Вы тут

Дыялог працягваецца


На чар­го­вым бры­фін­гу Дзміт­рый МІ­РОН­ЧЫК, прэс-сак­ра­тар бе­ла­рус­ка­га знеш­не­па­лі­тыч­на­га ве­дам­ства, рас­ка­заў жур­на­ліс­там аб най­больш ак­ту­аль­ных на сён­ня для МЗС пы­тан­нях.

Па­сла ада­зва­лі — су­вя­зі за­ста­лі­ся

«Ужо пас­ля ад­клі­кан­ня па­сла Укра­і­ны з Бе­ла­ру­сі ў Кі­еў для кан­суль­та­цый па­сол Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь ва Укра­і­не Ва­лян­цін Вя­ліч­ка су­стра­каў­ся з пер­шым на­мес­ні­кам мі­ніст­ра за­меж­ных спраў Укра­і­ны, — па­тлу­ма­чыў Дзміт­рый Мі­рон­чык. — Та­кім чы­нам, наш дыя­лог з Укра­і­най пра­цяг­ва­ец­ца».

Па сло­вах прэс-сак­ра­та­ра, бе­ла­рус­кі бок у лю­бым вы­пад­ку сы­хо­дзіць з та­го, што ўзро­вень па­сла — гэ­та той уз­ро­вень, на якім па­він­ны пад­трым­лі­вац­ца ста­сун­кі па­між су­сед­ні­мі сяб­роў­скі­мі кра­і­на­мі, што звя­за­ны ты­ся­ча­мі эка­на­міч­ных, гу­ма­ні­тар­ных, між­асо­бас­ных су­вя­зяў. «Мы спа­дзя­ём­ся, што ме­на­ві­та на гэ­тым уз­роў­ні на­шы ста­сун­кі бу­дуць пра­цяг­вац­ца і ў да­лей­шым», — пад­крэс­ліў дып­ла­мат.

Як бы­ло аб'­яў­ле­на ра­ней, у су­вя­зі з ад­клі­кан­нем укра­ін­ска­га па­сла для кан­суль­та­цый у Кі­еў Мі­ніс­тэр­ства за­меж­ных спраў не ба­чыць не­аб­ход­нас­ці ў ана­ла­гіч­ным кро­ку з бе­ла­рус­ка­га бо­ку.

Ра­сія да­па­мо­жа... тран­зіт­ны­мі ві­за­мі

 

На­чаль­нік упраў­лен­ня ін­фар­ма­цыі па­ве­да­міў пра па­ра­дак дня на ня­даў­ніх бе­ла­рус­ка-ра­сій­скіх кан­суль­та­цы­ях па кон­суль­скіх пы­тан­нях у Мін­ску. Кра­і­ны аб­мер­ка­ва­лі вы­да­чу ра­сій­скі­мі дып­ла­ма­тыч­ны­мі прад­стаў­ніц­тва­мі і кон­суль­скі­мі ўста­но­ва­мі тран­зіт­ных віз для пры­ез­ду ў Мінск пад­час чэм­пі­я­на­ту све­ту па ха­кеі як афі­цый­ных удзель­ні­каў, так і за­меж­ных ту­рыс­таў, якія ма­юць пра­ва бяз­ві­за­ва­га ўез­ду на бе­ла­рус­кую тэ­ры­то­рыю.

Так­са­ма на кан­суль­та­цы­ях гу­тар­ка іш­ла пра стан двух­ба­ко­ва­га су­пра­цоў­ніц­тва па кон­суль­скіх пы­тан­нях, аба­ро­не пра­воў і ін­та­рэ­саў гра­ма­дзян Бе­ла­ру­сі і Ра­сіі — у тым лі­ку на тэ­ры­то­ры­ях трэ­ціх кра­ін.

Бе­ла­рус­кія трак­та­ры па­едуць па Ін­да­кі­таі

27 са­ка­ві­ка ў Кам­бо­джы ад­крыў­ся пер­шы ў Паўд­нё­ва-Ус­ход­няй Азіі за­вод па збор­цы бе­ла­рус­кіх трак­та­роў.

Па ін­фар­ма­цыі прэс-сак­ра­та­ра, гэ­та ад­бы­ло­ся пад­час пер­ша­га ў гіс­то­рыі ві­зі­ту ў Кам­бо­джу мі­ніст­ра за­меж­ных спраў Бе­ла­ру­сі Ула­дзі­мі­ра Ма­кея. Но­вы пра­ект па­ві­нен на пер­ша­па­чат­ко­вым эта­пе што­год па­стаў­ляць на ры­нак Кам­бо­джы і су­сед­ніх кра­ін больш за 400 трак­та­роў роз­ных ма­дэ­ляў і ма­гут­нас­ці.

Пад­час ві­зі­ту Ула­дзі­мір Ма­кей су­стрэў­ся з мі­ніст­рам аду­ка­цыі, мо­ла­дзі і спор­ту Кам­бо­джы. Бы­лі аб­мер­ка­ва­ны перс­пек­ты­вы су­пра­цоў­ніц­тва ў га­лі­не на­ву­кі і аду­ка­цыі, у тым лі­ку маг­чы­мас­ці пад­рых­тоў­кі кам­ба­джый­скіх спе­цы­я­ліс­таў ва ўста­но­вах аду­ка­цыі Бе­ла­ру­сі.

Ін­вес­та­ры збя­руць «ура­джай»

З 31 са­ка­ві­ка па 2 кра­са­ві­ка Бе­ла­русь на­ве­дае ві­цэ-прэ­зі­дэнт Еў­ра­пей­ска­га бан­ка рэ­кан­струк­цыі і раз­віц­ця Анд­раш Шы­мо­ра. Акра­мя су­стрэч і пе­ра­моў з афі­цый­ны­мі асо­ба­мі, ві­цэ-прэ­зі­дэнт пла­нуе па­бы­ваць на пер­шым пус­ка­вым комп­лек­се швей­цар­ска-бе­ла­рус­ка­га за­во­да па вы­твор­час­ці элект­ра­транс­пар­ту ААТ «Штад­лер-Мінск», які зна­хо­дзіц­ца ў го­ра­дзе Фа­ні­паль Мін­скай воб­лас­ці. Да­рэ­чы, ме­на­ві­та ў кра­са­ві­ку «Штад­лер-Мінск» вы­пус­ціць сваю пер­шую пра­дук­цыю.

Як па­тлу­ма­чыў Дзміт­рый Мі­рон­чык, Еў­ра­пей­скі банк рэ­кан­струк­цыі і раз­віц­ця пры­мае ўдзел у фі­нан­са­ван­ні вы­шэй­на­зва­на­га пра­ек­та. Уся­го ў 2013 го­дзе аб'­ём яго апе­ра­цый у на­шай кра­і­не да­сяг­нуў гіс­та­рыч­на­га мак­сі­му­му ў 255 міль­ё­наў еў­ра. Гэ­та­му ў мно­гім спры­я­ла пры­няц­це ў 2013 го­дзе но­вай стра­тэ­гіі ЕБРР для Бе­ла­ру­сі на 2013—2015 га­ды.

«Штад­лер­Рэй­лГруп» — адзін з вя­ду­чых еў­ра­пей­скіх вы­твор­цаў чы­гу­нач­на­га ру­хо­ма­га са­ста­ву. Пра­дук­цыя кам­па­ніі экс­плу­а­ту­ец­ца ў роз­ных кра­і­нах све­ту. На яе прад­пры­ем­ствах пра­цуе звыш 4 ты­сяч ча­ла­век.

На­дзея ЮШ­КЕ­ВІЧ.

 

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Колер настрою — чырвона-зялёны

Колер настрою — чырвона-зялёны

Спецыяльны рэпартаж з «Марафона адзінства» ў Оршы.

Спорт

Фантастычнае шоу прайшло ў «Мінск-арэне»

Фантастычнае шоу прайшло ў «Мінск-арэне»

Час любіць, памятаць, ствараць і... перамагаць.

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.