На працягу трох гадоў імпарт гідраўлічнага абсталявання будзе цалкам замешчаны айчыннай вытворчасцю. Аб гэтым Прэзідэнту Аляксандру Лукашэнку было даложана падчас наведвання ў Дзяржынску ТАА «Салео», дзе арганізавана вытворчасць гідраўлікі, паведамляе БЕЛТА.
Як далажылі кіраўніку дзяржавы, прадпрыемства створана на плошчах Дзяржынскага маторарамонтнага завода. Заснавальнікамі гаспадарчага таварыства выступілі таварыствы «Інтэрсэрвіс» і «ПМВ Інжынірынг». Новымі ўласнікамі рэалізуецца інвестпраект па арганізацыі гідраўлічнай вытворчасці, які ўключае два этапы. З кастрычніка 2013 года прадпрыемства пачало серыйны выпуск імпартазамяшчальнай прадукцыі і выйшла на вытворчую магутнасць. Агульны аб'ём інвестыцый складзе больш за $200 млн, акупнасць праекта — 5 гадоў.
Старшыня савета дырэктараў ААТ «Амкадор» — кіруючая кампанія холдынга» Аляксандр Шакуцін падкрэсліў, што прадпрыемства ў Дзяржынску атрымалася вывесці на праектную магутнасць усяго за паўгода, у той час як на падобных прадпрыемствах у заходніх краінах на гэта часам траціцца да двух гадоў. Ужо сёлета мяркуецца выканаць другі этап праекта, заключаны адпаведны інвестдагавор з Мінаблвыканкамам. Плануецца паставіць 28 адзінак абсталявання на суму $21,3 млн.
Аляксандр Лукашэнка азнаёміўся з тэхналагічным працэсам вытворчасці сучаснага гідраўлічнага абсталявання, агледзеў вытворчыя памяшканні прадпрыемства, выстаўку прадукцыі. Кіраўнік дзяржавы таксама пагутарыў з прадстаўнікамі працоўнага калектыву ТАА «Салео». «Без вас гэта было б немагчыма. Вы вельмі хутка і аператыўна стварылі гэты завод», — падкрэсліў Прэзідэнт, звяртаючыся да прысутных.
Кіраўнік дзяржавы асабліва адзначыў імпартазамяшчальны эфект ад стварэння новай вытворчасці, што дазволіць сэканоміць значныя аб'ёмы валютных сродкаў. «Тое, што я бачу, абсалютна не адрозніваецца ад лепшых сусветных узораў. Гэта сапраўды сусветны ўзровень. Малайцы! Гэта тое, што нам сёння трэба», — ацаніў Прэзідэнт.
Аляксандр Лукашэнка таксама звярнуў увагу на развіццё гарадоў — спадарожнікаў Мінска, у тым ліку Дзяржынска. «Тут будзе магутная вытворчасць. Ніхто Мінск больш не будзе разбудоўваць. Мы будзем будаваць у спадарожніках, і, натуральна, сюды будуць перамяшчацца людзі», — сказаў ён.
Падчас рабочай паездкі Прэзідэнта ў Мінскую вобласць размова таксама ішла аб сацыяльна-эканамічным развіцці рэгіёна і ходзе вясенне-палявых работ. Прэзідэнт цікавіўся тым, наколькі эфектыўна працуюць прадпрыемствы вобласці, як вядзецца работа па скарачэнні складскіх запасаў.
Старшыня Мінаблвыканкама Сямён Шапіра падрабязна расказаў аб работах у сельскай гаспадарцы, аб праблемных пытаннях. «Хачу, каб вы ўсе мелі на ўвазе, што сёлета ніхто вам грошай не дасць, як у мінулыя гады. Толькі пад нейкія праекты, якія зацікавяць дзяржаву. І не толькі таму, што ў свеце сітуацыя такая, — папярэдзіў Аляксандр Лукашэнка. — Пачынайце працаваць і лічыць выдаткі. Усё, што вы зробіце, прадасце, — дзяліце. Думайце, як вы будзеце жыць і, калі трэба, нават выжываць, але толькі дзякуючы ўласным сілам».
Цяпер, каб аформіць дачу, не трэба ехаць туды, дзе яна знаходзіцца.
Узмацненне адраснасці дзяржпадтрымкі і садзейнічання занятасці
Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.