Вы тут

Гран-пры па­ехаў у Віль­нюс


У Ма­гі­лё­ве пад­вя­лі вы­ні­кі ІX Між­на­род­на­га ма­ла­дзёж­на­га тэ­ат­раль­на­га фо­ру­му «М.@rt.Кан­такт.»

На пра­ця­гу тыд­ня за га­лоў­ны прыз зма­га­лі­ся твор­чыя ка­лек­ты­вы 9 кра­ін, у вы­ка­нан­ні якіх бы­ло прад­стаў­ле­на 17 спек­так­ляў у роз­ных жан­рах. Кож­ны дзень на сцэ­не ча­ты­рох га­лоў­ных пля­цо­вак фо­ру­му іш­ло па 2-3 па­ста­ноў­кі, ад­бы­ва­лі­ся май­стар-кла­сы, аб­мер­ка­ван­ні спек­так­ляў з удзе­лам кры­ты­каў і жур­на­ліс­таў. «Я атры­ма­ла доб­ры во­пыт і шмат ста­ноў­чых эмо­цый, — ад­зна­чы­ла стар­шы­ня жу­ры — на­род­ная ар­тыст­ка СССР і Укра­і­ны Ада Ро­гаў­ца­ва. — Ураж­ва­ла, ка­лі ў па­ста­ноў­цы ад­чу­ва­ла­ся глы­бі­ня змес­ту, яр­касць та­лен­ту ар­тыс­таў. Але тэ­атр мя­ня­ец­ца. Мо­ладзь больш ча­кае ад яго ней­ка­га вы­бу­ху». Ка­лісь­ці вель­мі яр­ка па­даў ся­бе на «М.@rt.Кан­так­це» бе­ла­рус­кі рэ­жы­сёр Яў­ген Кар­няг. Ця­пер гэ­та вя­до­мы да­лё­ка за ме­жа­мі кра­і­ны май­стар. Ме­на­ві­та на ма­гі­лёў­скай сцэ­не ад­бы­ло­ся пер­шае ста­наў­лен­не яшчэ ад­ной яр­кай тэ­ат­раль­най «зор­кі» — Ка­ця­ры­ны Авер­ка­вай, якая ця­пер пра­цуе ў Мін­ску. Ад­зна­ча­ла­ся і тое, што ма­гі­лёў­скі тэ­атр так­са­ма за га­ды іс­на­ван­ня фо­ру­му ўзняў­ся на больш вы­со­кую пры­ступ­ку. Не­вы­пад­ко­ва спе­цы­яль­ны прыз ІX фо­ру­му да­стаў­ся яго акт­ры­се Але­не Кры­ва­нос за вы­ка­нан­не га­лоў­най ро­лі ў па­ста­ноў­цы Са­ўлю­са Вар­на­са «Фрэ­кен Жу­лі».

А вось Гран-пры фес­ты­ва­лю жу­ры ад­на­душ­на пры­су­дзі­ла Дзяр­жаў­на­му ма­ло­му тэ­ат­ру з Віль­ню­са, які пры­ехаў у Ма­гі­лёў з «гуч­ным» спек­так­лем Ры­ма­са Ту­мі­на­са «Міст­рас» (аб апош­ніх га­дах жыц­ця вя­до­ма­га паэ­та і пуб­лі­цыс­та Ада­ма Міц­ке­ві­ча). Прыз за леп­шую жа­но­чую ро­лю ўру­ча­ны ня­мец­кай акт­ры­се Тэ­рэ­зе Вай­сбах — га­лоў­най ге­ра­і­не спек­так­ля-ка­ба­рэ «У ба­ры «У кра­ка­дзі­ла». Леп­шым у «муж­чын­скай» на­мі­на­цыі стаў ар­тыст мінск­ага На­цы­я­наль­на­га ака­дэ­міч­на­га драм­тэ­ат­ра імя М. Гор­ка­га Ула­дзі­мір Гло­таў, сыг­раў­шы Ма­ло­га ў спек­так­лі «Ара­кул?..»

Леп­шым ма­ла­дзёж­ным спек­так­лем на­зва­на па­ста­ноў­ка «Зла­чын­ства і па­ка­ран­не» тэ­ат­ра-сту­дыі «Не­вя­лі­кі дра­ма­тыч­ны тэ­атр» з Санкт-Пе­цяр­бур­га, а прэ­мію «Дэ­бют» атры­маў вы­ка­наў­ца ро­лі Да­ніл­кі ў спек­так­лі «Рас­кі­да­нае гняз­до» мінск­ага Рэс­пуб­лі­кан­ска­га тэ­ат­ра бе­ла­рус­кай дра­ма­тур­гіі Ар­цём Ку­рэнь. Спе­цы­яль­ны­мі пры­за­мі ад­зна­ча­ны і не­ка­то­рыя ін­шыя ак­цё­ры і рэ­жы­сё­ры.

Нэ­лі ЗІ­ГУ­ЛЯ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Старт акцыі «Нашы дзеці» будзе дадзены 16 снежня

Старт акцыі «Нашы дзеці» будзе дадзены 16 снежня

Мерапрыемства пачнецца на Віцебшчыне.

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.