Вы тут

Ці будзе езуіт рыбу есці?


Хрысціянскі пост і яго сутыкненне з натуральнымі інстынктамі чалавека здаўна выклікалі ў вернікаў супярэчлівыя эмоцыі, спараджалі шматлікія кпіны, анекдоты, забаўныя гісторыі і жартаўлівыя рытуалы. Часам іронія гісторыі выяўлялася толькі на працягу доўгага часу.

Як своеасаблівы жарт сёння можна ўспрымаць пастанову каталіцкай царквы, зробленую па ініцыятыве арцыбіскупа Квебека ў XVІІ стагоддзі, згодна з якой бабёр, па прычыне жыцця ў вадзе, а таксама таму, што яго хвост пакрыты лускай, падобнай на рыбіную, з'яўляецца... рыбай! І таму яго можна спажываць у ежу. Пры гэтым, прыняўшы такое рашэнне, спасылаліся на аўтарытэт найвялікшага тэолага Тамаша Аквінскага, які яшчэ ў XІІІ стагоддзі сцвярджаў, што класіфікаваць жывёл трэба не паводле іх анатоміі, а зыходзячы з таго асяроддзя, дзе яны жывуць.

Духавенства і шляхта Рэчы Паспалітай, думаецца, сустрэла гэтую пастанову не без радасці: паколькі мноствам баброў тады славіліся і нашы краіны. Бабровыя гоны былі прывілеем шляхты і духавенства, таму спажыванне гэтай «рыбы» ў ежу дадаткова ўзмацняла гэтае прывілеяванае становішча, павялічвала сацыяльную дыстанцыю з простым людам. Гэта ў канцы ХІХ — пачатку ХХ стагоддзяў спахапіліся, што баброў амаль знішчылі, і тады пачалі іх ахоўваць і аднаўляць. А цяпер, кажуць, гэтыя звяры ў нас ізноў так размножыліся, што пытанне пра вяртанне бабровага мяса ў беларускае меню стала, як кажуць, рубам. І асабліва папулярызуюць той самы «рыбін» хвост... Паглядзім, ці не аб'явяць бабра зноў рыбай?

Будзе, відаць, дарэчы прыгадаць і даўні папулярны анекдот пра пост, які ў нечым перагукаецца з парадаксальнай пастановай пра бабра. Запісаў яго наш вельмі вядомы некалі гумарыст Караль Жэра.

Ксёндз-бернардзінец у час посту, дастаўшы сабе ў дарозе рыбы, прыехаў да карчмы. Ён пачысціў рыбу і вырашыў яе прыгатаваць. Тут прыязджаюць два езуіты, якія нічога поснага не мелі. Убачыўшы ў бернардзінца рыбу, адзін сказаў: — Ах, вашамосць ксёнжа, пекную рыбу ты маеш. А ці не маглі б мы ў васпана пажывіцца?

1-20

Бернардзінец, які меў на сабе распяцце, кажа:

— Калі мне васпан патлумачыць, што гэтыя літары ІNRІ над галавою Хрыста азначаюць, дык запрашу васпана на рыбу, а калі не — то, выбачай, не будзеш яе есці.

Езуіты тлумачаць, што тыя літары азначаюць Jesus Nazarenus Rex Judeorum (Езус Назарэй Цар Іўдзейскі).

А бернардзінец:

— Няпраўда, яны азначаюць: Jezuіta nіe bedzіe ryby jadl (езуіт не будзе рыбу есці).

Дык сам еў, а ім не даў. Але хоць бы яны і растлумачылі правільна, то ўсё роўна б рыбы не пакаштавалі, бо супраць іх было тлумачэнне.

Кухмістр Верашчака

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Як прайшоў «Марафон адзінства» у Віцебску

Як прайшоў «Марафон адзінства» у Віцебску

Два дні былі насычаны ўнікальнымі выставамі, карыснымі праектамі і інтэрактыўнымі пляцоўкамі.

Грамадства

Як людзі з інваліднасцю робяць свет лепшым

Як людзі з інваліднасцю робяць свет лепшым

«Нашы работы — жывыя, з энергетыкай любові і дабра».

Грамадства

Гарадское асяроддзе становіцца больш даступным для людзей з інваліднасцю

Гарадское асяроддзе становіцца больш даступным для людзей з інваліднасцю

Галоўная мэта дзяржавы сёння — інтэграваць чалавека з інваліднасцю ў грамадства.