Данія накіроўвае шэсць знішчальнікаў F-16 у краіны Балтыі для патрулявання паветранай прасторы ў рэгіёне ў сувязі з украінскім крызісам, перадаюць інфармагенцтвы.
Адпраўка знішчальнікаў F-16 будзе ажыццёўлена згодна з планамі НАТА аб пашырэнні кантролю над паветранай прасторай у рэгіёне. Патруляванне будзе ажыццяўляцца з 1 мая і да канца жніўня 2014 года. Раней Францыя заявіла пра гатоўнасць накіраваць у прыбалтыйскія дзяржавы і Польшчу чатыры самалёты-знішчальнікі Rafale і Mіrage-2000. Мэтай місіі павінен стаць кантроль над паветранай прасторай у рэгіёне. Акрамя таго, міністр абароны Румыніі заклікаў НАТА павысіць боегатоўнасць у краінах, якія мяжуюць з Украінай, і паведаміў пра паскоранае набыццё 48 знішчальнікаў F-16. Міністр адзначыў, што кампаненты супрацьракетнай абароны ЗША будуць устаноўлены ў Румыніі ў 2015 годзе, як і было прадугледжана.
Два дні былі насычаны ўнікальнымі выставамі, карыснымі праектамі і інтэрактыўнымі пляцоўкамі.
«Нашы работы — жывыя, з энергетыкай любові і дабра».
Галоўная мэта дзяржавы сёння — інтэграваць чалавека з інваліднасцю ў грамадства.