У акцыі «Тыдзень лесу-2014», якая пройдзе ў краіне з 5 па 12 красавіка, возьмуць удзел больш за 50 тысяч чалавек. У памяць пра воінаў-вызваліцеляў Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў імі будуць пасаджаны 30 мільёнаў дрэў на плошчы 5 тысяч гектараў, паведаміла прэс-сакратар Міністэрства лясной гаспадаркі Ружэна Навіцкая.
Ініцыятыву Мінлясгаса падтрымалі і лесагаспадарчыя арганізацыі Упраўлення справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — нацыянальныя паркі, Бярэзінскі біясферны запаведнікі і іншыя. Акцыя пройдзе і ў лясах Акадэміі навук Беларусі — на эксперыментальных лясных базах. Не застануцца ўбаку і ваенныя лясгасы Міністэрства абароны, а таксама Мінская лесапаркавая гаспадарка.
Ахвотныя паўдзельнічаць у «Тыдні лесу-2014» могуць звяртацца ў любыя лесагаспадарчыя арганізацыі. Агульная інфармацыя аб акцыі размешчана і на сайце Міністэрства лясной гаспадаркі.
Сяргей РАСОЛЬКА
«Гэта не толькі пра бізнес, але і пра чалавечыя адносіны».
«Нашы работы — жывыя, з энергетыкай любові і дабра».