Вы тут

«Нізкія прахадныя балы не спрыяюць станоўчаму іміджу ВНУ»


У вы­зна­чэн­ні мі­ні­маль­на­га ба­ла па­він­на быць пэў­ная гнут­касць

Бу­ду­чая пры­ём­ная кам­па­нія прой­дзе ў кра­і­не па ўдас­ка­на­ле­ных пра­ві­лах пры­ёму ў ВНУ і ся­рэд­нія спе­цы­яль­ныя на­ву­чаль­ныя ўста­но­вы. Мно­гія но­ва­ўвя­дзен­ні аб­мяр­коў­ва­лі­ся на пра­ця­гу не­каль­кіх апош­ніх га­доў. Тым не менш яшчэ не атры­ма­ны ад­ка­зы на ўсе пы­тан­ні: якім бу­дзе мі­ні­маль­ны бал на ЦТ, што да­зво­ліць абі­ту­ры­ен­там удзель­ні­чаць у кон­кур­се; якія ка­рэк­ці­роў­кі бу­дуць уне­се­ны ў Па­ла­жэн­не аб мэ­та­вай пад­рых­тоў­цы спе­цы­я­ліс­таў і ці за­ці­ка­вяц­ца вы­пуск­ні­кі ба­за­вай шко­лы да­дзе­най ім маг­чы­мас­цю па­ступ­лен­ня ў ССНУ без эк­за­ме­наў? Гэтыя пытанні мы абмяркоўваем з  стар­шы­нёй Па­ста­ян­най ка­мі­сіі Па­ла­ты прад­стаў­ні­коў На­цы­я­наль­на­га схо­ду па аду­ка­цыі, куль­ту­ры і на­ву­цы Ге­на­дзем ПАЛЬ­ЧЫ­КАМ.

— Ге­надзь Ула­дзі­мі­ра­віч, а як аса­біс­та вы ста­ві­це­ся да па­ве­лі­чэн­ня на­бо­ру на мэ­та­вую пад­рых­тоў­ку?

— Па-пер­шае, як на маг­чы­масць для вы­пуск­ні­ка га­ран­та­ва­на­ пра­ца­ўлад­ка­вацца ад­ра­зу пас­ля за­вяр­шэн­ня на­ву­чан­ня. І гэ­та вель­мі іс­тот­ная пе­ра­ва­га, якая, на мой по­гляд, па­куль не­да­ацэнь­ва­ец­ца. Праг­ма­тызм кштал­ту «а ці бу­ду я за­па­тра­ба­ва­ны як спе­цы­я­ліст», «дзе я бу­ду пра­ца­ўлад­ка­ва­ны пас­ля за­вяр­шэн­ня на­ву­чан­ня», бу­дзе толь­кі мац­нець. Па-дру­гое, ак­цэнт трэ­ба змяс­ціць на ро­лю ў мэ­та­вай пад­рых­тоў­цы ар­га­ні­за­цыі-за­каз­чы­ка. Якія ўмо­вы ра­бо­ты га­ран­ту­юц­ца ма­ла­до­му спе­цы­я­ліс­ту, што ро­біц­ца для та­го, каб ён не столь­кі ду­маў, як хут­чэй ад­пра­ца­ваць, коль­кі быў за­ці­каў­ле­ны ў за­ма­ца­ван­ні на ра­бо­чым мес­цы? Гэ­та зна­чыць, што па­він­на дзей­ні­чаць не сіс­тэ­ма пры­му­со­ва­га ўтры­ман­ня ма­ла­дых спе­цы­я­ліс­таў, а за­ці­каў­ле­насць за­каз­чы­ка ў пад­рых­тоў­цы кад­раў. Най­маль­ні­кі па­він­ны пры­маць са­мы не­па­срэд­ны ўдзел у аду­ка­цый­ным пра­цэ­се, а атры­маў­шы ма­ла­до­га спе­цы­я­ліс­та, пра­во­дзіць мэ­та­на­кі­ра­ва­ную ра­бо­ту па ства­рэн­ні год­ных умоў для яго. Між ін­шым, у вы­ра­шэн­ні гэ­та­га пы­тан­ня за­каз­чы­кі не па­він­ны за­ста­вац­ца адзі­но­кі­мі. Кад­ра­вая па­лі­ты­ка — праб­ле­ма не толь­кі га­лі­но­вая, але і рэ­гі­я­наль­ная. Та­му мяс­цо­выя ор­га­ны кі­ра­ван­ня так­са­ма не па­він­ны за­ста­вац­ца ўба­ку.

— Згод­на з но­вай рэ­дак­цы­яй пра­віл па­ступ­лен­ня ў ВНУ, школь­ныя ме­да­ліс­ты, вы­пуск­ні­кі ССНУ з дып­ло­мам з ад­зна­кай і пе­ра­мож­цы аб­лас­ных ту­раў рэс­пуб­лі­кан­скай алім­пі­я­ды атры­ма­лі маг­чы­масць па­сту­паць на пе­да­га­гіч­ныя спе­цы­яль­нас­ці ўво­гу­ле без іс­пы­таў. Ці да­па­мо­жа гэ­тая пры­ві­лея зра­біць пе­да­га­гіч­ныя спе­цы­яль­нас­ці больш пры­ваб­ны­мі для та­ле­на­ві­тай мо­ла­дзі?

 

— Праб­ле­ма ля­жыць больш глы­бо­ка. Фак­тыч­на ця­пе­раш­няя сі­ту­а­цыя з за­паў­нен­нем пе­да­га­гіч­ных спе­цы­яль­нас­цяў — на­ступ­ства та­го, як гра­мад­ства ра­зу­мее ро­лю на­стаў­ні­ка ў жыц­ці кож­на­га ча­ла­ве­ка. Трэ­ба за­ду­мац­ца, як мы ўсе па­він­ны ста­віц­ца да пе­да­го­га (на­стаў­ні­ка, вы­ха­валь­ні­ка), яко­му мы да­вя­ра­ем са­мае да­ра­гое, што ў нас ёсць — сваё дзі­ця. На маю дум­ку, пы­тан­не не толь­кі ва ўзроў­ні апла­ты пра­цы пе­да­го­га, які, без­умоў­на, па­ві­нен ад­па­вя­даць пра­цоў­ным вы­дат­кам і важ­нас­ці яго пра­цы, але і ў фар­мі­ра­ван­ні стаў­лен­ня да пе­да­го­га і ў сям'і, і ў срод­ках ма­са­вай ін­фар­ма­цыі, і ўво­гу­ле ў гра­мад­стве.

— Ці па­ві­нен быць бар'­ер у вы­гля­дзе мі­ні­маль­ных ба­лаў на ЦТ пры ўва­хо­дзе ў ВНУ? І ці трэ­ба зні­жаць мі­ні­маль­ныя пра­хад­ныя ба­лы?

— Пы­тан­не да­стат­ко­ва спрэч­нае. На мой по­гляд, за­лі­чэн­не абі­ту­ры­ен­таў з пер­ша­па­чат­ко­ва ніз­кім уз­роў­нем ве­даў, а тым больш абі­ту­ры­ен­таў, якія кі­ру­юц­ца прын­цы­пам «пай­ду ту­ды, ку­ды пра­хо­джу па кон­кур­се», не ідзе на ка­рысць ні абі­ту­ры­ен­ту, ні ВНУ, ні прад­пры­ем­ству, ку­ды вы­пуск­нік пра­ца­ўлад­ку­ец­ца (ка­лі, без­умоў­на, ён за­вер­шыць сваё на­ву­чан­не). Та­му пэў­ная план­ка па­він­на быць — гэ­та ў ін­та­рэ­сах усіх. Ін­шае пы­тан­не — якой яна па­він­на быць? Для ўсіх ад­ноль­ка­вай? І хто яе па­ві­нен вы­зна­чаць?

Пра­гноз мо­жа быць за­сна­ва­ны на ана­лі­зе ста­тыс­тыч­ных да­ных па­пя­рэд­ніх га­доў, рэ­гу­ля­вац­ца па­трэ­ба­мі рын­ку пра­цы. У ад­па­вед­нас­ці з но­вай рэ­дак­цы­яй Пра­ві­лаў пры­ёму, функ­цыя па вы­зна­чэн­ні мі­ні­маль­на­га ба­ла ўскла­дзе­на на Мі­ніс­тэр­ства аду­ка­цыі, што азна­чае пэў­ную гнут­касць у вы­ра­шэн­ні гэ­тай праб­ле­мы. На маю дум­ку, перс­пек­тыў­ным з'яў­ля­ец­ца рэ­гу­ля­ван­не ніж­няй план­кі са­мой уста­но­вай аду­ка­цыі пры за­лі­чэн­ні абі­ту­ры­ен­таў. Але гэ­ты пра­цэс па­ві­нен быць не толь­кі аб­са­лют­на праз­рыс­тым, але і ін­фар­ма­цый­на да­ступ­ным.

— А як вы ацэнь­ва­е­це той факт, што на­яў­насць школь­на­га ме­да­ля больш не бя­рэц­ца пад ува­гу пры па­ступ­лен­ні ні­дзе, акра­мя пе­да­га­гіч­ных спе­цы­яль­нас­цяў? На­ват у пунк­це з пе­ра­лі­чэн­нем ка­тэ­го­рый абі­ту­ры­ен­таў, якія ма­юць пе­ра­важ­нае пра­ва на за­лі­чэн­не пры ад­ноль­ка­вай коль­кас­ці ба­лаў, абі­ту­ры­ен­ты з больш вы­со­кім ся­рэд­нім ба­лам да­ку­мен­та аб аду­ка­цыі зай­ма­юць апош­нюю па­зі­цыю...

— Лі­чу, што пры ар­га­ні­за­цыі лю­бо­га кон­кур­су вы­зна­чаль­ным з'яў­ля­ец­ца не­па­срэд­ны вы­нік удзель­ні­ка. Пры агуль­ных роў­ных умо­вах, маг­чы­ма, і ёсць сэнс вы­ка­рыс­тоў­ваць да­дат­ко­выя кры­тэ­рыі. Гэ­тыя кры­тэ­рыі па­він­ны мець аб'­ек­тыў­ны ха­рак­тар і быць звя­за­ны з та­кі­мі да­сяг­нен­ня­мі абі­ту­ры­ен­таў, якія свед­чаць пра не­вы­пад­ко­васць вы­ба­ру той ці ін­шай спе­цы­яль­нас­ці. На­прык­лад, гэ­та мо­гуць быць вы­ні­кі прад­мет­ных алім­пі­яд, спар­тыў­ных спа­бор­ніц­тваў, роз­ных ві­даў твор­чых кон­кур­саў, кон­кур­саў пра­фе­сій­на­га май­стэр­ства. Перс­пек­тыў­ны­мі сту­дэн­та­мі з'яў­ля­юц­ца вы­пуск­ні­кі спе­цы­я­лі­за­ва­ных про­філь­ных уста­ноў агуль­най ся­рэд­няй аду­ка­цыі — та­кіх, як су­во­раў­скае ву­чы­лі­шча і ка­дэц­кія ву­чы­лі­шчы, шко­лы алім­пій­ска­га рэ­зер­ву. Усе гэ­тыя абі­ту­ры­ен­ты свя­до­ма вы­бра­лі сфе­ру бу­ду­чай пра­фе­сій­най дзей­нас­ці. І на­ват ка­лі на эта­пе па­ступ­лен­ня ў іх не са­мыя вы­со­кія ба­лы, моц­ная ма­ты­ва­цыя і ад­па­вед­ная пе­рад­пра­фе­сій­ная пад­рых­тоў­ка да­зво­ляць ім у пра­цэ­се на­ву­чан­ня ўсё на­вярс­таць і стаць пра­фе­сі­я­на­ла­мі вы­со­ка­га ўзроў­ню.

— Пры па­ступ­лен­ні ў ССНУ на асно­ве ба­за­вай аду­ка­цыі іс­пы­ты ад­мя­ні­лі. Абі­ту­ры­ен­таў збі­ра­юц­ца пры­маць па ся­рэд­нім ба­ле да­ку­мен­та аб агуль­най ба­за­вай аду­ка­цыі. Але ж школь­ныя ад­зна­кі мо­гуць быць і суб'­ек­тыў­ны­мі... Мне зда­ец­ца, што трэ­ба бы­ло спа­чат­ку ўвес­ці знеш­нюю атэс­та­цыю вы­пуск­ні­коў ба­за­вай шко­лы, а за­тым ужо пры­маць па яе вы­ні­ках мо­ладзь у ССНУ.

— Згод­ны, што ў гэ­тым вы­пад­ку аб'­ек­тыў­насць ад­бо­ру вы­клі­кае хва­ля­ван­не, асаб­лі­ва пры пры­ёме на спе­цы­яль­нас­ці, якія ка­рыс­та­юц­ца па­вы­ша­ным по­пы­там ся­род вы­пуск­ні­коў ба­за­вай шко­лы. Да­зво­лю са­бе вы­ка­заць дум­ку, што ў гэ­тым вы­пад­ку ся­рэд­ні бал ва ўсіх абі­ту­ры­ен­таў бу­дзе да­стат­ко­ва вы­со­кім, і вы­ра­шаль­ную ро­лю пры за­лі­чэн­ні ады­гра­юць ме­на­ві­та да­дат­ко­выя кры­тэ­рыі: толь­кі яны да­па­мо­гуць пры­ём­най ка­мі­сіі склас­ці рэй­тынг абі­ту­ры­ен­таў з ад­ноль­ка­вым ба­лам атэс­та­та. Між ін­шым, у Мі­ніс­тэр­стве аду­ка­цыі сён­ня раз­гля­да­ец­ца шэ­раг ма­дэ­ляў ар­га­ні­за­цыі вы­ні­ко­вай атэс­та­цыі за курс ба­зай шко­лы, у асно­ве якіх ля­жыць не­за­леж­ная дзяр­жаў­ная атэс­та­цыя на­ву­чэн­цаў, як гэ­та пры­ня­та ў між­на­род­най аду­ка­цый­най прак­ты­цы. Мяр­ку­ец­ца, што ў перс­пек­ты­ве атры­ма­ныя вы­пуск­ні­ка­мі сер­ты­фі­ка­ты змо­гуць лег­чы ў асно­ву пра­вя­дзен­ня та­ко­га кон­кур­су. І та­ды ад­па­дуць усе су­мнен­ні ў не­аб'­ек­тыў­нас­ці кон­курс­на­га ад­бо­ру...

На­дзея НІ­КА­ЛА­Е­ВА

Загаловак у газеце: Генадзь ПАЛЬЧЫК: «Нізкія прахадныя балы не спрыяюць станоўчаму іміджу ВНУ»

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Старт акцыі «Нашы дзеці» будзе дадзены 16 снежня

Старт акцыі «Нашы дзеці» будзе дадзены 16 снежня

Мерапрыемства пачнецца на Віцебшчыне.

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.