Вы тут

Прэс-рэліз: выстава "Вожыка" 1 красавіка


Прэс-рэліз

1 красавіка ў 12 гадзін у Міністэрстве інфармацыі Рэспублікі Беларусь адбудзецца адкрыццё выставы «СпARTыўныя ўсмешкі»: карыкатуры, гумарыстычныя малюнкі вядомых мастакоў-карыкатурыстаў «Вожыка».

Арганізатары мерапрыемства — Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, РВУ «Выдавецкі дом «Звязда» (часопіс сатыры  і гумару «Вожык»).

2014 -Афіша выставы-Фін

Некалькі гадоў запар пры падтрымцы Міністэрства інфармацыі напярэдадні Дня смеху ладзяцца выставы гумарыстычнага малюнка і карыкатуры. Гэта стала добрай традыцыяй і дазволіла акцэнтаваць увагу на беларускай карыкатуры. У мінулыя гады з поспехам прайшлі выставы карыкатур, гумарыстычных малюнкаў вядомага мастака, члена Беларускага саюза мастакоў, заслужанага дзеяча мастацтваў БССР Сяргея Волкава, мастака-карыкатурыста часопіса «Вожык» Аляксандра Каршакевіча, сумесная выстава часопіса «Вожык» і газеты «Звязда» пад назваю «Першакрасавіцкі мікс» (карыкатуры, гумарыстычныя малюнкі, шаржы вядомых мастакоў-карыкатурыстаў «Вожыка» і гумарыстычныя фотаздымкі фотакарэспандэнта «Звязды» Анатоля Клешчука).

У гэтым годзе экспануецца выстава «СпARTыўныя ўсмешкі», якая будзе цікавай для ўсіх прыхільнікаў спорту і здаровага ладу жыцця. Сярод яе аўтараў — вядомыя беларускія мастакі-карыкатурысты Мікола Гіргель (супрацоўнік газеты «Рэспубліка»), Алег Карповіч (супрацоўнік газеты «СБ: Беларусь сегодня»), Алег Папоў (супрацоўнік «Народнай газеты»), Аляксандр Каршакевіч (супрацоўнік часопіса «Вожык»), Сяргей Волкаў (член Беларускага саюза мастакоў, заслужаны дзеяч мастацтваў БССР), Аркадзь Гурскі, Алег Гуцол, Пётр Козіч, Вікенцій Пузанкевіч, Уладзімір Чуглазаў, Міхась Даніленка, Павел Гарадцоў і многія іншыя.

Што такое спорт? Здавалася б, простае пытанне, а адказаў на яго шмат. Гэта і спаборніцтвы, і спецыяльная падрыхтоўка да іх, і фізічныя практыкаванні... Спортам займаюцца як аматары, так і прафесіяналы. І калі для звычайнага чалавека спорт — сродак, каб палепшыць ды ўмацаваць сваё здароўе, дык для прафесіяналаў гэта яшчэ і вышэйшыя дасягненні. Сапраўдныя спартсмены дамагаюцца максімальна магчымых вынікаў, неверагодных рэкордаў, перамог, славы і радуюць усіх нас.

Сёння спорт любяць мільёны людзей. Нехта ўстанаўлівае сусветныя рэкорды, нехта — заяўзяты балельшчык, нехта бегае раніцою па парку, нехта трэніруе будучых чэмпіёнаў...

Вядома, спорт — гэта сур’ёзна. Але як у чалавечым жыцці, так і ў жыцці спартыўным, здараецца шмат кур’ёзных выпадкаў, смешных эпізодаў, нечаканых казусаў. А калі такое бачаць мастакі-карыкатурысты, то ніяк не могуць заставацца раўнадушнымі і адразу бяруцца за аловак.

Нашай краіне выпаў гонар прымаць у 2014 годзе Чэмпіянат свету па хакеі з шайбай. Зубр Волат (афіцыйны талісман чэмпіянату) гасцінна сустрэне ігракоў 16-ці нацыянальных каманд з Еўропы, Паўночнай Амерыкі і Азіі. Спадзяёмся, што ім спадабаецца Беларусь і яны спаўна адчуюць смак перамогі.

«Вожык» падтрымае бадзёры спартыўны дух ігракоў і балельшчыкаў вясёлымі малюнкамі. Любіце спорт, не забывайцеся ўсміхацца і будзьце здаровымі!

На мерапрыемства запрошаны кіраўнікі Міністэрства інфармацыі, Міністэрства культуры, РВУ «Выдавецкі дом «Звязда», газеты «Звязда», часопіса «Вожык», начальнікі ўпраўленняў культуры Мінскага гар- і аблвыканкама, дырэктары музеяў, устаноў культуры, мастакі, карыкатурысты, пісьменнікі-гумарысты.

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Колер настрою — чырвона-зялёны

Колер настрою — чырвона-зялёны

Спецыяльны рэпартаж з «Марафона адзінства» ў Оршы.

Спорт

Фантастычнае шоу прайшло ў «Мінск-арэне»

Фантастычнае шоу прайшло ў «Мінск-арэне»

Час любіць, памятаць, ствараць і... перамагаць.

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.