

Старт акцыі «Нашы дзеці» будзе дадзены 16 снежня

Старт акцыі «Нашы дзеці» будзе дадзены 16 снежня

Мерапрыемства пачнецца на Віцебшчыне.

Грамадства

Навацыі сацыяльнай сферы ў 2025 годзе

Навацыі сацыяльнай сферы ў 2025 годзе

Узмацненне адраснасці дзяржпадтрымкі і садзейнічання занятасці 

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.