Суд Мастоўскага раёна прызначыў тром жыхарам Гродна пакаранне ў выглядзе штрафу — па 19,5 мільёна рублёў кожнаму — за незаконнае рыбалоўства. Ураджэнцы вёскі Нёман, яны прыехалі парыбачыць у родныя мясціны.
— На ноч гледзячы паставілі сеткі на рацэ, а ранкам выправіліся па ўлоў. Тут іх з доказамі віны і затрымалі дзяржінспектары, — паведаміла прэс-сакратар Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь Вольга Грамовіч. — Парушальнікі незаконна здабылі 154 асобіны розных відаў рыб. Шкода, нанесеная прыродзе іх дзеяннямі, склала каля 6,8 мільёна рублёў. Гэтую суму гродзенцы заплацілі, аднак віну сваю прызнаваць не спяшаліся і ў паказаннях блыталіся. Два затрыманыя — браты — сцвярджалі, што ніякага дачынення да незаконнай рыбалкі і сетак не маюць. Маўляў, яны толькі дапамаглі таварышу: па яго просьбе прыйшлі да ракі з веласіпедам, каб забраць мех. Што было ў ім? Адзін з братоў да апошняга стаяў на сваім: у мех не заглядваў, змесцівам не цікавіўся; пра тое, што там былі сеткі з рыбай, не здагадваўся. Вядома, суд такім наіўным тлумачэнням не паверыў.
Сяргей РАСОЛЬКА.
Два дні былі насычаны ўнікальнымі выставамі, карыснымі праектамі і інтэрактыўнымі пляцоўкамі.
«Нашы работы — жывыя, з энергетыкай любові і дабра».
Галоўная мэта дзяржавы сёння — інтэграваць чалавека з інваліднасцю ў грамадства.