У Полацку прайшоў заключны этап рэспубліканскай алімпіяды па замежных мовах. Больш як 180 юнакоў і дзяўчат з усіх абласцей краіны і Мінска, самых лепшыя з лепшых у веданні англійскай, нямецкай, французскай і іспанскай моў змагаюцца за перамогу.
— Школьнікам на заключным этапе рэспубліканскай алімпіяды трэба было прайсці сапраўдныя выпрабаванні, спаборнічаючы ў пісьме, аўдыяванні і маўленні на адной з чатырох заяўленых моў. У алімпійскай праграме і «кастынг», які правялі прадстаўнікі Інстытута Гётэ ў Мінску і Пасольства Францыі ў Беларусі — з мэтай адбору кандыдатур вучняў для ўдзелу ў прызавых праграмах міністэрстваў замежных спраў Германіі і Францыі. Адпаведныя праграмы накіраваны на садзейнічанне навучанню нямецкай і французскай мовам, — паведамілі «Звяздзе» ў арганізацыйным камітэце алімпіяды.
Ацэньвала веды кампетэнтнае журы, у складзе якога вядучыя спецыялісты ўстаноў вышэйшай адукацыі рэспублікі, Нацыянальнага інстытута адукацыі, а таксама настаўнікі-практыкі, якія маюць значны вопыт працы з адоранымі навучэнцамі.
Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.