Вы тут

Галоўная тэма


Апублікавана ў газеце "Літаратура і мастацтва" 28 сакавіка 2014 года

_________________________________________________________________________________

У сталічным Доме лiтаратара адбылося ўручэнне ўзнагарод пераможцам лiтаратурнага конкурсу, абвешчанага Мiжнародным дабрачынным фондам “Сям’я — Адзiнства — Айчына” сумесна з Саюзам пiсьменнi

каў Беларусi

Конкурс-пераможцы

Уладзімір Грозаў, старшыня фонду, адзначыў: “Наша праца распачыналася выключна як грамадская iнiцыятыва, але паступова нас актыўна падтрымалi царква i дзяржаўныя структуры. Сцвярджаючы каштоўнасцi сям’i i Айчыны як кропку апоры ў свеце, мы хочам зрабiць больш устойлiвым”.

Намеснiк старшынi журы Iван Саверчанка паведамiў, што на конкурс трапiла 35 твораў ад аўтараў з Беларусi, Расii i Малдовы. Першыя прэмii вырашана было не прысуджаць, таму пераможцамi сталi пicьменнiкi, якiя атрымалi другiя прэмii. У раздзеле “Вялiкая проза” ўганараваныя Уладзiмiр Навумовiч (Мiнск) за рукапiс “Iкона Траярукскай Боскай Мацi”, Валерый Чудаў (Мiнск) за гiстарычныя нарысы. У галіне малой прозы другой прэмiяй узнагароджана Тамара Бунто (Мiнск) за серыю апавяданняў, паэзii — Дзмiтрый Марозаў  i Вольга Шпакевiч (Мiнск). У намінацыі “Паэзiя для дзяцей” другую прэмiю атрымалi Лёля Багдановiч (Барысаў) i Галiна Бабарыка (Столiнскi р-н).

Праведзены конкурс быў першым і прысвечаны агульнай канцэпцыi фонду “Сям’я — Адзiнства — Айчына”. На перспектыву Уладзімір Грозаў прапанаваў у якасцi галоўнай тэмы жыццё i лёс шчаслiвай сям’i.

Лея ХАШЫМБА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Старт акцыі «Нашы дзеці» будзе дадзены 16 снежня

Старт акцыі «Нашы дзеці» будзе дадзены 16 снежня

Мерапрыемства пачнецца на Віцебшчыне.

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.