Слонімскі дзяржаўны драматычны тэатр пераехаў у новае памяшканне. 24 гады тэатральны калектыў чакаў наваселля. І вось нарэшце радасны дзень наступіў.
З нагоды гэтай падзеі ў цэнтры горада арганізаваны кірмаш народных промыслаў, выставы карцін мясцовых мастакоў, продаж розных тавараў слонімскіх вытворцаў. Пасля ўрачыстага адкрыцця слонімцы, а таксама госці горада, пазнаёміліся з інтэр'ерам тэатра, а потым у прыгожай зале на 196 месцаў паглядзелі прэм'еру спектакля па п'есе Янкі Купалы «Паўлінка» ў сучаснай інтэрпрэтацыі галоўнага рэжысёра тэатра Васіля Сяўца.
Сяргей ЧЫГРЫН. Фота аўтара.
Два дні былі насычаны ўнікальнымі выставамі, карыснымі праектамі і інтэрактыўнымі пляцоўкамі.
«Нашы работы — жывыя, з энергетыкай любові і дабра».
Галоўная мэта дзяржавы сёння — інтэграваць чалавека з інваліднасцю ў грамадства.