Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка даў згоду на прызначэнне старшынёй Беларускага дзяржаўнага канцэрна па вытворчасці і рэалізацыі тавараў лёгкай прамысловасці Мікалая Яфімчыка, паведамляе БЕЛТА.
Мікалай Васільевіч Яфімчык нарадзіўся ў 1960 годзе ў Салігорскім раёне. У 1982 годзе скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію, у 2001 годзе — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Працаваў у Салігорскім райвыканкаме, кіраўніком калгаса «Старобінскі». З 1997 года быў намеснікам дырэктара па камерцыйных пытаннях ЗАТ «Калінка», а ў 2003 годзе стаў генеральным дырэктарам ААТ «Купалінка». Узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі».
Зазірнём у заўтра Беларусі.
Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.