У сувязі з закрыццём у сталіцы аўтавакзала «Маскоўскі», з 1 красавіка рух аўтобусаў па міжгародніх і прыгарадных маршрутах, якія абслугоўваюцца «Мінаблаўтатрансам», будзе ажыццяўляцца ад дыспетчарскай станцыі «Славінскага» і аўтавакзала «Цэнтральны».
Ад ДС «Славінскага» будуць абслугоўвацца маршруты: Мінск — Барысаў, Мінск — Вілейка праз Плешчаніцы, Мінск — Вілейка праз Даўгінава, Мінск — Вілейка праз Бараўляны, Мінск — Жодзіна, Мінск — Жодзіна (воінская часць), Мінск — Даўгінава, Мінск — Крамянец, Мінск — Куляшы, Мінск — Лагойск, Мінск — Плешчаніцы, Мінск — Плешчаніцы праз Скароды, Мінск — Смалявічы.
Ад АВ «Цэнтральны» з 1 красавіка з Мінска будуць хадзіць аўтобусы па маршрутах: Мінск — в.Нарач, Мінск — АВ «Нарач», Мінск — сан. «Сосны», Мінск — Свір, Мінск — Вілейка праз Ілью, Мінск — Вілейка праз Ждановічы.
Сяргей РАСОЛЬКА.
Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.