Брытанскія і амерыканскія сацыёлагі апублікавалі вынікі даследаванняў, што паказваюць, прадстаўнікі якіх прафесій больш за ўсё задаволены сваёй працай. Вынікі аналітыкаў са Злучанага Каралеўства і Штатаў разышліся, але паказальным стала тое, што ўзровень заработнай платы не заўсёды вызначаў узровень «шчасця» і задаволенасці работніка. Сацыёлагі прыйшлі да высновы, што больш высокі ўзровень заработнай платы не рабіў іх рэспандэнтаў больш шчаслівымі — куды важнейшым аказалася ўсведамленне чалавека, што ён сваёй працай прыносіць карысць грамадству. Мае значэнне, зразумела, таксама асабістая схільнасць да той ці іншай працы. Напрыклад, святары з прыбыткам 34 тысячы долараў за год і фермеры, якія зараблялі каля 40 тысяч, аказаліся нашмат больш шчаслівымі за інжынераў, гадавы даход якіх — 64,7 тысячы долараў. Як высветлілі сацыёлагі, найбольш задаволены сваёй працай прадстаўнікі духавенства. За імі ішлі топ-менеджары і высокапастаўленыя чыноўнікі, менеджары і ўладальнікі сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, спецыялісты па кіраванні якасцю і тэхнічным рэгуляванні, менеджары ў сферы аховы здароўя, урачы-практыкі, фермеры, уладальнікі гасцініц. У топ-10 трапілі таксама электрыкі і майстры па метале. А вось самымі няшчаснымі сябе адчувалі ўладальнікі бараў і супрацоўнікі месцаў, дзе дазволены продаж алкаголю.
Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.