Частае ўжыванне спіртнога павышае рызыку смерці ад ішэмічнага інсульту ў мужчын, перадае NDTV Сооks. Гаворка ідзе пра тыя выпадкі, калі чалавек выпівае часцей за два разы на тыдзень. Тады рызыка павышаецца больш чым у тры разы ў параўнанні з людзьмі, якія наогул не п'юць спіртнога. Такая выснова зроблена пасля 20-гадовага назірання за 2609 мужчынамі сярэдніх гадоў. Па словах супрацоўнікаў Універсітэта Усходняй Фінляндыі, рызыка кровазліцця ў мозг павышаецца лінейна па меры павелічэння ўжывання спіртнога: чым больш алкаголю — тым вышэй рызыка.
Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.