Вы тут

Ко­ле­ры ай­чы­ны


— …Вось наш крыж, — ска­за­ла ба­бу­ля дзяў­чын­цы і па­ка­за­ла, як трэ­ба пры­клад­вац­ца да свя­ты­ні.

— Пры­го­жы, — за­ўсмі­ха­ла­ся дзяў­чо. — А наш — гэ­та зна­чыць мой?

— І твой так­са­ма. Ён усім на­ле­жыць.

Мінск. Дзяр­жаў­ны мас­тац­кі му­зей Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь. Чац­вер. Па­лом­ніц­тва: толь­кі адзін дзень ад­кры­ты для на­вед­валь­ні­каў му­зея сла­ву­ты Крыж Еф­ра­сін­ні, які быў пе­ра­ство­ра­ны на­пры­кан­цы ХХ ста­год­дзя брэсц­кім юве­лі­рам-вір­ту­о­зам Мі­ка­ла­ем Кузь­мі­чом. Са­праўд­ная рэ­лік­вія стра­ча­на. Але рэ­лік­вія з на­мі: у ёй усё, як у кры­жы май­стра Ла­за­ра Бог­шы, усе драб­ні­цы і час­цін­кі свя­ты­няў. І ад­ноў­ле­ны крыж — так­са­ма свя­ты­ня. Яна пры­еха­ла ў Мінск з По­лац­ка­га Свя­та-Еф­ра­сін­неў­ска­га ма­нас­ты­ра толь­кі ў дні ад­крыц­ця вы­ста­вач­на­га пра­ек­та «Дзе­сяць ста­год­дзяў мас­тац­тва Бе­ла­ру­сі». Вы­ста­ва, якая ства­рае воб­раз кра­і­ны ты­мі ко­ле­ра­мі і ад­цен­ня­мі, што ёй най­больш па­су­юць.

Бе­лы, як чыс­ты ар­куш

2Гэ­ты пра­ект трэ­ба бы­ло зра­біць: у ХХ ста­год­дзі на­ра­дзіў­ся і пра­соў­ваў­ся міф пра тое, што бе­ла­рус­кае мас­тац­тва ства­ра­ла­ся ў са­вец­кі час. Гэ­та на­огул бя­да Бе­ла­ру­сі, што па­доб­ныя мі­фы ад­лу­чы­лі нас ад вя­лі­кай част­кі пра­фе­сій­най мас­тац­кай куль­ту­ры. І та­му ства­ра­ла­ся ўра­жан­не, што і ў вы­яў­лен­чым мас­тац­тве мы ні­чо­га не ме­лі, і ў му­зы­цы — усё «не на­шы», а лі­та­ра­ту­ра ўзнік­ла, на­тхнё­ная рэ­ва­лю­цый­ны­мі па­ве­ва­мі кан­ца ХІХ — па­чат­ку ХХ стст. І гэ­так да­лей. Але ж вось, ка­лі лас­ка: кні­га Сі­мя­о­на По­лац­ка­га «По­сах кі­ра­ван­ня» 1667 го­да вы­дан­ня — зва­рот з на­шых аб­ша­раў да су­сед­ніх, да тых, хто быў не су­праць па­ву­чыц­ца ў ліц­він­ска­га ма­на­ха. Па­ба­чыць яе мож­на на вы­ста­ве. Як і «Ста­тут Вя­лі­ка­га Княст­ва Лі­тоў­ска­га», вер­ну­ты на ра­дзі­му. А вось аб­ра­зы — з ка­лек­цыі на­цы­я­наль­на­га мас­тац­ка­га му­зея. Аб­ра­зы на­шы та­кія бліз­кія сэр­цу: вель­мі ча­ла­ве­чыя, а цар­скія ва­ро­ты — як цар­скія па­да­рун­кі та­ле­на­ві­та­га май­стра Бо­гу.

Та­лен­та­мі зям­ля пры­рас­тае. Па та­лен­тах яе па­зна­юць. З та­лен­ту і ўмен­ня і жа­дан­ня ства­раць неш­та і ўзрас­тае. Вось хоць бы на ста­ра­жыт­ныя ўпры­га­жэн­ні па­гля­дзець: з зо­ла­та і звы­чай­на­га ме­та­лу, але зроб­ле­ныя так, што і ця­пер бы ца­ры­цай у іх вы­гля­да­ла! Бран­за­ле­ты і за­вуш­ні­цы, ці яшчэ ці­ка­вая дэ­таль — скро­не­выя кол­цы. Мож­на спа­кой­на су­час­ным ды­зай­не­рам узяць ідэю на ўзбра­ен­не: мо­да шу­кае ары­гі­наль­нае — дык ча­му ж не ва ўлас­най куль­ту­ры?

У гэ­тым кан­тэкс­це ў Бе­ла­ру­сі па­він­на па­чац­ца мо­да на лю­боў да мас­тац­тва. Ка­лі штось­ці ве­да­еш, то не мо­жаш гэ­та не па­лю­біць. Вы­ста­ва «Дзе­сяць ста­год­дзяў мас­тац­тва Бе­ла­ру­сі» да­зва­ляе і ад­крыць для ся­бе тое, ча­го ў свя­до­мас­ці, мо­жа быць, да­гэ­туль не бы­ло. Але ўсё мож­на за­фік­са­ваць — на чыс­тым ар­ку­шы лю­бое ад­цен­не ба­чыц­ца вы­раз­на.

Бла­кіт­ны, як ня­бё­сы

3Пра­ект у пер­шую чар­гу асвет­ніц­кі: усе на­быт­кі ай­чын­най куль­ту­ры за апош­нія дзе­сяць ста­год­дзяў сіс­тэ­ма­ты­за­ва­ны, па­да­юц­ца ў кан­тэкс­це эпох (ад ві­зан­тый­скай тра­ды­цыі да най­ноў­шых эпох, ка­лі мас­тац­тва ста­ла раз­ві­вац­ца ў дыя­ло­гу куль­тур), зна­ё­мяць з но­вы­мі най­су­час­ны­мі плы­ня­мі. Та­кі па­ды­ход да­зва­ляе лепш зра­зу­мець: ча­му не­ка­то­рыя тво­ры ўспры­ма­юц­ца як шэ­дэў­ры. Ча­му яны на­са­мрэч — шэ­дэў­ры. Праў­да, пе­рад ар­га­ні­за­та­ра­мі ста­я­ла аб­са­лют­на не­да­ся­галь­ная за­да­ча — па­ка­заць усё ба­гац­це ў ад­ным пра­ек­це. Ака­за­ла­ся, што па­ка­заць ёсць што, да­во­дзі­ла­ся вы­бі­раць тое, што най­лепш свед­чыць пра час і раз­віц­цё ў ім бе­ла­рус­кай куль­ту­ры. У вы­ні­ку ў экс­па­зі­цыі прад­стаў­ле­ны 500 экс­па­на­таў з 29 му­зе­яў кра­і­ны, кар­па­ра­тыў­ных і пры­ват­ных ка­лек­цый.

— На­вед­валь­ні­кі ўба­чаць ба­гац­це бе­ла­рус­кай гіс­то­рыі і ўні­каль­насць куль­ту­ры. Для та­го, каб прад­ста­віць усё, што ха­це­ла­ся, нам да­вя­ло­ся зняць част­ку па­ста­ян­най экс­па­зі­цыі (не ха­па­ла пло­шчаў), — ад­зна­чыў ды­рэк­тар На­цы­я­наль­на­га мас­тац­ка­га му­зея Ула­дзі­мір Пра­кап­цоў.

Бла­кіт­ны — ко­лер свет­лых на­дзей. І яны спраў­джва­юц­ца дзя­ку­ю­чы та­му, што ёсць ці­ка­васць да ай­чын­най куль­ту­ры з бо­ку тых, хто хо­ча ба­чыць кра­і­ну ба­га­тай у лю­бым сэн­се. Па­чат­кам здзяйс­нен­ня са­мых сме­лых мар і на­дзей бы­ла вы­ста­ва з ка­лек­цыі «Бел­газп­рам­бан­ка», якая зна­ё­мі­ла з тво­ра­мі мас­та­коў па­рыж­скай шко­лы. Бе­ла­русь уба­чы­ла кар­ці­ны тых, пра ка­го мож­на бы­ло чы­таць: Су­ці­на, Кі­ко­і­на, Цар­фі­на ды ін­шых мас­та­коў, якія бы­лі ро­дам ад­сюль. І вось жа вяр­та­юц­ца сю­ды з асоб­ны­мі тво­ра­мі, якія ад­шук­ва­юць за мя­жой і вы­ку­па­юць ар­га­ні­за­цыі і на­ват пры­ват­ныя асо­бы з Бе­ла­ру­сі. На­прык­лад, твор Ха­і­ма Су­ці­на «Ева», які на­бы­лі на аў­кцы­ё­не Sotheby's за 1 міль­ён 860 ты­сяч до­ла­раў — са­мы да­ра­гі экс­па­нат. Але для вы­ста­вы з ім прый­шло­ся па­пра­ца­ваць рэ­стаў­ра­та­рам. Так­са­ма, як і з «Парт­рэ­там паэ­та Та­ма­ша За­на» (аў­тар­ства бе­ла­рус­ка­га ра­ман­ты­ка Ва­лен­ція Вань­ко­в­і­ча). Да ня­даў­ня­га ча­су кар­цін гэ­та­га мас­та­ка на­огул не бы­ло ў Бе­ла­ру­сі, але «Бел­газ-
п­рам­банк» вяр­нуў гэ­ты твор, на­быў­шы яго ў пры­ват­на­га ка­лек­цы­я­не­ра. На­са­мрэч столь­кі ім­ёнаў да­ла Бе­ла­русь све­ту, але, ства­ра­ю­чы не­дзе да­лё­ка, яны ўсё роў­на нес­лі ад­цен­ні зям­лі, якая да­ла ім жыц­цё.

На­сы­ча­ныя, як зям­ля

4На ла­га­ты­пе вы­ста­вы — дрэ­ва ў раз­рэ­зе. Яшчэ адзін змяс­тоў­ны сім­вал — як слаі і га­ды ўтва­ра­юць шы­ро­кі ствол. Гля­дзіш на дрэ­ва — і не ба­чыш гэ­тых ве­ка­вых коль­цаў. А на­са­мрэч яно та­кое ма­гут­нае не­здар­ма. Усё склад­ва­ец­ца: раз­на­стай­нае мас­тац­тва ХХ ста­год­дзя (якое па­ўста­ва­ла дзя­ку­ю­чы раз­віц­цю мас­тац­кай аду­ка­цыі ў са­вец­кі час) зай­гра­ла ра­зам з тво­ра­мі па­пя­рэд­ніх эпох — парт­рэ­таў, пей­за­жаў вя­до­мых і не­вя­до­мых мас­та­коў.

На­ад­ва­рот, пад­крэс­ле­ны мо­мант, што аў­тар не­вя­до­мы да­зва­ляе ўя­віць, коль­кі яшчэ та­ям­ніц ча­ка­юць ад­крыц­ця. І на­ват пры­ро­да твор­час­ці вя­до­мых мас­та­коў па­да­ец­ца за­гад­ка­вай. Той жа Язэп Драз­до­віч на­коль­кі роз­ным мог быць: фан­тас­тыч­ныя су­све­ты апі­саў так, ні­бы­та жыў у па­ра­лель­най пра­сто­ры. Але ка­лі гля­дзіш яго ма­ля­ва­ны ды­ва­нок, то ўзні­кае дум­ка пра тое, што бе­ла­рус­кая мас­тац­кая рэ­ча­іс­насць — гэ­та су­поль­насць па­ра­лель­ных пра­сто­раў, якія плы­вуць кож­ная сва­ім шля­хам, але ў адзін бок. Свед­чан­не — ін­шы ды­ва­нок на­іў­най мас­тач­кі Але­ны Кіш.

Зям­ля не цер­піць пус­тэ­чы. Ка­лі на ней­кай яе тэ­ры­то­рыі ні­чо­га не па­са­дзі­лі, то неш­та ўзрас­тае са­мо і мо­жа даць ка­рыс­ны плод ці пры­го­жую квет­ку. Паз­ней тэ­ры­то­рыю ста­нуць апра­цоў­ваць свя­до­ма, каб неш­та вы­рас­ціць. У са­вец­кі час вы­рас­лі па­ка­лен­ні твор­цаў. Яны пра­ца­ва­лі і з ідэ­яй, і дзе­ля мас­тац­тва. Апя­ва­лі кра­і­ну (як П. Мас­ле­ні­каў, Г. Ва­шчан­ка, М. Дан­цыг ды ін­шыя). Ба­чы­лі сваю пры­га­жосць у жыц­ці (як В. Цвір­ка, М. Се­ля­шчук…). І пра­цяг­ва­юць яе ба­чыць на­во­кал (Л. Шча­мя­лёў, Р. Ба­таль­ё­нак, В. Шка­ру­ба, У. Тоў­сцік…). І пра­цяг­ва­юць нес­ці ідэі (Ф. Януш­ке­віч, В. Ша­ран­го­віч, Р. Сіт­ні­ца ды ін­шыя). Але ёсць і но­выя па­ка­лен­ні твор­цаў, якія ўспры­ма­юць свет па-свой­му праз не­ча­ка­ныя воб­ра­зы — у кар­ці­нах (на­прык­лад, Р. Ваш­ке­віч з яго жоў­тым тэ­ніс­ным мя­чы­кам у аб­са­лют­на «ядо­мым» на­цюр­мор­це), скульп­ту­рах (на­прык­лад, К. Се­лі­ха­наў і яго «ча­ла­ве­чая» пі­ра­мі­да), мас­тац­кіх аб'­ек­тах, якія па­тра­бу­юць кан­цэп­ту­аль­на­га асэн­са­ван­ня (па­доб­на пра­ек­ту ХХ ста­год­дзя С. Вой­чан­кі і У. Цэс­ле­ра). Але на ХХ ста­год­дзі ўсё не спы­ня­ец­ца…

— Мне зда­ец­ца, што гэ­ты пра­ект уні­каль­ны не толь­кі экс­клю­зіў­нас­цю. Бу­дзе шмат кры­ты­кі: ча­му абра­ны ме­на­ві­та гэ­тыя экс­па­на­ты. Бу­дуць спрэч­кі, асаб­лі­ва за «Ме­та­мар­фо­зы ХХ ста­год­дзя», — пры­зна­ец­ца стар­шы­ня праў­лен­ня «Бел­газп­рам­бан­ка» Вік­тар Ба­ба­ры­ка. — Для нас уні­каль­насць пры ўсёй мас­тац­кай каш­тоў­нас­ці не ў гэ­тым. Я не ду­маў, што ў ад­ным мес­цы мы мо­жам са­браць у та­кой коль­кас­ці раз­на­пла­на­вых лю­дзей, му­зе­яў і экс­па­на­таў. Уні­каль­насць ме­на­ві­та ў гэ­тым: у нас ёсць неш­та та­кое, дзе­ля ча­го, ах­вя­ру­ю­чы ўсі­мі на­шы­мі ад­роз­нен­ня­мі, мы ад­да­дзім са­мае леп­шае. Ёсць ідэя, якая аб'­яд­на­ла нас, та­кіх роз­ных — му­зей­ных ра­бот­ні­каў, біз­нес, пры­ват­ных ка­лек­цы­я­не­раў, і мы пра­ца­ва­лі су­поль­на.

Чыр­во­ны, як кроп­ля пры­час­ця

5Ка­лі хто яшчэ не ба­чыў бе­ла­рус­ка­га мас­тац­тва, то са­мы час зна­ё­міц­ца з ім: вы­ста­ва ство­ра­на з лю­боўю да гле­да­ча, пры­чым са­ма­га роз­на­га, не­аба­вяз­ко­ва аба­зна­на­га спе­цы­я­ліс­та і тон­ка­га зна­та­ка. Са­мы прос­ты ча­ла­век — што на­зы­ва­ец­ца, ад зям­лі — тут не раз­гу­біц­ца і ўсё зра­зу­мее. Та­му што яму гэ­та тлу­ма­чаць. Тво­ры сіс­тэ­ма­ты­за­ва­ны па тэ­мах і ча­се. Да кож­на­га з раз­дзе­лаў ёсць тэкс­та­вае су­пра­ва­джэн­не, якое з'яў­ля­ец­ца свое­асаб­лі­вым гі­дам па бе­ла­рус­кім ча­се і мас­тац­кіх шко­лах. І ка­лі хто яшчэ не з'яў­ля­ец­ца пры­хіль­ні­кам ай­чын­на­га мас­тац­тва, то са­мы час раз­віт­вац­ца са стэ­рэа­тып­ным мыс­лен­нем і па­чы­наць яго лю­біць: не прос­та та­му, што яно на­ша, а та­му, што ў кож­ны пе­ры­яд раз­віц­ця яно іш­ло ў кан­тэкс­це куль­ту­ры су­свет­най. А бы­ло і так, што на са­май вы­со­кай хва­лі, якая да нас да­ка­ці­ла­ся, на жаль, ня­свое­ча­со­ва. Але яго трэ­ба ве­даць, каб лепш ра­зу­мець: што ёсць на­ша Бе­ла­русь, з ча­го яна па­ўста­ва­ла, як уме­ла ад­наў­ляц­ца пас­ля страт. Як уваск­ра­са­ла для но­ва­га раз­віц­ця (згодна з Боскім таінствам). І ўсё гэ­та ска­за­на ў мас­тац­тве і ілюст­ру­ец­ца праз яго.

— Ідэя пра­ек­та на­ра­джа­ла­ся ў «Бел­газп­рам­бан­ку». Тое, што ро­біць банк (вяр­тан­не на ра­дзі­му гіс­та­рыч­най спад­чы­ны Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь, па­пу­ля­ры­за­цыя бе­ла­рус­ка­га мас­тац­тва), — гэ­та гра­ма­дзян­ская па­зі­цыя, мі­сія. Мы, ак­цы­я­не­ры «Бел­газп­рам­бан­ка», ад­на­душ­на пад­тры­ма­лі гэ­ты пра­ект. Экс­па­зі­цыя ство­ра­на з лю­боўю і вя­лі­кай ува­гай і ло­гі­кай, крок за кро­кам ад­кры­вае ста­рон­кі бе­ла­рус­кай гіс­то­рыі, — ска­заў на ад­крыц­ці стар­шы­ня са­ве­та ды­рэк­та­раў «Бел­газ-
п­рам­бан­ка», на­мес­нік праў­лен­ня, на­чаль­нік фі­нан­са­ва-эка­на­міч­на­га дэ­парт­амен­та «Газп­рам» Анд­рэй Круг­лоў.

— Дзіў­на тое, што пра­ект «Дзе­сяць ста­год­дзяў мас­тац­тва Бе­ла­ру­сі» па­ка­заў цу­ды ар­га­ні­за­цыі, вы­на­ход­лі­вас­ці. Ён зроб­ле­ны на са­мым вы­со­кім уз­роў­ні і за вель­мі ка­рот­кі тэр­мін — уся­го 9 ме­ся­цаў, — ад­зна­чыў мі­ністр куль­ту­ры Бе­ла­ру­сі Ба­рыс Свят­лоў. — Каб умяс­ціць у гэ­тай пра­сто­ры мас­тац­тва дзе­ся­ці ста­год­дзяў, трэ­ба ва­ло­даць мас­тац­твам ства­рэн­ня экс­па­зі­цый.

Зноў бе­лы, як ста­рон­ка для пра­ця­гу

6Вы­ста­ва, прад­стаў­ле­ная ў год 75‑год­дзя На­цы­я­наль­на­га мас­тац­ка­га му­зея Бе­ла­ру­сі, бу­дзе доў­жыц­ца два ме­ся­цы, што да­зво­ліць азна­ё­міц­ца з ім боль­шай коль­кас­ці жы­ха­роў Бе­ла­ру­сі і за­меж­ных гас­цей: пад­час чэм­пі­я­на­ту све­ту па ха­кеі ёсць маг­чы­масць прад­ста­віць Бе­ла­русь не толь­кі спар­тыў­ную. За Бе­ла­рус­сю куль­тур­най — ста­год­дзі і ім­ёны. З ёй ін­тэ­лект, фан­та­зія, цу­доў­ныя ідэі. І та­лент. Што і за­ра­джае ап­ты­міз­мам: усё ка­лі не па­чы­на­ец­ца, то пра­цяг­ва­ец­ца.

Ла­ры­са ЦІ­МО­ШЫК.

P. S.Гэ­ты ма­тэ­ры­ял больш ад­па­вя­даў бы ду­ху вы­ста­вы, ка­лі б за­мест аў­тар­скіх рад­коў змя­шчаў бы ім­ёны ўсіх твор­цаў, якіх да­ла Бе­ла­русь. Але з мес­цам на па­ла­се дак­лад­на бы­лі б праб­ле­мы…

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Як прайшоў «Марафон адзінства» у Віцебску

Як прайшоў «Марафон адзінства» у Віцебску

Два дні былі насычаны ўнікальнымі выставамі, карыснымі праектамі і інтэрактыўнымі пляцоўкамі.

Грамадства

Як людзі з інваліднасцю робяць свет лепшым

Як людзі з інваліднасцю робяць свет лепшым

«Нашы работы — жывыя, з энергетыкай любові і дабра».

Грамадства

Гарадское асяроддзе становіцца больш даступным для людзей з інваліднасцю

Гарадское асяроддзе становіцца больш даступным для людзей з інваліднасцю

Галоўная мэта дзяржавы сёння — інтэграваць чалавека з інваліднасцю ў грамадства.