Вы тут

Укра­ін­скае За­ба­лац­це жы­ве, як ра­ней


Ка­рэс­пан­дэнт­ка «Звяз­ды» па­бы­ва­ла ў па­меж­ным укра­ін­скім па­сёл­ку Ва­лын­скай воб­лас­ці  — мес­цы тра­ды­цый­на­га шо­пін­гу брас­таў­чан.

Ды­зель-цяг­нік БрэстЗа­ба­лац­це з са­вец­кіх ча­соў хо­дзіць не­каль­кі ра­зоў на дзень. Апош­нія га­ды жы­ха­ры аб­лас­но­га цэнт­ра, а так­са­ма Ма­ла­ры­ты, на­ва­коль­ных вё­сак ез­дзі­лі за мя­жу рэ­гу­ляр­на, каб за­ра­біць ней­кую ка­пей­ку на роз­ні­цы цэн. Год та­му гэ­ты цяг­нік пе­ра­во­зіў у су­сед­нюю Укра­і­ну то­ны ма­лоч­най пра­дук­цыі з Бе­ла­ру­сі: з Брэст­чы­ны вез­лі смя­та­ну, мас­ла, згу­шча­нае ма­ла­ко, тва­рог. Ця­пер, ка­лі ў нас цэ­ны пад­рас­лі, ні­хто не вя­зе пра­дук­ты, пры­нам­сі, у ва­го­не на шля­ху ва Укра­і­ну не бы­ло ні­вод­на­га ча­ла­ве­ка з та­ва­рам. Ад су­се­дзяў жа вя­зуць цу­кер­кі і пя­чэн­не, грэч­ку, алей, по­суд, адзен­не па ба­наль­най пры­чы­не — там гэ­та тан­ней, чым у нас.

Ры­нак ва ўкра­ін­скім За­ба­лац­ці — гэ­та асоб­ная раз­мо­ва. Пра яго ска­жу ні­жэй. Але ад­ра­зу за­зна­чу, што два ра­зы на ты­дзень — у аў­то­рак і су­бо­ту — ры­нак ар­га­ні­зу­ец­ца спе­цы­яль­на для нас, бе­ла­ру­саў. У За­ба­лац­це, на мя­жу, з'яз­джа­юц­ца ганд­ля­ры з на­ва­коль­ных укра­ін­скіх рай­цэнт­раў і раз­горт­ва­юць пар­та­тыў­ныя па­лат­кі, зай­ма­ю­ць ад­ра­зу не­каль­кі ву­ліц.

Ра­ней я ні­ко­лі не бы­ва­ла ў За­ба­лац­ці, хоць яно раз­ме­шча­на ўся­го ў ней­кіх 60 кі­ла­мет­рах ад Брэс­та. А ця­пер прос­та за­ха­це­ла­ся па­гля­дзець, як жы­вуць су­се­дзі, які ад­га­ло­сак ма­юць па­дзеі апош­ніх ме­ся­цаў у звы­чай­ным па­сёл­ку. Мя­не пад­тры­ма­лі дзе­ці, тым больш што іх ад­на­клас­ні­кі час­та на­вед­ва­юць Укра­і­ну вы­ключ­на з мэ­тай шо­пін­гу.

Да­ро­га

Ві­да­воч­цы рас­каз­ва­юць: пас­ля кры­ва­вых па­дзей у Кі­е­ве і пас­ля та­го, што па­каз­ва­ла тэ­ле­ба­чан­не, пэў­ны час цяг­ні­кі з Брэс­та пе­ра­ся­ка­лі мя­жу з паў­пус­ты­мі ва­го­на­мі. Зна­ё­мая ез­дзі­ла ней­кія два тыд­ні та­му і ка­за­ла, што па­са­жы­раў бы­ло зу­сім ма­ла. Лю­дзі асце­ра­га­лі­ся ехаць у кра­і­ну, якую ў на­ві­нах па­каз­ва­лі як ачаг не­спа­кою і на­пру­жа­нас­ці. Але па­сту­по­ва спра­ца­ва­ла «на­род­нае ра­дыё». Пе­рад­алі сва­як сва­я­ку, су­сед су­се­ду, што ў За­ба­лац­ці па­ну­юць мір і спа­кой. І лю­дзі па­еха­лі. Пер­шы цяг­нік, які ады­хо­дзіць са стан­цыі Брэст-Цэнт­раль­ны ў шэсць з хві­лі­на­мі ра­ні­цы, быў амаль поў­ны. Част­ка па­са­жы­раў пад­се­ла ў Ма­ла­ры­це, а на апош­нім бе­ла­рус­кім пры­пын­ку Ха­ціс­лаў мес­цаў ужо не бы­ло, і ах­вот­ні­кі ехаць вы­му­ша­ны бы­лі ста­яць. Адзі­ная ня­зруч­насць да­ро­гі, што ў Ха­ціс­ла­ве цяг­нік ста­іць амаль га­дзі­ну. За­тое мыт­ны і па­меж­ны кант­роль ажыц­цяў­ля­ец­ца не­па­срэд­на ў ва­го­нах. На­шы па­меж­ні­кі хо­дзяць з пар­та­тыў­ны­мі кам­п'ю­та­ра­мі, праз якія ска­ну­юць паш­пар­ты. Ні та­бе чар­гі, ні таў­кат­ні.

За­тое на ўкра­ін­скім ба­ку па­чы­на­ец­ца поў­ны вэр­хал, ка­лі па­са­жы­ры вы­бя­га­юць з ва­го­наў і кі­да­юц­ца ў два про­ці­лег­лыя ба­кі. Мы ад­ра­зу і не зра­зу­ме­лі, ку­ды і на­вош­та яны бя­гуць. Муж­чы­на, які так­са­ма не спя­шаў­ся, па­тлу­ма­чыў, што су­ай­чын­ні­кі спя­ша­юц­ца пер­шы­мі прай­сці па­меж­на-мыт­ны ўкра­ін­скі кант­роль, каб больш ча­су за­ста­ло­ся на ры­нак. І ка­ля ма­лень­кіх ча­со­вых дам­коў «кар­дон­най служ­бы» па­чы­на­ец­ца са­праўд­ная штур­ха­ні­на. Там­тэй­ша­га па­меж­ні­ка, які імк­нец­ца пад­трым­лі­ваць па­ра­дак, ледзь не збі­ва­юць з ног. А ён, цярп­лі­ва, не па­вы­ша­ю­чы го­ла­су, на чыс­тай рус­кай мо­ве (ча­мусь­ці на гэ­та ця­пер звяр­та­еш асаб­лі­вую ўва­гу) вы­строй­вае ўвесь на­тоўп у дзве ка­ло­ны. Мы апы­на­ем­ся ў хвас­це пра­вай ка­ло­ны. А ў ся­рэ­дзі­не ле­вай ад­бы­ва­ец­ца са­праўд­ны цырк. Ад­ну маж­ную ка­бе­ту ці то моц­на пры­ціс­ну­лі, ці на­огул збі­лі з ног. Яна на ўсю моц ля­ман­туе. А дру­гая не ўстрым­лі­ва­ец­ца ад ка­мен­та­ра: «Усё ка­за­ла: но­гі ба­ляць, а як па­пер­ла з цяг­ні­ка, дык і алім­пі­ец не да­го­ніць. І ўсё скар­дзі­ла­ся: у мя­не ціск, а са­ма як ціс­ка­не, то і з чар­гі вы­ле­ціш». Усе па­чы­на­юць стры­ма­на смя­яц­ца, і аб­ста­ноў­ка па­сту­по­ва раз­ра­джа­ец­ца. На­ша чар­га праз пэў­ны час па­ды­хо­дзіць да фі­на­лу, мы пра­хо­дзім па­меж­ны кант­роль, што зай­мае пры­клад­на паў­хві­лі­ны, і ру­ха­ем­ся це­раз да­ро­гу на ры­нак.

Ры­нак

На­огул у За­ба­лац­ці два рын­кі. Свой, вяс­ко­вы, які пра­цуе што­дня, зна­хо­дзіц­ца ад­ра­зу по­бач з вак­за­лам. А дру­гі, што ар­га­ні­зу­юць пры­ез­джыя прад­пры­маль­ні­кі, — праз да­ро­гу, да яго трэ­ба яшчэ кры­ху прай­сці. Ганд­лё­выя ра­ды ра­зы­хо­дзяц­ца аж на ча­ты­ры ву­лі­цы да­во­лі вя­лі­кай вёс­кі. Ці­ка­ва, што мес­ці­чы вель­мі та­ле­рант­на ста­вяц­ца да та­го, што іх ся­ло фак­тыч­на пе­ра­тва­ра­юць у ба­зар. Па ву­лі­цах па­між па­лат­ка­мі раз-по­раз пра­хо­дзяць ма­ла­ка­воз, трак­тар МТЗ, кон­ная пад­во­да. Кож­ны ро­біць сваю спра­ву: ад­ны зай­ма­юц­ца сель­скай гас­па­дар­кай, дру­гія — ганд­лем. За­ба­лац­це — да­во­лі вя­лі­кі на­се­ле­ны пункт з трох­па­вяр­хо­вай шко­лай, па маш­та­бах на­гад­вае наш буй­ны аг­ра­га­ра­док. Толь­кі вось мяс­цо­ва­му доб­ра­ўпа­рад­ка­ван­ню да­лё­ка да на­ша­га. І та­кую ста­рую сель­гас­тэх­ні­ку ў нас на­ўрад ці мож­на не­дзе знай­сці...

Лю­дзі за­раб­ля­юць і вы­жы­ва­юць за кошт па­меж­ных су­сед­скіх су­вя­зяў. І хлеб іх, ві­да­воч­на, ня­лёг­кі. Кож­ны раз пры­вез­ці та­вар і аб­ста­ля­ван­не, раз­гар­нуць па­лат­ку, вы­клас­ці та­вар. Ад­на ганд­ляр­ка, якой я па­спа­чу­ва­ла, так ска­за­ла: «Я бы­ла ў вас на рын­ку, ва­шы пра­да­вач­кі, як ляль­кі, апра­ну­тыя і на­фар­ба­ва­ныя ста­яць. У іх па­віль­ё­ны ста­біль­ныя, умо­вы для пра­цы — амаль як у кра­ме. Ад­сюль і цэ­ны вы­шэй­шыя. А тут і пыл у зу­бы, і дождж ці снег на га­ла­ву. Але ж му­сіш ста­яць — сям'ю кар­міць трэ­ба».

За­ба­лац­це Рат­наў­ска­га ра­ё­на Ва­лын­скай воб­лас­ці ад­но­сіц­ца да за­ход­няй Укра­і­ны. Але пра па­лі­ты­ку, што ці­ка­ва, тут га­ва­рыць зу­сім не хо­чуць. На на­шых рын­ках толь­кі і аб­мяр­коў­ва­юць па­дзеі ў су­се­дзяў. У іх жа ў ад­каз на мае асця­рож­ныя пы­тан­ні час­цей прос­та ад­мах­ва­лі­ся. Мо­жа, ба­яц­ца на­пу­жаць па­тэн­цы­яль­ных па­куп­ні­коў? Праў­да, адзін муж­чы­на вы­ка­заў­ся амаль са злос­цю, бо я за­вя­ла га­вор­ку пра тое, што яшчэ не­каль­кі тыд­няў та­му на­шы не ез­дзі­лі, ба­я­лі­ся. «Не зра­зу­ме­ла, ча­го вы спа­ло­ха­лі­ся і хто вас на­па­ло­хаў. Крым той ад нас — за дзве ты­ся­чы кі­ла­мет­раў. І на­вош­та ён нам здаў­ся, той Крым? Ён на 70% быў заў­сё­ды да­та­цый­ны і толь­кі на 30% ся­бе кар­міў. Яны ду­ма­юць, ка­лі ім да пен­сій неш­та пад­кі­нуць, дык за­жы­вуць, як у раі... Хай па­спра­бу­юць».

Яшчэ ад­на жан­чы­на ся­рэд­ніх га­доў ска­за­ла, што пра па­дзеі ў сва­ёй кра­і­не яны да­зна­юц­ца з тэ­ле­ві­за­ра аль­бо ін­тэр­нэ­ту. Ка­лі не ўклю­чаць ні­чо­га ў ра­зет­ку, то мож­на жыць, як і ра­ней. «Што нам да тых, хто зма­га­ец­ца за ўла­ду? — пры­га­вор­ва­ла яна, па­праў­ля­ю­чы курт­ку, якую пры­мер­ва­ла мая дач­ка. — Вой, як доб­ра­нька се­ла, якая ха­ро­шая ма­ла­дзёж­ная ма­дэль!» — «Мо­жа, тро­хі са­сту­пі­це?» — «Вя­до­ма! Та­бе ж, як і мне, га­да­ваць дзя­цей», — чую ў ад­каз.

Ады­хо­дзім з па­куп­кай, і ду­маю, што лю­дзям не па­трэб­ны ні вой­ны, ні на­пру­га, ні ўся­ля­кая не­ста­біль­насць. Кож­ны з іх імк­нец­ца вы­жы­ваць з мак­сі­маль­най ка­рыс­цю для сва­ёй сям'і. І асноў­ным ін­стру­мен­там вы­жы­ван­ня ста­но­віц­ца ры­нак, да яко­га та­ле­рант­на ста­віц­ца, як ві­даць, на­ват мяс­цо­вая царк­ва. Бо ганд­лё­выя па­лат­кі ўшчыль­ную па­ды­хо­дзяць да не­вы­со­кай цар­коў­най ага­ро­джы. А яшчэ на рын­ку па­нуе агуль­ная ат­мас­фе­ра доб­ра­зыч­лі­вас­ці. Ві­даць, што ўкра­ін­цы ра­ды кож­на­му па­куп­ні­ку. Га­во­раць у асноў­ным на рус­ка-ўкра­ін­скай тра­сян­цы, але без праб­лем пе­ра­хо­дзяць на рус­кую мо­ву, ка­лі да іх звяр­та­еш­ся па-рус­ку.

Ледзь не за­бы­ла­ся пра асноў­нае. Гро­шы там хо­дзяць лю­быя. Ад са­ма­га вак­за­ла ўсіх пры­ез­джых ата­ку­юць так зва­ныя мя­ня­лы. Ці ёсць у вёс­цы «аб­мен­нік», ні­ко­му ў га­ла­ву не пры­хо­дзіць ці­ка­віц­ца. Ды і ў ва­лют­чы­каў мож­на не мя­няць. Ганд­ля­ры бя­руць і грыў­ні, і до­ла­ры, і бе­ла­рус­кія руб­лі. Курс ця­пер: 1 грыў­ня — 1 ты­ся­ча бе­ла­рус­кіх. Лі­чыць лёг­ка.

Шо­пінг

Не­ці­ка­ва бы­ло б вяр­тац­ца без па­ку­пак, та­му мае дзе­ці вы­бра­лі са­бе курт­кі, фут­бол­кі, сы­ну яшчэ ку­пі­лі ску­ра­ныя хар­каў­скія туф­лі, а тры­ка­таж­ны сві­тар яму на­бы­лі, та­му што ў За­ба­лац­ці ака­за­ла­ся на не­каль­кі гра­ду­саў ха­лад­ней, чым у Брэс­це. Я вы­бра­ла са­бе па­тэль­ню з ке­ра­міч­ным па­крыц­цём і фор­му для вы­пя­кан­ня... До­ма ўпэў­ні­лі­ся, што ёсць і пэў­ныя не­да­хо­пы та­ко­га шо­пін­гу. Мы ры­зык­ну­лі на­быць шланг для ду­ша, а ён ака­заў­ся з бра­кам. Ка­лі б ку­піў рэч у ся­бе до­ма, мож­на бы­ло б ад­нес­ці на­зад. Як і шкар­пэт­кі сы­ну: мы спа­ку­сі­лі­ся на ца­ну, але па­мер, па­зна­ча­ны на эты­кет­ках, ака­заў­ся, мяк­ка ка­жу­чы, па­вя­лі­ча­ным на два. Шкар­пэт­кі ака­за­лі­ся ма­лы­мі. Але ў цэ­лым, ка­лі па­раў­наць з цэ­на­мі на на­шых рын­ках, эка­но­мія ад на­бы­та­га на­мі скла­ла не­дзе ка­ля 1 міль­ё­на руб­лёў.

Мы спя­ша­лі­ся на па­меж­на-мыт­ны кант­роль, каб не быць апош­ні­мі і не ста­яць на зва­рот­най да­ро­зе, та­му не на­бы­лі ні­я­кіх пра­дук­таў. А ін­шыя па­са­жы­ры вез­лі цу­кер­кі, грэч­ку, рыб­ныя кан­сер­вы, алей, не­ка­то­рыя куп­ля­лі кань­як і га­рэл­ку. Прак­тыч­на ўсе, і мы ў тым лі­ку, ку­пі­лі штуч­ныя квет­кі. На­ды­хо­дзіць час пры­бі­раць ма­гі­лы. А бу­ке­ты са штуч­ных кве­так там амаль удвая тан­ней. Ад­на па­са­жыр­ка ку­пі­ла рас­клад­ныя лес­кі. З цяг­ні­ка ў Брэс­це так­са­ма вы­но­сі­лі шпа­ле­ры, цюль, да­рож­кі і ды­ва­но­вае па­крыц­цё, та­ва­ры для ра­мон­ту, та­зы і вёд­ры. Усё гэ­та ад­роз­ні­ва­ец­ца па ца­не ад на­ша­га.

У ва­го­не з на­мі еха­ла шмат пен­сі­я­не­раў. Мая су­сед­ка па лаў­цы рас­па­вя­ла, што яна па­ста­ян­на ез­дзіць у За­ба­лац­це з та­го ча­су, як вый­шла на пен­сію. Та­кім чы­нам мае знач­ную эка­но­мію свай­го бюд­жэ­ту... Бі­лет у два ба­кі каш­туе ўся­го 13 ты­сяч руб­лёў. Я спы­та­ла, ці ез­дзі­ла яна яшчэ ме­сяц та­му. Спа­да­рож­ні­ца ска­за­ла, што пад­да­ла­ся агуль­на­му на­строю і пэў­ны час не ез­дзі­ла: «Хоць ба­яц­ца не бы­ло ча­го, вы ж са­мі ба­чы­лі». Са­праў­ды, жыц­цё пра­цяг­ва­ец­ца, су­сед­скія ста­сун­кі так­са­ма.

Свят­ла­на ЯС­КЕ­ВІЧ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Прадаўцы кватэр пагаджаюцца на зніжкі

Прадаўцы кватэр пагаджаюцца на зніжкі

Уласнікі карэктуюць свае прапановы.

Грамадства

Як людзі з інваліднасцю робяць свет лепшым

Як людзі з інваліднасцю робяць свет лепшым

«Нашы работы — жывыя, з энергетыкай любові і дабра».