Вы тут

«Па абедз­ве лі­ніі фрон­ту»


Дзяр­жаў­ны му­зей Пер­шай су­свет­най вай­ны бу­дзе ство­ра­ны ў Ві­лей­цы. 100-год­дзе з дня па­чат­ку Пер­шай су­свет­най вай­ны — гэ­та, на­ту­раль­на, да­та не юбі­лей­ная, а тра­гіч­ная. Ад­нак зна­ка­выя па­дзеі, якія ад­бы­лі­ся ў тыя ча­сы, вар­та пры­га­даць, каб ад­даць да­ні­ну па­мя­ці тым, хто за­гі­нуў і не быў уша­на­ва­ны, каб гэ­тая ста­рон­ка гіс­то­рыі на­шай зям­лі больш не бы­ла ў це­ні. Ме­на­ві­та та­му быў ство­ра­ны ар­га­ні­за­цый­ны ка­мі­тэт па пад­рых­тоў­цы і пра­вя­дзен­ні ме­ра­пры­ем­стваў, пры­све­ча­ных па­чат­ку Пер­шай су­свет­най вай­ны, на ча­ле з на­мес­ні­кам прэм'­ер-мі­ніст­ра Бе­ла­ру­сі Ана­то­лем То­зі­кам. Ка­лек­цы­я­нер і гра­мад­скі дзе­яч Ула­дзі­мір Лі­ха­дзе­даў, які пры­маў удзел у па­ся­джэн­ні арг­ка­мі­тэ­та, рас­ка­заў ка­рэс­пан­дэн­ту «Звяз­ды», якім чы­нам пла­ну­ец­ца ўзга­даць па­дзеі тра­гіч­ныя і слаў­ныя.

2— Адзі­ны ў Бе­ла­ру­сі му­зей Пер­шай су­свет­най вай­ны да­гэ­туль іс­на­ваў толь­кі ў вёс­цы За­брод­дзе Ві­лей­ска­га ра­ё­на, і тое на гра­мад­скіх па­чат­ках...

— Так, ён быў ство­ра­ны мас­та­ком Ба­ры­сам Ці­то­ві­чам і яго ад­на­дум­ца­мі. Ад­нак я звяр­нуў­ся да старшыні мін­скага аблвыканкама Ся­мё­на Ша­пі­ры, на­мес­ні­ка прэм'­ер-мі­ніст­ра Ана­то­ля То­зі­ка, і імі бы­ло вы­ра­ша­на, што дзяр­жаў­ны му­зей Пер­шай су­свет­най вай­ны бу­дзе ство­ра­ны на ба­зе Ві­лей­ска­га края­знаў­ча­га му­зея. Ту­ды аб­са­лют­на бяс­плат­на пе­рад­адуць усю экс­па­зі­цыю з За­брод­дзя — ця­пер яна знаходзіцца ў му­зеі-кап­лі­цы, ад­нак усё са­бра­нае там не змя­шча­ец­ца. Кап­лі­ца, ве­ра­год­на, пач­не вы­кон­ваць сваю не­па­срэд­ную функ­цыю, у ёй за­ста­нец­ца толь­кі част­ка ка­лек­цыі, пры­све­ча­ная ду­хоў­ным асо­бам, якія муж­на зма­га­лі­ся, ля­чы­лі лю­дзей у тыя ня­прос­тыя ча­сы. Акра­мя та­го, му­зей у За­брод­дзі на­бу­дзе каш­тоў­насць як гіс­то­ры­ка-ланд­шафт­ная зо­на. Пла­ну­ец­ца пры­вес­ці ў па­ра­дак рэшт­кі ла­за­рэ­та і мо­гіл­кі сал­дат рус­кай ім­пе­ра­тар­скай ар­міі, якія зна­хо­дзяц­ца не­па­да­лёк, у ле­се.

— Якія экс­па­на­ты аса­біс­та вам па­да­юц­ца най­больш ці­ка­вы­мі?

— Гэ­та зброя, якая вы­ка­рыс­тоў­ва­ла­ся пад­час га­за­вых атак, срод­кі ахо­вы ор­га­наў ды­хан­ня ад уз­дзе­ян­ня шкод­ных рэ­чы­ваў. Так­са­ма ме­ды­цын­скае аб­ста­ля­ван­не, якое вы­ка­рыс­тоў­ва­ла­ся не толь­кі для ля­чэн­ня, але і для дэз­ын­фек­цыі. Гэ­та прад­ме­ты ўзбра­ен­ня, по­бы­ту, якія ад­люст­роў­ва­юць зма­ган­не і мір­нае жыц­цё абод­вух ва­ра­гу­ю­чых ба­коў.

3— У са­мой Ві­лей­цы ці пла­ну­ец­ца пра­во­дзіць якія-не­будзь ра­бо­ты?

— На ві­лей­скіх га­рад­скіх мо­гіл­ках па­ха­ва­на 300 сал­дат, якія за­гі­ну­лі пад­час Пер­шай су­свет­най. Ад­шу­каць іх ім­ёны, уста­на­віць над­ма­гіль­ныя зна­кі не так прос­та, бо над імі ця­пер зна­хо­дзіц­ца пласт над­за­ха­ван­няў. Ня­гле­дзя­чы на гэ­та, 250 ім­ёнаў сал­дат ужо вы­свет­ле­ны. Як пом­нік гэ­тым во­і­нам на ўва­хо­дзе на мо­гіл­кі бу­дзе па­бу­да­ва­на бра­ма-кап­лі­ца, на якой на­пі­шуць іх ім­ёны. Ужо за­лі­ты фун­да­мент, ад­нак срод­кі на па­бу­до­ву яшчэ збі­ра­юц­ца. Так­са­ма бу­дзе за­кла­дзе­на алея трох вой­наў: вай­ны з На­па­ле­о­нам, Пер­шай су­свет­най і Вя­лі­кай Ай­чын­най вой­наў.

— Ці пла­ну­ец­ца за­пра­шаць між­на­род­ную су­поль­насць для ўша­на­ван­ня па­дзей на­шай агуль­най гіс­то­рыі?

— У каст­рыч­ні­ку бу­дзе пра­ве­дзе­на між­на­род­ная на­ву­ко­вая кан­фе­рэн­цыя пад наз­вай «Пер­шая су­свет­ная вай­на ў гіс­та­рыч­ных лё­сах Еў­ро­пы». Яе ар­га­ні­зоў­ваюць Мі­ніс­тэр­ства ін­фар­ма­цыі, На­цы­я­наль­ная ака­дэ­мія на­вук Бе­ла­ру­сі і Бе­ла­рус­кі дзяр­жаў­ны ўні­вер­сі­тэт. Пры­едуць удзель­ні­кі больш чым з 10 кра­ін — уся­го ка­ля 150 ча­ла­век. Яны бу­дуць мець маг­чы­масць не толь­кі аб­мер­ка­ваць і даць сваю ацэн­ку тым па­дзе­ям, але і на­ве­даць па­мят­ныя мес­цы ў Ві­лей­скім, Смар­гон­скім і Мя­дзель­скім ра­ё­нах.

— Якія най­больш знач­ныя ва­ен­ныя дзе­ян­ні, на ва­шу дум­ку, вар­та пры­га­даць?

— Свян­цян­скі пра­рыў 1915 го­да — гэ­та ня­мец­кая на­сту­паль­ная апе­ра­цыя, ка­лі ўда­ло­ся за­ха­піць Ві­лей­ку, раз­бу­рыць Смар­гонь. Ад­нак вя­лі­ка­га плё­ну гэ­та не пры­нес­ла, праз пэў­ны час гер­ман­цы бы­лі зноў ад­кі­ну­ты на­зад. У 1916 го­дзе ад­бы­лі­ся дзве знач­ныя на­сту­паль­ныя апе­ра­цыі рус­кай ім­пе­ра­тар­скай ар­міі — На­ра­чан­ская і Ба­ра­на­віц­кая. Яны бы­лі рас­па­ча­ты на­шым ка­ман­да­ван­нем, каб пад­тры­маць За­ход­ні фронт, на якім вя­лі­ся жорст­кія баі, і ад­цяг­нуць на ся­бе част­ку сі­л во­ра­га. Да важ­ных па­дзей на на­шай тэ­ры­то­рыі ад­но­сяц­ца так­са­ма раз­мя­шчэн­не Стаў­кі вяр­хоў­на­га га­лоў­на­ка­ман­ду­ю­ча­га спа­чат­ку пад Ба­ра­на­ві­ча­мі, а по­тым і ў Ма­гі­лё­ве, так­са­ма пад­пі­сан­не Брэст-Лі­тоў­ска­га мір­на­га да­га­во­ра. Па­мят­ныя мес­цы, на якіх ад­бы­ва­лі­ся ўсе гэ­тыя па­дзеі, так ці іна­чай за­ха­ва­лі­ся, та­му ў блі­жэй­шыя га­ды яны не за­ста­нуц­ца без ува­гі.

4— Не­каль­кі га­доў та­му ў вас вый­шла кні­га пад наз­вай «Бе­ла­русь праз аб'­ек­тыў ня­мец­ка­га сал­да­та. 1915—1918»...

— Ра­ней мы ве­да­лі пра па­дзеі Пер­шай су­свет­най вай­ны толь­кі з пунк­ту гле­джан­ня рус­кай ар­міі. Ад­нак ця­пер, дзя­ку­ю­чы ста­рым паш­тоў­кам і фо­та­здым­кам, якія мне ўда­ло­ся са­браць, мы мо­жам гля­дзець на ўсё так­са­ма ва­чы­ма ня­мец­ка­га сал­да­та. Да та­го ж рус­кія вай­скоў­цы менш фа­та­гра­фа­ва­лі, а нем­цы ра­бі­лі здым­кі па­ста­ян­на. Ка­лі лі­чыць, што кож­ны дзень яны ад­праў­ля­лі сва­ім род­ным, сяб­рам па ад­ной паш­тоў­цы, то атрым­лі­ва­ец­ца вя­ліз­ная коль­касць. Быў у гэ­тым і эле­мент пра­па­ган­ды: яны фа­та­гра­фа­ва­лі за­ва­я­ва­ныя тэ­ры­то­рыі, раз­бу­ра­ныя стра­тэ­гіч­ныя аб'­ек­ты, пі­са­лі пра гэ­та на ра­дзі­му. Час­та па іх паш­тоў­ках мож­на вы­ву­чаць по­быт бе­ла­ру­саў, гля­дзець, як жы­ла вёс­ка, прос­тыя лю­дзі. Асоб­ны, па­куль не да­сле­да­ва­ны пласт ін­фар­ма­цыі змя­шчае ад­ва­рот­ны бок паш­то­вак, на якім, ня­гле­дзя­чы на цэн­зу­ру та­го ча­су, мож­на пра­чы­таць шмат та­ко­га, што пралье свят­ло на мно­гія па­дзеі... Част­ку паш­то­вак гэ­та­га ча­су я пла­ную пе­ра­даць у но­вы му­зей Пер­шай су­свет­най вай­ны ў Ві­лей­цы. Да­рэ­чы, ця­пер рых­тую но­вае вы­дан­не, ра­бо­чая наз­ва яко­га «Бе­ла­русь. Ім­гнен­ні Пер­шай су­свет­най. Па абедз­ве лі­ніі фрон­ту».

— Як вы збі­ра­е­це сваю ка­лек­цыю?

— Ма­гу ска­заць, што 99% паш­то­вак, якія ад­люст­роў­ва­юць бе­ла­рус­кую гіс­то­рыю, на­бы­ты за мя­жой, мно­гія з іх за­ха­ва­лі­ся ў адзі­ным эк­земп­ля­ры. Ад­нак ця­пер фо­та­здым­каў ча­соў Пер­шай су­свет­най вай­ны трап­ля­ец­ца ўсё менш: боль­шасць ужо «асе­ла», тра­пі­ла да пэў­ных ка­лек­цы­я­не­раў. Ста­рая паш­тоў­ка для мя­не — гэ­та над­звы­чай каш­тоў­нае свед­чан­не гіс­то­рыі. Бо да яе ні­чо­га нель­га да­даць ці пры­ду­маць — з ві­зу­аль­най вы­явай не па­спра­ча­еш­ся. Та­му яе мож­на лі­чыць най­больш аб'­ек­тыў­най кры­ні­цай гіс­та­рыч­най ін­фар­ма­цыі. Тут не ўдас­ца пад­ма­нуць або вы­ка­заць улас­нае мер­ка­ван­не, якое не ад­па­вя­дае іс­ці­не, — усё мож­на ўба­чыць на свае во­чы.

— Ці мож­на ска­заць, што Пер­шая су­свет­ная вай­на іс­тот­на ад­роз­ні­ва­ла­ся ад Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ны?

— Так, ад­бы­ло­ся не­каль­кі знач­ных ба­ёў, пра якія мы ўжо ка­за­лі, ад­нак у 1915 го­дзе лі­нія фрон­ту за­ма­ца­ва­ла­ся на на­шай тэ­ры­то­рыі і больш амаль не ру­ха­ла­ся. Бы­лі і раз­бу­ра­ныя на­се­ле­ныя пунк­ты, ся­род якіх Сло­нім, Ві­дзы, Па­ста­вы... Ча­сам са­ма рус­кая ар­мія раз­бу­ра­ла не­ка­то­рыя стра­тэ­гіч­ныя аб'­ек­ты, ад­сту­па­ю­чы: на­прык­лад, вак­за­лы і мас­ты ў Пін­ску, Грод­не, Брэс­це. Іс­нуе міф пра 810 дзён су­праць­ста­ян­ня го­ра­да Смар­го­ні, але на­са­мрэч нем­цы зні­шчы­лі яго дзён за 10, зра­бі­лі «мёрт­вым» го­ра­дам — гэ­та адзін з не­шмат­лі­кіх та­кіх жу­дас­ных вы­пад­каў у гіс­то­рыі. Уба­чыў­шы спус­то­ша­насць, на­ват ва­ро­жая ар­мія зра­зу­ме­ла, што тры­мац­ца за гэ­тае мес­ца не мае сэн­су. Ад­нак у ас­тат­нім лі­нія фрон­ту бы­ла па­ста­ян­най. Ня­мец­кія сал­да­ты ча­сам жы­лі ў ха­тах бе­ла­рус­кіх вяс­коў­цаў, на­ват ства­ра­лі сем'і і на­ра­джа­лі дзя­цей. Тое ж мож­на ска­заць і пра сал­дат рус­кай ар­міі, якія кан­так­та­ва­лі з мяс­цо­вым на­сель­ніц­твам... Спа­дзя­ю­ся, што ме­ра­пры­ем­ствы, якія бу­дуць пра­во­дзіц­ца ў па­мяць пра тра­гіч­ныя да­ты, да­па­мо­гуць ад­крыць і гэ­тыя ма­ла­вя­до­мыя ра­ней ста­рон­кі на­шай гіс­то­рыі.

Ні­на ШЧАР­БА­ЧЭ­ВІЧ.

Фо­та Над­зеі БУ­ЖАН.
Паш­тоў­кі з аса­біс­та­га ар­хі­ва
Ула­дзі­мі­ра ЛІ­ХА­ДЗЕ­ДА­ВА.

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Колер настрою — чырвона-зялёны

Колер настрою — чырвона-зялёны

Спецыяльны рэпартаж з «Марафона адзінства» ў Оршы.

Спорт

Фантастычнае шоу прайшло ў «Мінск-арэне»

Фантастычнае шоу прайшло ў «Мінск-арэне»

Час любіць, памятаць, ствараць і... перамагаць.

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.