Вы тут

Транс­парт­ні­кі га­то­выя. Па­еха­лі!


У Мі­ніс­тэр­стве транс­пар­ту і ка­му­ні­ка­цый на па­ся­джэн­ні пад­ка­мі­тэ­та па пы­тан­нях да­рож­на­га бу­даў­ніц­тва і транс­парт­на­га за­бес­пя­чэн­ня ар­га­ні­за­цый­на­га ка­мі­тэ­та па пад­рых­тоў­цы і пра­вя­дзен­ні сё­ле­та чэм­пі­я­на­ту све­ту па ха­кеі бы­лі раз­гле­джа­ны пы­тан­ні ра­бо­ты транс­пар­ту пад­час вы­шэй­на­зва­на­га ме­ра­пры­ем­ства.

На марш­ру­ты — да­дат­ко­выя аў­то­бу­сы

1

У ад­па­вед­нас­ці з Пла­нам дзе­ян­няў Мінск­ага гар­вы­кан­ка­ма па за­бес­пя­чэн­ні транс­парт­на­га аб­слу­гоў­ван­ня ўдзель­ні­каў і гас­цей чэм­пі­я­на­ту све­ту па ха­кеі пра­ду­гле­джа­на за­куп­ка 150 аў­то­бу­саў. Ле­тась на­бы­лі 114 аў­то­бу­саў і 10 тра­лей­бу­саў. У кра­са­ві­ку МАЗ па­ста­віць яшчэ 36 аў­то­бу­саў для вы­ка­нан­ня га­рад­скіх пе­ра­во­зак; 20 аў­то­бу­саў «МАЗ-251» для аб­слу­гоў­ван­ня ка­ман­даў-удзель­ніц чэм­пі­я­на­ту; 10 аў­то­бу­саў «МАЗ-107» па­вы­ша­най кам­форт­нас­ці для пе­ра­воз­кі па­са­жы­раў у рэ­гу­ляр­ных зно­сі­нах у На­цы­я­наль­ны аэ­ра­порт Мінск.

 

Акра­мя та­го, для транс­парт­на­га за­бес­пя­чэн­ня ў пе­ры­яд пра­вя­дзен­ня чэм­пі­я­на­ту ААТ «Го­мель­аб­лаў­тат­ранс» па­стаў­ле­ны 3 аў­то­бу­сы «МАЗ-251» і ў кра­са­ві­ку бу­дуць па­стаў­ле­ны яшчэ 7 та­кіх аў­то­бу­саў.

Мін­гар­вы­кан­кам за­цвер­дзіў 11 мэ­та­вых марш­ру­таў па­са­жыр­ска­га транс­пар­ту пад­час пра­вя­дзен­ня чэм­пі­я­на­ту све­ту па ха­кеі: «АВ «Цэнт­раль­ны» — «Мінск-Арэ­на»; «АВ «Цэнт­раль­ны» — Сту­дэнц­кая вёс­ка»; «АВ «Цэнт­раль­ны» — «Чы­жоў­ка-Арэ­на»; «Мінск-Арэ­на»  — «Чы­жоў­ка-Арэ­на»; «Сту­дэнц­кая вёс­ка  — На­цы­я­наль­ны аэ­ра­порт «Мінск»; «Сту­дэнц­кая вёс­ка  — «Мінск-Арэ­на»; «Сту­дэнц­кая вёс­ка  — «Чы­жоў­ка-Арэ­на»; «Ст.  м. «Аў­та­за­вод­ская» — «Чы­жоў­ка-Арэ­на»; «П.п. «Ло­шы­ца» — «Чы­жоў­ка-Арэ­на»; «Ст. м. «Ня­мі­га»  — «Мінск-Арэ­на»; «Ст.м. «Пуш­кін­ская» — «Мінск-Арэ­на».

Ар­га­ні­за­ва­на ра­бо­та аў­то­бу­саў па марш­руце №  300Э «Мінск — На­цы­я­наль­ны аэ­ра­порт «Мінск» з пры­вяз­кай іх ад­праў­лен­ня да рас­кла­ду ру­ху па­вет­ра­ных суд­наў. У пе­ры­яд пра­вя­дзен­ня чэм­пі­я­на­ту све­ту ін­тэр­вал ру­ху аў­то­бу­саў у На­цы­я­наль­ны аэ­ра­порт Мінск скла­дзе не больш за 30 хві­лін, у пі­ка­вы час — не больш за 15 хві­лін.

У ста­ліч­ным мет­ра­па­лі­тэ­не на ўсіх 25 стан­цы­ях пра­ве­дзе­на ўлад­ка­ван­не аб­ме­жа­валь­ных шуц-лі­ній па кра­ях плат­форм. Пе­ра­аформ­ле­ны ка­са­выя вок­ны і схе­мы лі­ній мет­ра­па­лі­тэ­на, раз­ме­шча­на да­дат­ко­вая ін­фар­ма­цыя на анг­лій­скай мо­ве.

Чы

гун­ка ві­тае ба­лель­шчы­каў

На чы­гу­нач­ных вак­за­лах стан­цый «Мінск-Па­са­жыр­скі» і «Брэст-Цэнт­раль­ны» з 7 па 25 мая бу­дуць круг­ла­су­тач­на пра­ца­ваць ка­ар­ды­на­цый­ныя цэнт­ры для вы­ра­шэн­ня пы­тан­няў, звя­за­ных з су­стрэ­чай-про­ва­да­мі ўдзель­ні­каў і гас­цей чэм­пі­я­на­ту, якія бу­дуць пры­бы­ваць (вы­бы­ваць) чы­гу­нач­ным транс­пар­там. Акра­мя іс­ну­ю­чых між­на­род­ных кас вы­дзе­ле­ны да­дат­ко­выя спе­цы­я­лі­за­ва­ныя ка­сы для про­да­жу бі­ле­таў за­меж­ным гра­ма­дзя­нам.

Пра­пра­ца­ва­на пы­тан­не пра­ез­ду ба­лель­шчы­каў на мат­чы чэм­пі­я­на­ту ў між­на­род­ных, між­рэ­гі­я­наль­ных зно­сі­нах, а так­са­ма цяг­ні­ка­мі га­рад­скіх лі­ній у мін­скім чы­гу­нач­ным вуз­ле ў пры­вяз­цы да па­чат­ку і за­кан­чэн­ня мат­чаў, не­раў­на­мер­нас­ці пра­вя­дзен­ня спа­бор­ніц­тваў па днях тыд­ня і ця­гам су­так (пяць пе­ры­я­даў пра­вя­дзен­ня мат­чаў). Гра­фік пра­ду­гледж­вае транс­парт­ныя зно­сі­ны з Мінск­ам у пе­ры­яд пра­вя­дзен­ня чэм­пі­я­на­ту: у між­рэ­гі­я­наль­ных зно­сі­нах су­вязь з аб­лас­ны­мі цэнт­ра­мі як рэ­гу­ляр­ны­мі, так і да­дат­ко­вы­мі цяг­ні­ка­мі — 43 цяг­ні­кі што­дзён­на; у між­на­род­ных зно­сі­нах па марш­ру­тах Віль­нюс — Мінск, Ры­га — Мінск, Санкт-Пе­цяр­бург — Мінск, Маск­ва — Мінск, Яра­слаўль — Мінск, Аста­на — Са­ма­ра — Мінск, Вар­ша­ва — Мінск як рэ­гу­ляр­ны­мі, так і да­дат­ко­вы­мі цяг­ні­ка­мі — 34 са­ста­вы што­дзён­на.

Цяг­ні­кі га­рад­скіх лі­ній мэ­та­ва­га пры­зна­чэн­ня (для за­бес­пя­чэн­ня пра­ез­ду ба­лель­шчы­каў не­па­срэд­на на мат­чы і пас­ля іх за­кан­чэн­ня, з улі­кам раз­мя­шчэн­ня спар­тыў­ных аб'­ек­таў «Мінск-Арэ­на» і «Чы­жоў­ка-Арэ­на») бу­дуць ха­дзіць: з 9 па 20 мая ў зно­сі­нах Мінск — «Чы­жоў­ка-Арэ­на» і Мінск — «Мінск-Арэ­на» — 9 пар; 22 мая ў тых жа зно­сі­нах 6 пар; 24 мая ў зно­сі­нах Мінск — «Мінск-Арэ­на» — 6 пар; 25 мая ў зно­сі­нах Мінск — «Мінск-Арэ­на» — 6 пар.

Гра­фік цяг­ні­коў га­рад­скіх лі­ній пра­ду­гледж­вае ін­тэр­валь­насць іх кур­сі­ра­ван­ня ў 10-15 хві­лін, трох­хві­лін­ную ста­ян­ку на пры­пы­нач­ных пунк­тах «Ма­сю­коў­шчы­на» і «Ло­шы­ца» для па­сад­кі і вы­сад­кі ба­лель­шчы­каў. Так­са­ма гра­фі­кам ру­ху цяг­ні­коў га­рад­скіх лі­ній пра­ду­гледж­ва­ец­ца і скраз­ны рух у зно­сі­нах Жда­но­ві­чы — Мінск-Па­са­жыр­скі — Ка­ля­дзі­чы.

На чы­гу­нач­ных вак­за­лах стан­цый «Брэст-Цэнт­раль­ны», «Грод­на» раз­ме­шча­ны эле­мен­ты пра­сто­ра­вай на­ві­га­цыі з ін­фар­ма­цы­яй на анг­лій­скай мо­ве, якая да­зво­ліць ары­ен­та­вац­ца на аб'­ек­тах транс­пар­ту. На вак­за­ле стан­цыі «Мінск-Па­са­жыр­скі», пры­пы­нач­ных пунк­тах «Ма­сю­коў­шчы­на» і «Ло­шы­ца» пры­ве­дзе­ны ў ад­па­вед­насць ін­фар­ма­цый­ныя па­ка­заль­ні­кі ў част­цы ад­люст­ра­ван­ня пік­та­грам і тэкс­та­вай ін­фар­ма­цыі на бе­ла­рус­кай і анг­лій­скай мо­вах.

На вак­за­ле стан­цыі «Мінск-Па­са­жыр­скі» ма­дэр­ні­за­ва­на ін­фар­ма­цый­нае таб­ло ў раз­мер­ка­валь­ным вес­ты­бю­лі вак­за­ла з вы­ва­дам ін­фар­ма­цыі аб рас­кла­дзе ру­ху цяг­ні­коў на анг­лій­скай мо­ве. У за­ле ча­кан­ня ма­дэр­ні­за­ва­на ін­фар­ма­цый­ная сіс­тэ­ма, уста­ноў­ле­ны су­час­ныя таб­ло ві­зу­аль­най ін­фар­ма­цыі са звест­ка­мі на рус­кай і анг­лій­скай мо­вах.

Мяк­ка­га ўсім пры­зям­лен­ня!

Што да­ты­чыц­ца па­вет­ра­на­га транс­пар­ту, дык з па­чат­ку мі­ну­ла­га го­да ад­кры­ты но­выя авія­рэй­сы на рэ­гу­ляр­най асно­ве і па­вя­лі­ча­на час­та­та рэй­саў у Са­ма­ру, Бар­се­ло­ну, Ку­та­і­сі, Бу­да­пешт, Бялг­рад, Жэ­не­ву, Ка­лі­нінг­рад, Кі­еў, Ры­гу, Вар­ша­ву, Маск­ву, Санкт-Пе­цяр­бург, Віль­нюс. З 28 кра­са­ві­ка бу­дзе ад­кры­ты рэ­гу­ляр­ны авія­рэйс у Ні­цу, з 30 кра­са­ві­ка — авія­рэйс у Крас­на­дар.

Як бы­ло ад­зна­ча­на на па­ся­джэн­ні, во­пыт за­меж­ных кра­ін і ана­ліз раз­мер­ка­ван­ня па­са­жы­ра­па­то­каў па­каз­вае, што ўдзель­ні­ка­мі і заў­зя­та­ра­мі пе­ра­важ­на бу­дуць вы­ка­рыс­тоў­вац­ца чар­тар­ныя рэй­сы. У су­вя­зі з гэ­тым з за­меж­ны­мі авія­кам­па­ні­я­мі пра­пра­ца­ва­на пы­тан­не аб да­дат­ко­вых рэ­гу­ляр­ных і чар­тэр­ных рэй­сах у пе­ры­яд пра­вя­дзен­ня чэм­пі­я­на­ту све­ту, якія пла­ну­юц­ца.

Да 1 мая неабходна павялічыць коль­кас­ць ста­я­нак са штуч­ным па­крыц­цём для па­вет­ра­ных суд­наў (з 45 да 67). Пры не­аб­ход­нас­ці біз­нес-са­ма­лё­ты бу­дуць аб­слу­гоў­вац­ца ў аэ­ра­пор­це «Мінск-1», дзе ма­ец­ца 20 мес­цаў ста­я­нак па­вет­ра­ных суд­наў. У На­цы­я­наль­ным аэ­ра­пор­це Мінск з па­чат­ку кра­са­ві­ка ўво­дзіц­ца ў экс­плу­а­та­цыю аў­та­ма­тыч­ная сіс­тэ­ма апра­цоў­кі ба­га­жу, якая мае пя­ці­ўзроў­не­вы кант­роль бяс­пе­кі. Яна да­зва­ляе апра­цоў­ваць пры мак­сі­маль­ных пі­ка­вых на­груз­ках ка­ля 3,6 ты­ся­чы адзі­нак ба­га­жу ў га­дзі­ну.

У рам­ках рэ­кан­струк­цыі бу­дын­ка аэ­ра­вак­заль­на­га комп­лек­су ўста­ноў­ле­на і аб­ста­ля­ва­на ўсі­мі не­аб­ход­ны­мі ка­му­ні­ка­цы­я­мі, срод­ка­мі ахоў­най сіг­на­лі­за­цыі і су­вя­зі 11 ка­бін па­гра­ніч­на­га кант­ро­лю, уве­дзе­на ў экс­плу­а­та­цыю 8 ліф­таў, уста­ноў­ле­ны но­выя ся­дзен­ні для па­са­жы­раў. Уста­ноў­ле­ны ін­фар­ма­цый­ныя стой­кі для аб­слу­гоў­ван­ня асоб з аб­ме­жа­ва­ны­мі маг­чы­мас­ця­мі. Пра­ве­дзе­на рэ­кан­струк­цыя рэ­ста­ра­на «Лай­нер», ад­кры­ты да­дат­ко­выя аб'­ек­ты гра­мад­ска­га хар­ча­ван­ня. З 10 лю­та­га вя­дзец­ца аб­слу­гоў­ван­не па­са­жы­раў у аб­ноў­ле­най за­ле пры­лё­таў. За­вер­ша­ны ра­бо­ты па ўлад­ка­ван­ні і тэх­ніч­ным асна­шчэн­ні но­вай тэ­ры­то­рыі за­лы афі­цый­ных асоб і дэ­ле­га­цый. Ство­ра­ны ін­ды­ві­ду­аль­ныя зо­ны для аб­слу­гоў­ван­ня па­са­жы­раў ка­тэ­го­рыі VІP/CІP.

Да­ро­гі ка­жуць «welcomе»

Да 30 са­ка­ві­ка пла­ну­ец­ца пры­вес­ці ў па­ра­дак рэс­пуб­лі­кан­скія аў­та­ма­біль­ныя да­ро­гі і па­ло­сы іх ад­во­ду.

З мэ­тай вы­зва­ліць ка­рыс­таль­ні­каў плат­ных аў­та­ма­біль­ных да­рог, якія вы­ка­рыс­тоў­ва­юць транс­парт­ныя срод­кі, за­рэ­гіст­ра­ва­ныя на тэ­ры­то­рыі дзяр­жаў, што не ўва­хо­дзяць у Мыт­ны са­юз, з тэх­ніч­на да­пу­шчаль­най агуль­най ма­сай не больш за 3,5 то­ны, і бук­са­ва­ных імі пры­чэ­паў ад пла­ты за пра­езд па плат­ных аў­та­ма­біль­ных да­ро­гах у пе­ры­яд з 25 кра­са­ві­ка па 31 мая, у Са­вет Мі­ніст­раў Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь уне­се­ны на раз­гляд ад­па­вед­ны Указ Прэ­зі­дэн­та Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь.

У Мін­ску для па­ляп­шэн­ня транс­парт­на­га аб­слу­гоў­ван­ня ўдзель­ні­каў і гас­цей чэм­пі­я­на­ту пра­ве­дзе­на ма­дэр­ні­за­цыя сет­кі транс­парт­ных ка­му­ні­ка­цый. Па­бу­да­ва­на сем аб'­ек­таў да­рож­най інф­ра­струк­ту­ры: ча­ты­ры транс­парт­ныя раз­вяз­кі, пу­цеп­ра­вод і два мас­ты.

Ра­бот­ні­кі ДП «Мінск­транс», На­цы­я­наль­на­га аэ­ра­пор­та Мінск, стан­цый «Мінск-Па­са­жыр­скі» і «Брэст-Цэнт­раль­ны» прай­шлі на­ву­чан­не на кур­сах анг­лій­скай мо­вы. Вы­да­дзе­ны спе­цы­яль­ныя раз­моў­ні­кі для пер­са­на­лу Бе­ла­рус­кай чы­гун­кі, ра­бот­ні­каў па­вет­ра­на­га і аў­та­ма­біль­на­га транс­пар­ту. На вак­за­лах стан­цый «Мінск-Па­са­жыр­скі», «Брэст-Цэнт­раль­ны» і «Грод­на» аб'­явы, звя­за­ныя з пры­быц­цём і ад­праў­лен­нем цяг­ні­коў між­на­род­ных зно­сін, вя­дуц­ца на бе­ла­рус­кай, рус­кай і анг­лій­скай мо­вах.

На 18 пры­пы­нач­ных пунк­тах га­рад­ско­га па­са­жыр­ска­га транс­пар­ту Мін­ска, пры­лег­лых да мес­цаў пра­вя­дзен­ня спа­бор­ніц­тваў, уста­ноў­ле­ны ін­фар­ма­цый­ныя элект­рон­ныя таб­ло з ад­люст­ра­ван­нем ін­фар­ма­цыі на рус­кай і анг­лій­скай мо­вах.

Сяр­гей РА­СОЛЬ­КА.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Прадаўцы кватэр пагаджаюцца на зніжкі

Прадаўцы кватэр пагаджаюцца на зніжкі

Уласнікі карэктуюць свае прапановы.

Грамадства

Як людзі з інваліднасцю робяць свет лепшым

Як людзі з інваліднасцю робяць свет лепшым

«Нашы работы — жывыя, з энергетыкай любові і дабра».