З 1 красавіка тарыфы на перавозкі пасажыраў чыгуначным транспартам на гарадскіх, рэгіянальных і міжрэгіянальных лініях Беларусі павялічацца ў сярэднім на 32 працэнты.
Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства эканомікі ад 12 сакавіка 2014 года №23, якая была апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. Кошт праезду пасажыраў цягнікамі на гарадскіх лініях павялічыцца ў межах тарыфнага пояса з 5,3 тысячы рублёў да 6,6 тысячы рублёў, пры праездзе з аднаго тарыфнага пояса ў другі тарыфны пояс — з 6,6 тысячы рублёў да 7,8 тысячы рублёў за адну паездку. Кошт праезду за адзін кіламетр цягнікамі эканом-класа на рэгіянальных лініях павялічыцца з 90 да 120 рублёў, за адну зону — з 900 да 1,2 тысячы рублёў.
Сяргей РАСОЛЬКА.
«Гэта не толькі пра бізнес, але і пра чалавечыя адносіны».
«Нашы работы — жывыя, з энергетыкай любові і дабра».