Вы тут

На марш­ру­це Мінск — Віль­нюс з'я­вяц­ца но­выя цяг­ні­кі


Трох­ва­гон­ныя ды­зель-цяг­ні­кі ДПЗ поль­скай вы­твор­час­ці бу­дуць кур­сі­ра­ваць з 1 мая па марш­ру­це Мінск — Віль­нюс. Но­выя са­ста­вы за­ме­няць ды­зель-цяг­ні­кі ДР, які­мі аб­слу­гоў­ва­ец­ца са­стаў №15/16 «Мінск — Віль­нюс».

Па­вод­ле ін­фар­ма­цыі прэс-цэнт­ра Бе­ла­рус­кай чы­гун­кі, рас­клад ру­ху цяг­ні­коў №15 і №16, а так­са­ма па­ра­дак пра­вя­дзен­ня па­гра­ніч­на­га і мыт­на­га кант­ро­лю за­ста­нуц­ца ра­ней­шы­мі. Па вы­хад­ных і свя­точ­ных днях пры па­вя­лі­чэн­ні па­са­жы­ра­па­то­ку цяг­нік № 15/16 бу­дзе іс­ці здво­е­ным са­ста­вам.

Два ды­зель-цяг­ні­кі поль­скай вы­твор­час­ці бы­лі па­стаў­ле­ны на Бе­ла­рус­кую чы­гун­ку сё­ле­та і ця­пер пра­хо­дзяць пры­ёмач­ныя вы­пра­ба­ван­ні. Ма­шы­ніс­ты, якія бу­дуць пра­ца­ваць на іх, ужо прай­шлі тэ­а­рэ­тыч­ны курс на­ву­чан­ня ў Поль­шчы.

У кра­са­ві­ку на Бе­ла­рус­кую чы­гун­ку па­сту­піць трэ­ці ды­зель-цяг­нік ДПЗ, як і пра­ду­гле­джа­на кант­рак­там. Даў­жы­ня но­вых цяг­ні­коў — 69,3 мет­ра, кан­струк­цый­ная хут­касць ру­ху — 140 кі­ла­мет­раў за га­дзі­ну. У іх ма­ец­ца па 145 мес­цаў для ся­дзен­ня. Но­вы ру­хо­мы са­стаў ад­па­вя­дае су­час­ным па­тра­ба­ван­ням бяс­пе­кі ру­ху і кам­фор­ту для па­са­жы­раў. Да іх па­слуг пра­стор­ныя са­ло­ны, мяк­кія крэс­лы з маг­чы­мас­цю ін­ды­ві­ду­аль­на­га рэ­гу­ля­ван­ня спін­кі і пад­ла­кот­ні­каў, па­ні­жа­ная пад­ло­га, якая да­зва­ляе хут­ка пра­во­дзіць па­сад­ку і вы­сад­ку. У кож­ным ва­го­не ма­ец­ца сіс­тэ­ма кан­ды­цы­я­на­ван­ня па­вет­ра, ёсць цеп­ла­вая за­сло­на ўва­ход­ных дзвя­рэй, якія пе­ра­шка­джа­юць па­ступ­лен­ню ха­лод­на­га па­вет­ра звон­ку і вы­ха­ду цёп­ла­га з са­ло­наў. Дзве­ры аб­ста­ля­ва­ны пры­ступ­ка­мі, якія вы­соў­ва­юц­ца. Для па­са­жы­раў з аб­ме­жа­ва­ны­мі фі­зіч­ны­мі маг­чы­мас­ця­мі пра­ду­гле­джа­ны ад­кід­ныя тра­пы.

Сяр­гей РА­СОЛЬ­КА.

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Што змянілася ў парадку рэгістрацыіі жыллёвай нерухомасці?

Што змянілася ў парадку рэгістрацыіі жыллёвай нерухомасці?

Цяпер, каб аформіць дачу, не трэба ехаць туды, дзе яна знаходзіцца.  

Грамадства

Старт акцыі «Нашы дзеці» будзе дадзены 16 снежня

Старт акцыі «Нашы дзеці» будзе дадзены 16 снежня

Мерапрыемства пачнецца на Віцебшчыне.

Грамадства

Навацыі сацыяльнай сферы ў 2025 годзе

Навацыі сацыяльнай сферы ў 2025 годзе

Узмацненне адраснасці дзяржпадтрымкі і садзейнічання занятасці 

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.