Вы тут

Іск­рын­кі Бос­ка­га рэ­чы­ва


Паэ­ты пры­хо­дзяць у свет — каб дас­ка­на­лас­цю слоў на­ра­джаць дас­ка­на­ласць душ. Паэ­ты па­ка­ра­юць кра­і­ны і на­ро­ды — ка­лі ка­жуць пра тое, што для іх важ­на, і та­ды пра на­ро­ды і кра­і­ны да­вед­ва­ец­ца ўвесь свет. Паэ­ты раз­маў­ля­юць з людзь­мі — з кож­ным аса­біс­та, і так бы­вае, што гэ­та са­мае важ­нае сло­ва, якое на­паў­няе сэн­сам жыц­цё.

Та­му сло­вы паэ­таў ад­на­го на­ро­да мо­гуць быць зра­зу­ме­лыя і бліз­кія прад­стаў­ні­кам дру­го­га на­ро­да. І не ад­на­го. У Турк­ме­ніі быў та­кі па­эт, які жыў у ХVІІІ ста­год­дзі, але пе­ра­жыў свой час. Яго імя Мах­тум­ку­лі. А ця­пер яго імя но­сяць уні­вер­сі­тэ­ты і біб­лі­я­тэ­кі, з яго іме­нем звяз­ва­юць вы­со­кія ўзна­га­ро­ды. Вя­лі­кія паэ­ты іс­ну­юць па-за ча­сам.

Ры­гор Ба­ра­ду­лін звяр­нуў­ся да пе­ра­кла­даў вер­шаў Мах­тум­ку­лі, та­му што ён так­са­ма па­эт па-за ча­сам. І ён па­эт не ад­на­го на­ро­да, ка­лі ўмее ад­чуць ду­шу прад­стаў­ні­ка ін­шай куль­тур­най су­поль­нас­ці. Ён са­праў­ды праз вер­шы раз­маў­ляў з людзь­мі і вы­ка­рыс­тоў­ваў лю­бую маг­чы­масць гэ­та зра­біць — і праз улас­ную твор­часць, і праз дум­кі сва­іх па­пя­рэд­ні­каў з роз­ных кра­ін. І вось чы­та­еш яго пе­ра­кла­ды і ра­зу­ме­еш: паэ­зія — гэ­та го­лас веч­нас­ці, іск­рын­кі Бос­ка­га рэ­чы­ва, якое так імк­нуц­ца знай­сці на­ву­коў­цы. А паэ­ты яго — ня­суць. Яны яго па­кі­да­юць пас­ля ся­бе. Па-за эпо­ха­мі. Па-за кра­і­на­мі. Яны рэ­транс­лю­юць муд­расць су­све­ту. І злу­ча­юц­ца з ім, ка­лі ска­за­лі га­лоў­нае. Па­слу­ха­ем?

 

Мах­тум­ку­лі

Агонь ту­гі

Лепш па­лах­лі­вец,

чым са­ра­мат­нік, —

Зба­іц­ца быць,

дзе ра­ды ўсе па­ра­дзе.

Хоць зу­бы — шчыт,

акра­са губ — язык,

Не ў кож­ным ра­дасць

све­ціц­ца па­гля­дзе.

 

Язык тры­мае муд­ры як мац­ней,

Бра­хун па­клё­пы ўзво­дзіць

на лю­дзей,

За­стаў­шы­ся без ру­жы, са­ла­вей

Пра ру­жу ма­рыць,

а на мёд не ся­дзе.

 

Па­бач, як кон б'е

дзі­дай на­вы­лёт,

Збі­рае срод­кі на кру­га­зва­рот.

Ад­чай­ныя пус­ка­юць шаб­лі

ў ход,

Ся­бе зні­шча­юць па­лах­ліў­цы

ў зва­дзе.

 

Кон во­лю душ пус­кае на тар­гі,

Свет кру­ціць ко­ла ча­су

ў бок дру­гі.

Фра­гі, ў та­бе га­рыць агонь ту­гі,

У ад­на­го, не­пад­улад­ны здра­дзе.

 

Ад­чай

 Кон, што ра­біць мне, ад­ка­жы,

Ва­чэй ма­іх ты ўзяў свят­ло.

Ця­пер я сам са­бе чу­жы,

Ка­лі ад­чуў цям­ні­цы тло.

 

Кон, што ты на­тва­рыў, зір­ні:

Кін­жал бя­рэш не з да­бры­ні,

Ты па­ліш жыц­ці на аг­ні,

Каб ад­на­му дзі­чэй бы­ло.

 

Кон, хі­жыя твае ваў­кі

Кра­і­ну клы­чаць на шмат­кі,

Боль ят­рыць мой та­бе з ру­кі,

Прый­шоў ты, каб смя­ле­ла зло.

 

Фра­гі, твой у па­ло­не птах

Увысь не ўскі­не крыл раз­мах,

Дар­ма я ўба­чыць бра­та праг,

Прый­шоў ты — гне­ву пры­бы­ло.

 

Свет, ад рук тва­іх

 

Ду­шы ма­ёй га­рэць аг­нём

да ско­ну,

Усе згры­зо­ты, свет, ад рук тва­іх,

Уз­дрыг­не сем сла­ёў зям­лі

ад стог­ну,

Усе тур­бо­ты, свет, ад рук тва­іх.

 

Ад жорст­кас­ці, о свет,

тлу­мее ро­зум,

У сэр­цы сум рас­стан­ня

ве­рыць кро­зам,

Па­рыў ідзе на­су­пе­рак па­гро­зам,

Усе са­мо­ты, свет, ад рук тва­іх.

 

Ты — блу­да­люб,

што не тры­мае сло­ва,

Сваю ка­хан­ку ўтой­вае су­ро­ва,

Ты ша­ху даў убран­не

жаб­ра­ко­ва,

Усе жур­бо­ты, свет, ад рук тва­іх.

 

Дзе той, што ра­зам з скар­бам

за­глы­ну­ты?

Дзе той, што сам са­бе аб­раў

па­ку­ты?

Дзе сад вяс­но­вы,

во­да­рам кра­ну­ты?

Усе мар­ко­ты, свет, ад рук тва­іх.

 

Фра­гі, ад слоў тва­іх

смут­ку­юць лю­дзі,

Маў­чаць мя­до­ва­моў­цы

ў пе­ра­пу­дзе,

Усме­шак зор­на­но­чых

ме­ней бу­дзе,

Усе пя­шчо­ты, свет, ад рук тва­іх

Пе­ра­клаў Ры­гор Ба­ра­ду­лін

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Як прайшоў «Марафон адзінства» у Віцебску

Як прайшоў «Марафон адзінства» у Віцебску

Два дні былі насычаны ўнікальнымі выставамі, карыснымі праектамі і інтэрактыўнымі пляцоўкамі.

Грамадства

Як людзі з інваліднасцю робяць свет лепшым

Як людзі з інваліднасцю робяць свет лепшым

«Нашы работы — жывыя, з энергетыкай любові і дабра».

Грамадства

Гарадское асяроддзе становіцца больш даступным для людзей з інваліднасцю

Гарадское асяроддзе становіцца больш даступным для людзей з інваліднасцю

Галоўная мэта дзяржавы сёння — інтэграваць чалавека з інваліднасцю ў грамадства.