Вы тут

Кра­са­віц­кія і май­скія свя­ты па­ру­шаць пры­выч­ны ра­бо­чы гра­фік бе­ла­ру­саў


Бе­ла­ру­сы бу­дуць пра­ца­ваць у стан­дарт­ным рэ­жы­ме да кан­ца кра­са­ві­ка, по­тым звы­чай­ны рытм па­ру­шаць свя­ты, па­ве­дам­ляе ка­рэс­пан­дэнт БЕЛ­ТА. У гэ­тым го­дзе Вя­лік­дзень ад­зна­ча­ец­ца 20 кра­са­ві­ка — су­па­дае ў ка­то­лі­каў і пра­ва­слаў­ных. Па­вод­ле ка­лен­да­ра пра­ва­слаў­най кан­фе­сіі Ра­даў­ні­ца, якая ад­зна­ча­ец­ца на дзя­вя­ты дзень пас­ля хрыс­ці­ян­ска­га свя­та, вы­па­дае на 29 кра­са­ві­ка (аў­то­рак). Праз дзень чыр­во­ным днём ка­лен­да­ра па­зна­ча­на 1 мая (чац­вер).

У су­вя­зі з гэ­тым бе­ла­рус­кі ўрад вы­ра­шыў пе­ра­нес­ці ра­бо­чы дзень з се­ра­ды 30 кра­са­ві­ка на су­бо­ту 3 мая. Ад­па­вед­нае ра­шэн­не зме­шча­на ў па­ста­но­ве Са­ве­та Мі­ніст­раў ад 25 ліс­та­па­да 2013 го­да № 1012. У вы­ні­ку кан­фі­гу­ра­цыя ра­бо­чых і вы­хад­ных дзён вы­гля­дае на­ступ­ным чы­нам: спа­чат­ку тры вы­хад­ныя дні (29 кра­са­ві­ка — 1 мая), по­тым — два ра­бо­чыя (2-3 мая), пас­ля ча­го — яшчэ адзін вы­хад­ны (ня­дзе­ля 4 мая) і ча­ты­ры ра­бо­чыя дні (5-8 мая). По­тым бе­ла­ру­саў ча­ка­юць яшчэ тры вы­хад­ныя (з 9 па 11 мая). Су­ай­чын­ні­кі, якія не згу­бяц­ца ў вы­хад­ных і буд­ных днях і пра­доў­жаць пра­ца­ваць у па­ня­дзе­лак, 12 мая, аку­нуц­ца ў пры­выч­ны рытм да Дня Не­за­леж­нас­ці, які ад­зна­ча­ец­ца 3 лі­пе­ня і вы­па­дае на чац­вер. Ра­бо­чы дзень з пят­ні­цы 4 лі­пе­ня пе­ра­но­сіц­ца на су­бо­ту 12 лі­пе­ня, дзя­ку­ю­чы ча­му атры­ма­юц­ца за­цяж­ныя вы­хад­ныя. Яшчэ адзін пе­ра­нос сё­ле­та за­пла­на­ва­ны з на­го­ды ка­та­ліц­кіх Ка­ляд — з пят­ні­цы 26 снеж­ня на су­бо­ту 20 снеж­ня. Згод­на з па­ста­но­вай Саў­мі­на, ар­га­ні­за­цы­ям пра­да­стаў­ле­на пра­ва з улі­кам спе­цы­фі­кі вы­твор­час­ці (ра­бо­ты) ажыц­цяў­ляць пе­ра­нос ра­бо­чых дзён у ін­шым па­рад­ку ў ад­па­вед­нас­ці з за­ка­на­даў­ствам.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Старт акцыі «Нашы дзеці» будзе дадзены 16 снежня

Старт акцыі «Нашы дзеці» будзе дадзены 16 снежня

Мерапрыемства пачнецца на Віцебшчыне.

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.