Вы тут

За пра­езд да­вя­дзец­ца пла­ціць больш


Дня­мі ў ін­тэр­нэ­це з'я­ві­ла­ся ін­фар­ма­цыя аб тым, што з 1 кра­са­ві­ка ад­на па­езд­ка ў ста­ліч­ным гра­мад­скім транс­пар­це па­да­ра­жэе з 3 да 3,7 ты­ся­чы руб­лёў.

— Мы не­па­срэд­на не зай­ма­ем­ся па­вы­шэн­нем та­ры­фаў на пра­езд, да нас толь­кі пры­хо­дзіць ра­шэн­не аб гэ­тым, — па­тлу­ма­чы­ла па­моч­ні­ца ге­не­раль­на­га ды­рэк­та­ра дзярж­прад­пры­ем­ства «Мінск­транс» Зоя Ла­ба­тая. — Па­куль афі­цый­нае ра­шэн­не не пры­ня­та, на гэ­ты конт ні­чо­га ска­заць нель­га, — ад­зна­чы­ла яна.

Як ста­ла вя­до­ма паз­ней, звест­кі пра па­вы­шэн­не ака­за­лі­ся праў­дай. Па ін­фар­ма­цыі прэс-служ­бы Мін­гар­вы­кан­ка­ма, з 1 кра­са­ві­ка ў ста­лі­цы зме­няц­ца та­ры­фы на пра­езд у гра­мад­скім транс­пар­це. Ад­на па­езд­ка ця­пер са­праў­ды бу­дзе каш­та­ваць 3,7 ты­ся­чы руб­лёў. Кві­ток, на­бы­ты ў ва­дзі­це­ля, абы­дзец­ца па­са­жы­ру ў 4 ты­ся­чы руб­лёў. Быў агу­ча­ны так­са­ма і но­вы кошт пра­яз­ных. Так, пра­яз­ны на ме­сяц на адзін від транс­пар­ту мож­на бу­дзе на­быць за 166,5 ты­ся­чы руб­лёў, а на ча­ты­ры ві­ды транс­пар­ту на та­кі ж тэр­мін — за 299,7 ты­ся­чы руб­лёў. У пра­яз­ных на пэў­ную коль­касць па­ез­дак свая «кош­та­вая па­лі­ты­ка». На­прык­лад, за маг­чы­масць ка­рыс­тац­ца транс­пар­там 10 ра­зоў да­вя­дзец­ца ад­даць 35,2 ты­ся­чы руб­лёў, а за 60 па­ез­дак — 188,7 ты­ся­чы. Як удак­лад­ні­лі ў прэс-служ­бе Мін­гар­вы­кан­ка­ма, да 1 кра­са­ві­ка яшчэ мож­на на­быць пра­яз­ны па ра­ней­шым та­ры­фе.

Трэ­ба ска­заць, што апош­ні раз апла­та за пра­езд у ста­лі­цы па­вя­ліч­ва­ла­ся ў снеж­ні мі­ну­ла­га го­да. Та­ды кошт ад­ной па­езд­кі з 2,5 ты­ся­чы руб­лёў «пад­рос» да 3 ты­сяч.

Ган­на ГА­РУС­ТО­ВІЧ.

Выбар рэдакцыі

Жыллё

У Мінскім раёне адкрылі новы арэндны дом

У Мінскім раёне адкрылі новы арэндны дом

Новы год — у новай кватэры.

Грамадства

Шлях да сэрца вандроўніка ляжыць праз страўнік

Шлях да сэрца вандроўніка ляжыць праз страўнік

Як развіваецца гастратурызм у Беларусі?

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.