Вы тут

Ка­му лю­дзі да­вя­ра­юць


Са­ве­ты аб­на­ві­лі­ся менш чым на­па­ло­ву

Усе 1328 мяс­цо­вых Са­ве­таў дэ­пу­та­таў Бе­ла­ру­сі сфар­міра­ва­ны ў пра­ва­моц­ным скла­дзе. Пра гэ­та ўчо­ра на па­ся­джэн­ні Цэнт­раль­най вы­бар­чай ка­мі­сіі па вы­ба­рах і пра­вя­дзен­ні рэс­пуб­лі­кан­скіх рэ­фе­рэн­ду­маў па­ве­да­міў сак­ра­тар ЦВК Мі­ка­лай Ла­за­вік.

Мяс­цо­вае са­ма­кі­ра­ван­не ў ліч­бах

У вы­ні­ку вы­ба­раў у Бе­ла­ру­сі сфар­мі­ра­ва­на 6 аб­лас­ных і Мін­скі га­рад­скі Са­ве­ты дэ­пу­та­таў, 118 ра­ён­ных, 10 га­рад­скіх Са­ве­таў у га­ра­дах аб­лас­но­га пад­па­рад­ка­ван­ня, 14 гар­са­ве­таў у га­ра­дах ра­ён­на­га пад­па­рад­ка­ван­ня, 25 па­сял­ко­вых і 1154 сель­скія Са­ве­ты, паведамляе БЕЛТА. «Усе Са­ве­ты сфар­мі­ра­ва­ны ў пра­ва­моц­ным скла­дзе, і, у ад­па­вед­нас­ці з за­ка­на­даў­ствам, на пра­ця­гу ме­ся­ца па­він­ны пра­вес­ці ар­га­ні­за­цый­ныя се­сіі, гэ­та зна­чыць, пры­сту­піць да вы­ка­нан­ня сва­іх аба­вяз­каў», — ска­заў сак­ра­тар ЦВК.

У ча­ты­рох вы­бар­чых акру­гах вы­ба­ры не пра­во­дзі­лі­ся, у трох акру­гах ба­ла­та­ва­ла­ся па ад­ным кан­ды­да­це, якія не на­бра­лі не­аб­ход­най коль­кас­ці га­ла­соў. Вы­бар­чых акруг, у якіх вы­ба­ры пры­зна­ны не­са­праўд­ны­мі, ня­ма.

Больш

усвя­дом­ле­ны ўдзел

Стар­шы­ні аб­лас­ных і Мін­скай га­рад­ской вы­бар­чых ка­мі­сій да­лі спра­ва­зда­чу пе­рад кі­раў­ніц­твам ЦВК пра тое, як кам­па­нія прай­шла ў рэ­гі­ё­нах і ста­лі­цы. Іс­тот­ных па­ру­шэн­няў за­фік­са­ва­на не бы­ло, вы­ба­ры прай­шлі ар­га­ні­за­ва­на, у дэ­ма­кра­тыч­най і дзе­ла­вой аб­ста­ноў­цы, ад­зна­ча­ла­ся пад­час па­ся­джэн­ня.

Вы­со­кую ад­зна­ку стар­шы­ні аб­лас­ных ка­мі­сій да­лі зме­нам і да­паў­нен­ням у вы­бар­чым за­ка­на­даў­стве. Так, участ­ко­выя ка­мі­сіі ўпер­шы­ню ра­зам з за­пра­шэн­нем на­ве­даць вы­бар­чы ўчас­так рас­сы­ла­лі вы­бар­шчы­кам ін­фар­ма­цый­ныя ма­тэ­ры­я­лы пра кан­ды­да­таў у дэ­пу­та­ты. Гэ­та да­па­маг­ло па­вя­лі­чыць яў­ку вы­бар­шчы­каў, па­коль­кі яны маг­лі за­га­дзя склас­ці дум­ку пра кан­ды­да­таў, якія ба­ла­ту­юц­ца па іх акру­гах, і зра­біць усвя­дом­ле­ны вы­бар.

Са Br100 млрд, вы­лу­ча­ных на пра­вя­дзен­не мяс­цо­вых вы­ба­раў, бы­ло сэ­ка­ном­ле­на Br22 млрд.

Амаль тра­ці­на кан­ды­да­таў-пар­тый­цаў атры­мае ман­дат

Стар­шы­ня Цэнт­раль­най вы­бар­чай ка­мі­сіі Лі­дзія Яр­мо­шы­на на­га­да­ла, што ся­род за­рэ­гіст­ра­ва­ных кан­ды­да­таў у дэ­пу­та­ты прад­стаў­ні­коў пар­тый бы­ло 748. З іх абра­на 248 ча­ла­век, ці ка­ля 30%, і гэ­та ня­дрэн­ны па­каз­чык, лі­чыць кі­раў­нік ЦВК.

«Пры­нам­сі, з за­рэ­гіст­ра­ва­ных кан­ды­да­таў у дэ­пу­та­ты больш за 3% бы­лі пар­тый­цы. Ду­маю, ся­род вы­бар­шчы­каў чле­наў пар­тый не больш. Гэ­та зна­чыць, як яны са­цы­яль­на прад­стаў­ле­ны ў гра­мад­стве, так яны бы­лі прад­стаў­ле­ны і ў вы­бар­чай кам­па­ніі», — ска­за­ла стар­шы­ня Цэнт­р­вы­бар­ка­ма.

Кі­раў­ні­ца ЦВК звяр­ну­ла ўва­гу, што ўлас­на пар­тый­на­га вы­лу­чэн­ня на мяс­цо­вых вы­ба­рах бы­ло ма­ла. Шмат якія пар­тый­цы вы­лу­ча­лі­ся шля­хам збо­ру под­пі­саў.

З 18 ты­сяч 809 дэ­пу­та­таў мяс­цо­вых Са­ве­таў толь­кі 1,3% — прад­стаў­ні­кі па­лі­тыч­ных пар­тый.

Па­ла­та прад­стаў­ні­коў укам­плек­та­ва­на

Цэнт­раль­ная ка­мі­сія Бе­ла­ру­сі па вы­ба­рах і пра­вя­дзен­ні рэс­пуб­лі­кан­скіх рэ­фе­рэн­ду­маў так­са­ма пад­вя­ла вы­ні­кі паў­тор­ных вы­ба­раў дэ­пу­та­та Па­ла­ты прад­стаў­ні­коў На­цы­я­наль­на­га схо­ду Бе­ла­ру­сі пя­та­га склі­кан­ня ў Го­мель­ска-На­ва­бе­ліц­кай вы­бар­чай акру­зе № 36 і за­рэ­гіст­ра­ва­ла дэ­пу­та­там па гэ­тай вы­бар­чай акру­зе Але­ну Аста­пюк.

Яна на­бра­ла больш за 76% га­ла­соў вы­бар­шчы­каў. Вы­ба­ры дэ­пу­та­та пар­ла­мен­та пра­хо­дзі­лі на аль­тэр­на­тыў­най асно­ве. У бю­ле­тэ­ні для га­ла­са­ван­ня бы­лі проз­ві­шчы яшчэ двух кан­ды­да­таў: Мі­ка­лая Шкі­рэ­е­ва, які на­браў у вы­ні­ку ка­ля 8% га­ла­соў, і Вік­та­ра Хо­мі­ча, яго вы­нік — ка­ля 7%.

На­ступ­ныя вы­ба­ры — прэ­зі­дэнц­кія

«Вы­ба­ры па­він­ны пра­хо­дзіць не паз­ней, чым за два ме­ся­цы да за­кан­чэн­ня тэр­мі­ну паў­на­моц­тваў, гэ­та зна­чыць, не паз­ней за 20 ліс­та­па­да 2015 го­да», — удак­лад­ні­ла стар­шы­ня Цэнт­раль­най вы­бар­чай ка­мі­сіі Лі­дзія Яр­мо­шы­на.

Прэ­зі­дэнц­кая вы­бар­чая кам­па­нія доў­жыц­ца тры ме­ся­цы. «Ка­лі мы га­во­рым пра 20 ліс­та­па­да, то, та­кім чы­нам, не паз­ней 20 жніў­ня вы­ба­ры па­він­ны быць пры­зна­ча­ны», — ска­за­ла кі­раў­ні­ца ЦВК.

Лі­дзія Яр­мо­шы­на па­ве­да­мі­ла, што зме­ніц­ца ў прэ­зі­дэнц­кай вы­бар­чай кам­па­ніі з улі­кам пры­ня­тых па­пра­вак у вы­бар­чае за­ка­на­даў­ства. Аса­біс­тыя вы­бар­чыя фон­ды прэ­тэн­дэн­таў на пост прэ­зі­дэн­та да­зво­ле­на ства­раць яшчэ да та­го, як яны афі­цый­на ста­нуць кан­ды­да­та­мі, гэ­та зна­чыць, ужо з рэ­гіст­ра­цыі іні­цы­я­тыў­ных груп. З гэ­та­га мо­ман­ту ўдзель­ні­кі пе­рад­вы­бар­най гон­кі змо­гуць аплач­ваць вы­дат­кі. Па­вя­лі­ча­ны і па­мер аса­біс­тых вы­бар­чых фон­даў кан­ды­да­таў у прэ­зі­дэн­ты — з 3 да 9 ты­сяч ба­за­вых ве­лі­чынь (ад­на БВ па­куль скла­дае Br130 тыс.)

Воль­га МЯДЗ­ВЕ­ДЗЕ­ВА.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Прадаўцы кватэр пагаджаюцца на зніжкі

Прадаўцы кватэр пагаджаюцца на зніжкі

Уласнікі карэктуюць свае прапановы.

Грамадства

Як людзі з інваліднасцю робяць свет лепшым

Як людзі з інваліднасцю робяць свет лепшым

«Нашы работы — жывыя, з энергетыкай любові і дабра».