Вы тут

Удар па наф­та­вых цэ­нах?


Санк­цыі, ужо ўве­дзе­ныя ЗША су­праць Ра­сіі, не ака­жуць іс­тот­на­га ўплы­ву на ра­сій­скую эка­но­мі­ку. Мож­на прад­ка­заць, што ў вы­ні­ку бу­дзе боль­шы ад­ток ка­пі­та­лаў з кра­і­ны і мен­шы, чым ча­ка­ла­ся, аб'­ём за­меж­ных ін­вес­ты­цый. Але для ра­сій­скай эка­но­мі­кі абедз­ве сі­ту­а­цыі да­стат­ко­ва звык­лыя. Тым больш што ўрад кра­і­ны пра­дэ­ман­стра­ваў га­тоў­насць увя­дзен­ня жорст­кіх мер для та­го, каб ні­ве­лі­ра­ваць абедз­ве тэн­дэн­цыі.

У той жа час па­гро­зы ЗША аб зні­жэн­ні су­свет­ных цэн на наф­ту, каб па­ка­раць Ра­сію, не­аб­ход­на ўспры­маць да­стат­ко­ва сур'­ёз­на.

Спра­ва ў тым, што та­кія кро­кі бу­дуць ус­пры­ня­ты па­зі­тыў­на боль­шас­цю кра­ін све­ту. Не з-за та­го, што ім ці­ка­выя санк­цыі су­праць Ра­сіі, а та­му, што вы­со­кія цэ­ны на наф­ту шкод­ныя кра­і­нам, якія не ма­юць сва­іх вя­лі­кіх за­па­саў і вы­му­ша­ны яе ім­пар­та­ваць. Чым вы­шэй­шыя цэ­ны на наф­ту на су­свет­ных рын­ках, тым боль­шыя су­мы вы­вод­зяц­ца з кра­ін, якія за­ле­жаць ад ім­пар­ту наф­ты, што не­га­тыў­на ад­бі­ва­ец­ца на іх ганд­лё­вым саль­да і тар­мо­зіць тэм­пы раз­віц­ця эка­но­мі­кі.

Але, каб зні­зіць цэ­ны, ЗША па­він­ны зра­біць шэ­раг кро­каў. Бяс­спрэч­на, Злу­ча­ныя Шта­ты з'яў­ля­юц­ца ад­ным з лі­да­раў у све­це па наф­та­зда­бы­чы. У той жа час яны са­мі па-ра­ней­ша­му не здоль­ны за­бяс­пе­чыць ся­бе наф­тай і ім­пар­-
т­уюць вя­лі­кія яе аб'­ёмы, зна­хо­дзя­чы­ся па гэ­тым па­каз­чы­ку ў све­це на дру­гім мес­цы.

Збіць цэ­ны на су­свет­ным рын­ку ЗША, пры­нам­сі ча­со­ва, змо­гуць, рас­пра­да­ючы на па­ста­ян­най асно­ве свае стра­тэ­гіч­ныя за­па­сы наф­ты. Гэ­та яны змо­гуць ра­біць на пра­ця­гу не­каль­кіх ме­ся­цаў і бу­дуць вы­му­ша­ны спы­ніц­ца, ка­лі за­па­сы за­над­та змен­шац­ца.

Дру­гім кро­кам мо­жа стаць да­моў­ле­насць з кра­і­на­мі, якія з'яў­ля­юц­ца лі­да­ра­мі па су­свет­най наф­та­зда­бы­чы, аб тым, каб яны рэз­ка на­рас­ці­лі аб'­ёмы экс­пар­ту, збі­ва­ю­чы цэ­ны на су­свет­ным рын­ку. Га­вор­ку ў та­кой сі­ту­а­цыі экс­пер­ты вя­дуць най­перш пра Са­удаў­скую Ара­вію, ад­ну з вя­ду­чых кра­ін-экс­пар­цё­раў «чор­на­га зо­ла­та» ў све­це, якая зна­хо­дзіц­ца ў ва­ен­на-стра­тэ­гіч­ным аль­ян­се з ЗША. Мо­жа ўзнік­нуць пы­тан­не, на­вош­та кра­і­не, якая за­раб­ляе вя­лі­кія гро­шы ў сі­ту­а­цыі вы­со­кіх цэн на наф­ту, да­па­ма­гаць Ва­шынг­то­ну збі­ваць цэ­ны на яе, страч­ва­ю­чы част­ку ве­лі­зар­ных да­хо­даў? Спра­ва ў тым, што ЗША мо­гуць даць Са­удаў­скай Ара­віі роз­ныя ві­ды кам­пен­са­цыі за стра­ча­ныя да­хо­ды. У пры­ват­нас­ці, аме­ры­кан­цы мо­гуць пра­даць най­ноў­шыя ві­ды ўзбра­ен­няў па зні­жа­ных цэ­нах, або Ва­шынг­тон мо­жа зра­біць пэў­ныя кро­кі ў знеш­няй па­лі­ты­цы ў ін­та­рэ­сах са­уды­таў. З та­го, што мо­жа за­ці­ка­віць Са­удаў­скую Ара­вію, экс­пер­ты на­зы­ва­юць ад­хі­лен­не ад ула­ды дзей­на­га прэ­зі­дэн­та Сі­рыі, вяр­тан­не да жорст­кіх мер су­праць Іра­на і пад­трым­ку ва­ен­на­га рэ­жы­му ў Егіп­це.

Як зні­жэн­не цэн на наф­ту мо­жа ад­біц­ца на эка­но­мі­цы Ра­сіі? Па­вод­ле пад­лі­каў ра­сій­скіх эка­на­міс­таў, ад зні­жэн­ня экс­парт­най ца­ны на наф­ту на адзін до­лар бюд­жэт Ра­сіі страч­вае 4 міль­яр­ды до­ла­раў за год. Не­скла­да­на пад­лі­чыць, што ка­лі ЗША ў змо­ве з кра­і­на­мі-экс­пар­цё­ра­мі наф­ты ўдас­ца збіць цэ­ны на су­свет­ным рын­ку на 10 до­ла­раў, урон для Ра­сіі скла­дзе 40 міль­яр­даў до­ла­раў, на 20 — 80 міль­яр­даў до­ла­раў і гэ­так да­лей.

Тут важ­ныя не­каль­кі пы­тан­няў. Па-пер­шае, як доў­га аме­ры­кан­цы змо­гуць пры­трым­лі­вац­ца та­кой стра­тэ­гіі, каб па­ка­раць Ра­сію? Са­удаў­ская Ара­вія мо­жа пад­тры­маць ЗША на пра­ця­гу не­каль­кіх ме­ся­цаў у ад­каз на ўза­ем­ныя са­ступ­кі аме­ры­кан­цаў, але на­ўрад ці са­уды­ты па­го­дзяц­ца страч­ваць вя­ліз­ныя гро­шы даў­жэй.

Па-дру­гое, ці не ада­б'ец­ца та­кая стра­тэ­гія ад­моў­на на пла­нах са­міх аме­ры­кан­цаў па­вя­лі­чыць зда­бы­чу наф­ты на тэ­ры­то­рыі ЗША да 2020 го­да да та­кой сту­пе­ні, каб пе­ра­стаць за­ле­жаць ад ім­пар­ту наф­ты? Бо чым ні­жэй­шая ца­на на наф­ту, тым менш сты­му­лаў у аме­ры­кан­скіх наф­та­зда­бы­валь­ных прад­пры­ем­стваў па­шы­раць вы­твор­часць у ЗША. Тым больш што не­ка­то­рыя з пра­па­на­ва­ных для па­шы­рэн­ня зда­бы­чы наф­ты тэх­на­ло­гій да­во­лі за­трат­ныя.

Па-трэ­цяе, ці па­ня­се ў вы­ні­ку Ра­сія та­кі ўрон, каб па­чаць вы­кон­ваць ука­зан­ні аме­ры­кан­цаў, вы­ка­заў­шы га­тоў­насць вяр­нуц­ца ва ўмо­вы ад­на­па­ляр­на­га све­ту? У гэ­тым ёсць са­мыя сур'­ёз­ныя су­мнен­ні. На­са­м­рэч гэ­та ста­не важ­ным сты­му­лам для эка­но­міі бюд­жэт­ных рэ­сур­саў і ма­дэр­ні­за­цыі не­сы­ра­він­ных сек­та­раў ра­сій­скай эка­но­мі­кі, каб яна ў бу­ду­чы­ні ў мен­шай сту­пе­ні за­ле­жа­ла ад экс­пар­ту энер­га­рэ­сур­саў. І гэ­та ў доў­га­тэр­мі­но­вым пе­ры­я­дзе вель­мі ня­вы­гад­на для ЗША і ЕС, па­коль­кі эка­но­мі­ка Ра­сіі ў та­кім ра­зе ста­не больш устой­лі­вай і ста­біль­най, а так­са­ма на­бу­дзе но­выя пунк­ты рос­ту.

Па-чац­вёр­тае, знач­нае зні­жэн­не цэн на наф­ту ада­б'ец­ца даб­ра­твор­на на та­кім буй­ным ім­пар­цё­ры наф­ты ў све­це, як Кі­тай­ская На­род­ная Рэс­пуб­лі­ка. Але ж у ЗША мно­гія цу­доў­на ра­зу­ме­юць, што ця­пе­раш­нія праб­ле­мы з Маск­вой ні­што ў па­раў­на­нні з ты­мі вы­клі­ка­мі, якія пры­ня­се Аме­ры­цы імк­лі­вае раз­віц­цё вя­ліз­най кі­тай­скай эка­но­мі­кі. І ка­раць Ра­сію, да­па­ма­га­ю­чы тым са­мым больш ма­гут­на­му кан­ку­рэн­ту, зу­сім не ў на­цы­я­наль­ных ін­та­рэ­сах ЗША.

Па-пя­тае, не вар­та за­бы­вац­ца і на тое, што аме­ры­кан­скія наф­та­выя кам­па­ніі зда­бы­ва­юць наф­ту па ўсім све­це і вы­пра­ца­ва­лі сур'­ёз­ныя ры­ча­гі ўплы­ву на аме­ры­кан­скую знеш­нюю па­лі­ты­ку. Не­каль­кі ме­ся­цаў яны яшчэ га­то­вы бу­дуць па­цяр­пець, але больш — на­ўрад ці. Усе на­пра­ца­ва­ныя імі су­вя­зі бу­дуць пу­шча­ны ў ход, каб ад­на­віць тыя цэ­ны, якія пры­ня­суць ім най­боль­шы пры­бы­так.

Сяр­гей КІ­ЗІ­МА,

док­тар па­лі­тыч­ных на­вук

Выбар рэдакцыі

Жыллё

У Мінскім раёне адкрылі новы арэндны дом

У Мінскім раёне адкрылі новы арэндны дом

Новы год — у новай кватэры.

Грамадства

Шлях да сэрца вандроўніка ляжыць праз страўнік

Шлях да сэрца вандроўніка ляжыць праз страўнік

Як развіваецца гастратурызм у Беларусі?

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.