У выхадныя ўначы да 6 градусаў марозу
Мінулая дэкада была анамальна цёплай для гэтых дзён сакавіка. Так доўга падобная цеплыня на значнай частцы тэрыторыі Беларусі не фіксавалася ні разу за больш чым стагадовы перыяд назіранняў, паведамілі рэдакцыі сіноптыкі Рэспубліканскага гідраметэацэнтра.
Аднак ужо сёння сітуацыя пачала мяняцца. Павольна, пачынаючы з паўночнага ўсходу Беларусі, у наш бок рухаецца халодны антыцыклон з цэнтрам над Фінляндыяй. Таму ападкаў не чакаецца. Вецер паўночна-ўсходні ўмераны. Тэмпература паветра ўначы складзе ад 0 да плюс 6 градусаў, па паўночным усходзе Віцебскай і Магілёўскай абласцей — 1-3 градусы марозу. Удзень паветра прагрэецца да 7-13 градусаў вышэй за нуль, а па паўднёвым захадзе — да плюс 15 градусаў.
У выхадныя антыцыклон цалкам «накрые» нашу краіну і сур'ёзна пахаладае. Істотных ападкаў не чакаецца. Тэмпература паветра ўначы будзе ад мінус 6 градусаў па паўночным усходзе, да плюс 2 — па паўднёвым захадзе краіны. Удзень чакаецца 4-9 градусаў цяпла, а па захадзе Брэсцкай і Гродзенскай абласцей — 10-13 градусаў вышэй за нуль.
У апошні сакавіцкі дзень чакаецца паступленне на Беларусь свежых і ўжо вільготных паветраных мас з поўначы Балтыйскага мора. Месцамі пройдуць кароткачасовыя ападкі, пераважна ў выглядзе мокрага снегу. Уначы і раніцай на асобных участках дарог прагназуецца галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы будзе вагацца ад мінус 4 да плюс 2 градусаў, удзень — ад 2 да 8 градусаў цяпла.
Паводле папярэдніх прагнозаў, у сярэдзіне наступнага тыдня захаваецца халаднаватае надвор'е. У сераду тэмпература паветра ўначы ў розных раёнах рэспублікі будзе ад мінус 7 да 0 градусаў, удзень — 2-8 цяпла. У асобных раёнах пройдзе невялікі снег.
Сяргей КУРКАЧ
Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.