Вы тут

Су­пра­цоў­ніц­тва па-сур'­ёз­на­му


У Ма­гі­лё­ве з рабочым ві­зі­там па­бы­ва­лі прад­стаў­ні­кі дзе­ла­вых ко­лаў Літ­вы.

На су­стрэ­чы лі­тоў­скіх біз­нес­ме­наў з кі­раў­ніц­твам Ма­гі­лёў­шчы­ны раз­гля­да­лі­ся пы­тан­ні ўза­е­ма­вы­гад­на­га су­пра­цоў­ніц­тва. Да­рэ­чы, на тэ­ры­то­рыі воб­лас­ці за­рэ­гіст­ра­ва­на ка­ля 30 ар­га­ні­за­цый з удзе­лам лі­тоў­ска­га ка­пі­та­лу, у СЭЗ «Ма­гі­лёў» пра­цуе 7 прад­пры­ем­стваў-рэ­зі­дэн­таў з агуль­ным ка­пі­та­лам ін­вес­ты­цый ка­ля 140 міль­ё­наў еў­ра. І най­больш буй­ны пра­ект — дрэ­ва­ап­ра­цоў­чы комп­лекс «ВМГ Ін­дуст­ры». За мі­ну­лы год знеш­не­ганд­лё­вы аба­рот та­ва­раў і па­слуг воб­лас­ці з Літ­вой склаў больш за 79 міль­ё­наў до­ла­раў.

Стар­шы­ня абл­вы­кан­ка­ма Пётр Руд­нік азна­ё­міў гас­цей з эка­на­міч­ны­мі маг­чы­мас­ця­мі рэ­гі­ё­на і па­тэн­цы­яль­ны­мі ін­вест­пля­цоў­ка­мі, агу­чыў на­прам­кі, па якіх Ма­гі­лёў­шчы­на за­ці­каў­ле­на су­пра­цоў­ні­чаць. Ён пра­па­на­ваў удзель­ні­чаць у ма­дэр­ні­за­цыі прад­пры­ем­стваў з на­ме­рам ажыц­цяў­ляць су­мес­ны біз­нес, а так­са­ма звяр­нуў ува­гу на тое, што на­ву­чаль­ныя ўста­но­вы воб­лас­ці ары­ен­та­ва­ны на пад­рых­тоў­ку спе­цы­я­ліс­таў, у тым лі­ку і для но­вых прад­пры­ем­стваў.

Лі­тоў­цы вы­ка­за­лі га­тоў­насць ажыц­ця­віць на тэ­ры­то­рыі воб­лас­ці 2 су­мес­ныя пра­ек­ты: па вы­твор­час­ці мя­са ін­дыч­кі, а так­са­ма мя­са-кас­ця­вой му­кі. Акра­мя гэ­та­га, яны га­то­вы ўклас­ці 20 міль­ё­наў еў­ра ін­вес­ты­цый у па­бу­до­ву на тэ­ры­то­рыі рэ­гі­ё­на за­во­да па вы­пус­ку не­стан­дарт­на­га жа­ле­за­бе­то­ну. Пад­час су­стрэ­чы пра­гу­ча­ла да­моў­ле­насць аб раз­віц­ці су­мес­на­га біз­не­су па вы­твор­час­ці мяк­кай і кем­пін­га­вай мэб­лі, пе­ра­пра­цоў­кі ад­хо­даў драў­ні­ны.

Пра тое, што на­ме­ры вель­мі сур'­ёз­ныя, свед­чыць і той факт, што сё­ле­та пла­ну­ец­ца пра­вес­ці ў Ма­гі­лё­ве юбі­лей­ны, дзя­ся­ты Бе­ла­рус­ка-лі­тоў­скі эка­на­міч­ны фо­рум. Ён бу­дзе пры­мер­ка­ва­ны да яшчэ ад­на­го між­на­род­на­га фо­ру­му — ін­вес­ты­цый­на­га, які так­са­ма ад­бу­дзец­ца ў Ма­гі­лё­ве.

Нэ­лі ЗІ­ГУ­ЛЯ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Старт акцыі «Нашы дзеці» будзе дадзены 16 снежня

Старт акцыі «Нашы дзеці» будзе дадзены 16 снежня

Мерапрыемства пачнецца на Віцебшчыне.

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.