З 30 сакавіка авіякампанія «Белавія» пераходзіць на летні расклад, які будзе дзейнічаць да 25 кастрычніка. У надыходзячым сезоне «Белавія» адкрые два новыя кірункі, павялічыць частату выканання палётаў па ўжо дзейных маршрутах і традыцыйна ўвядзе сезонныя рэйсы.
Так, з 28 красавіка палёты ў аэрапорт «Ніца Блакітны бераг» (Францыя) будуць даступныя пасажырам авіякампаніі тройчы на тыдзень: па панядзелках, чацвяргах і суботах. Першы самалёт «Белавія» прыземліцца ў міжнародным аэрапорце Краснадара (Расія) 30 красавіка. Туды будуць выконвацца тры рэйсы на тыдзень: па панядзелках, серадах і пятніцах.
У летні перыяд павялічыцца частата выканання ўжо існуючых рэйсаў. Рэйсы ў Парыж, Прагу і Астану будуць выконвацца штодзённа, рэйсы ў Амстэрдам — шэсць разоў на тыдзень, а рэйсы ў Кіеў — двойчы на дзень. Акрамя таго, самалёты авіякампаніі будуць выконваць палёты ў Барселону, Будапешт, Белград, Самару, Франкфурт з частатой тры разы на тыдзень, у Батумі і Ларнаку — чатыры, а ў Варшаву — пяць разоў на тыдзень.
У перыяд правядзення чэмпіянату свету па хакеі будуць дадатковыя рэйсы ў Стакгольм, Парыж і Барселону.
У курортны сезон «Белавія» выконвае рэйсы ў Манчэстар, прадоўжыць палёты ў Калінінград з Брэста, Гомеля і Гродна. Таксама ў летнія месяцы пасажыры авіякампаніі змогуць скарыстацца магчымасцю авіяпералёту з Мінска ў Гомель двойчы на тыдзень — па серадах і суботах.
У надыходзячым сезоне авіякампанія плана выканаць на 30 працэнтаў чартарных авіяперавозак больш у параўнанні з леташнім сезонам.
Цяпер, каб аформіць дачу, не трэба ехаць туды, дзе яна знаходзіцца.
Узмацненне адраснасці дзяржпадтрымкі і садзейнічання занятасці
Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.