Вы тут

Ма­гут­ны па­тэн­цы­ял — на ка­рысць кра­і­не


Бе­ла­рус­кія на­ву­коў­цы здоль­ны і па­він­ны ства­раць пра­рыў­ныя рас­пра­цоў­кі су­свет­на­га ўзроў­ню

Пра гэ­та, а так­са­ма пра тое, як ак­ты­ві­за­ваць ра­бо­ту ў гэ­тым на­прам­ку, іш­ла раз­мо­ва на на­ра­дзе па пы­тан­нях перс­пек­тыў раз­віц­ця на­ву­кі, якую Прэ­зі­дэнт Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка пра­вёў з вя­ду­чы­мі ву­чо­ны­мі Бе­ла­ру­сі.

У па­чат­ку на­ра­ды Прэ­зі­дэнт ска­заў, што асаб­лі­васць гэ­тай су­стрэ­чы за­клю­ча­ец­ца ў тым, каб вы­слу­хаць не толь­кі кі­раў­ні­коў, але і пра­па­но­вы са­міх на­ву­коў­цаў. Трэ­ба пра­пра­ца­ваць ме­на­ві­та перс­пек­тыў­ныя на­прам­кі дзей­нас­ці. Па­вод­ле слоў Аляк­санд­ра Лу­ка­шэн­кі, «гэ­та важ­на, та­му што мы тра­цім вя­лі­кія гро­шы на на­ву­ко­выя ме­ра­пры­ем­ствы, і ха­це­ла­ся б, каб гэ­тыя гро­шы тра­ці­лі­ся на тое, што трэ­ба дзяр­жа­ве».

«Бе­ла­русь зна­хо­дзіц­ца ва ўмо­вах, па­доб­ных да тых, у якіх раз­ві­ва­лі­ся Япо­нія, Паўд­нё­вая Ка­рэя, Сін­га­пур. Мы не ба­га­тыя на пры­род­ныя рэ­сур­сы, за­тое ма­ем ма­гут­ны ін­тэ­ле­кту­аль­ны па­тэн­цы­ял, тал­ко­вых спе­цы­я­ліс­таў. Ад­нак па­куль у на­шай кра­і­не, як бы вас не па­крыў­дзіць, ня­ма пры­кмет­ных да­сяг­нен­няў ні ў ад­ным з вы­со­ка­тэх­на­ла­гіч­ных на­прам­каў», — ад­зна­чыў Прэ­зі­дэнт. Ён так­са­ма пад­крэс­ліў: «Да­сяг­нен­ні, пра якія вы ўвесь час ка­жа­це ў СМІ (на­прык­лад, су­пер­кам­п'ю­тар, спа­да­рож­нік, ле­кі ад ра­ку, транс­ген­ныя ко­зы, цэнтр кле­тач­ных тэх­на­ло­гій) — гэ­та на­ва­цыі ў маш­та­бе на­шай кра­і­ны важ­ныя, не спра­ча­ю­ся, але да­лё­ка не вы­ні­кі су­свет­на­га ўзроў­ню». «Я маю на ўва­зе пра­рыў­ныя на­прам­кі, ма­я­кі, на якія мы па­він­ны ары­ен­та­вац­ца, іду­чы на­пе­рад», — удак­лад­ніў Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка.

Тое, чым ця­пер зай­ма­юц­ца Ака­дэ­мія на­вук і ін­шыя на­ву­ко­выя ар­га­ні­за­цыі кра­і­ны, ка­рыс­на, але дроб­на, рэ­ва­лю­цый­ных ад­крыц­цяў і рас­пра­цо­вак ня­ма, пе­ра­ка­на­ны кі­раў­нік дзяр­жа­вы. «Я га­то­вы да лю­бых, на­ват рэ­ва­лю­цый­ных ра­шэн­няў. Сён­ня трэ­ба не толь­кі раз­віц­цё, па­трэ­бен пра­рыў, ха­ця б па не­каль­кіх на­прам­ках», — пе­ра­ка­на­ны Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка.

Ся­род га­лоў­ных праб­лем, якія тар­мо­зяць раз­віц­цё на­ву­ко­вай сфе­ры ў Бе­ла­ру­сі, экс­пер­ты на­зы­ва­юць ніз­кую на­ву­ка­ё­міс­тасць ВУП і па­дзен­не прэ­сты­жу кар'­е­ры на­ву­коў­ца. У су­вя­зі з гэ­тым Прэ­зі­дэнт ад­зна­чыў, што са­праў­ды вы­дат­кі ад ВУП на на­ву­ку ў Бе­ла­ру­сі ні­жэй­шыя, чым у кра­і­нах-лі­да­рах на­ву­ко­ва-тэх­ніч­на­га пра­грэ­су. Ад­нак, як рас­тлу­ма­чыў Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка, за мя­жой іль­ві­ную до­лю вы­дат­каў на на­ву­ку скла­да­юць не бюд­жэт­ныя гро­шы, а срод­кі кар­па­ра­цый і фір­маў, на­ўпрост за­ці­каў­ле­ных у вы­ні­ках да­сле­да­ван­няў. «У нас жа та­кія кры­ні­цы фі­нан­са­ван­ня вы­ка­рыс­тоў­ва­юц­ца не­да­стат­ко­ва, — ад­зна­чыў кі­раў­нік дзяр­жа­вы. — У Бе­ла­ру­сі до­ля іна­ва­цый­на ак­тыў­ных прад­пры­ем­стваў скла­дае ка­ля 26%, у кра­і­нах Еў­ра­са­ю­за яна да­хо­дзіць да 80%».

Пры гэ­тым Прэ­зі­дэнт ад­зна­чыў, што на­ву­ка тры­ма­ец­ца за кошт на­ву­коў­цаў ста­рэй­ша­га па­ка­лен­ня, а пра­цэс уз­наў­лен­ня на­ву­ко­вых кад­раў не­ўза­ба­ве мо­жа да­сяг­нуць кры­тыч­на­га пунк­та. Пра гэ­тыя і ін­шыя вост­рыя праб­ле­мы, якія пе­ра­шка­джа­юць бе­ла­рус­кай на­ву­цы па­спя­хо­ва раз­ві­вац­ца, і іш­ла раз­мо­ва на на­ра­дзе.

Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка ў лі­ку пы­тан­няў, што раз­гля­да­лі­ся, пра­па­на­ваў аб­мер­ка­ваць, ці ра­цы­я­наль­ная іс­ну­ю­чая сіс­тэ­ма кі­ра­ван­ня на­ву­кай для та­кой дзяр­жа­вы, як Бе­ла­русь, і як рэ­фар­ма­ваць сіс­тэ­му на­ву­ко­вых ар­га­ні­за­цый. Прэ­зі­дэнт рас­тлу­ма­чыў, што, га­во­ра­чы аб рэ­фор­ме, ён мае на ўва­зе пра­цэс удас­ка­на­лен­ня, а не лом­кі. «Усё трэ­ба ра­біць, грун­ту­ю­чы­ся на во­пы­це па­пя­рэд­ніх па­ка­лен­няў, і вы­ка­рыс­тоў­ваць па мак­сі­му­ме тое, што да нас зроб­ле­на, браць леп­шае і ўдас­ка­наль­ваць тое, што нам трэ­ба», — ска­заў Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка.

На на­ра­дзе так­са­ма аб­мяр­коў­ва­ла­ся, якія фун­да­мен­таль­ныя да­сле­да­ван­ні па­трэб­ны і для ча­го, якіх вы­ні­каў мо­жа ча­каць ад іх кра­і­на. Ад­но з са­мых клю­ча­вых фун­да­мен­таль­ных пы­тан­няў, на дум­ку Прэ­зі­дэн­та, — як ства­рыць сіс­тэ­му эка­на­міч­ных сты­му­лаў, якія да­зво­ляць не­ад­мі­ніст­ра­цый­ны­мі ме­та­да­мі вы­ра­шыць за­да­чу ўка­ра­нен­ня на­ву­ко­вых вы­ні­каў у вы­твор­часць?

У На­цы­я­наль­най ака­дэ­міі на­вук, дзе пра­хо­дзі­ла на­ра­да, на вы­ста­ве бы­ло прад­стаў­ле­на больш за 200 на­ву­ко­вых рас­пра­цо­вак па са­мых пра­рыў­ных на­прам­ках. У іх лі­ку рас­пра­цоў­кі ў кас­міч­най га­лі­не, у сфе­рах бія­тэх­на­ло­гій, фар­ма­цэў­ты­кі, ме­ды­цы­ны, хі­міі, сель­скай гас­па­дар­кі.

Прэзідэнт на­ве­даў экс­па­зі­цыю, азна­ё­міў­ся з рас­пра­цоў­ка­мі Бе­ла­рус­кай кас­міч­най сіс­тэ­мы дыс­тан­цый­на­га зан­дзі­ра­ван­ня зям­лі, з ноу-хау ў га­лі­не но­вых ма­тэ­ры­я­лаў, вы­со­ка­тэх­на­ла­гіч­ных вы­твор­час­цяў.

Выбар рэдакцыі

Жыллё

У Мінскім раёне адкрылі новы арэндны дом

У Мінскім раёне адкрылі новы арэндны дом

Новы год — у новай кватэры.

Грамадства

Шлях да сэрца вандроўніка ляжыць праз страўнік

Шлях да сэрца вандроўніка ляжыць праз страўнік

Як развіваецца гастратурызм у Беларусі?

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.