Нездарма так кажуць у народзе. Абвастрэнне адносін Расіі з Захадам паказала трапнасць і натуральнасць гэтага сцвярджэння — расійскі рубель пасля санкцый пачаў расці.
Мы ўжо пісалі аб тым, што ў многім на гэты рост паўплываў абавязак па выплаце падаткаў у нацыянальнай валюце прадпрыемствамі. Аднак палітычная сітуацыя адыграла сваю ролю. Расійская эканоміка, якая апошнім часам, мякка кажучы, паказвала не лепшыя вынікі, атрымала дадатковы шанц на выжыванне. Па-першае, згуляе на карысць Расіі павышэнне кошту на нафту, справакаванае чаканнямі дэфіцыту гэтай сыравіны. Справа ў тым, што, скажам, Злучаныя Штаты могуць сабе дазволіць адмовіцца ад расійскай нафты, а для Еўропы гэта будзе балючым крокам. Па-другое, рускія бізнесмены, якія маюць вялікія капіталы, на хвалі патрыятызму ўкладваюць грошы на сваёй тэрыторыі. А па-трэцяе (і гэта самае цікавае), самі санкцыі супраць Расіі сталі нікому не патрэбнымі. Гэта вынікае з нядаўняй заявы нямецкага канцлера Ангелы Меркель: «Захад не дасягнуў ступені, якая прадугледжвае ўвядзенне эканамічных санкцый». Канцлер лічыць, што ўкраінскі крызіс павінен быць ліквідаваны дыпламатычным шляхам.
Наша нацыянальная валюта, на жаль, не можа пахваліцца павышэннем. Долар падаражэў на 30 рублёў (плюс 0,3%) да 9870. Еўра на пачатку тыдня значна вырасла, а пасля стала зніжацца. У выніку — падаражэнне на 20 рублёў (плюс 0,1%) да 13570. Расійскі рубель адыграў адразу 6,5 грашовай адзінкі (плюс 2,4%) да 277.
Уладзіслаў КУЛЕЦКІ.
Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.