Сярод абраных дэпутатаў мясцовых Саветаў — 5 114 членаў РГА «Белая Русь», што складае прыкладна чвэрць ад агульнай колькасці выбраных дэпутатаў, паведаміў намеснік старшыні РГА «Белая Русь» Сяргей ПІГАРАЎ падчас сустрэчы з дэлегацыяй Гродзенскай гарадской арганізацыі аб'яднання...
«Усяго ў мерапрыемствах «Белай Русі» па падрыхтоўцы да выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў 27-га склікання прынялі ўдзел 53 524 члены арганізацыі, што складае 37% ад яе агульнай колькасці, — праінфармаваў Сяргей Пігараў. — Гэта той авангард, які ідзе наперадзе нашага руху. І, відаць, гэты авангард будзе гатовы да розных пераўтварэнняў».
Падчас сустрэчы Сяргей Пігараў паведаміў, што «Белая Русь» аптымізавала колькасць сваіх членаў. «Мы змаглі пазбавіцца ад «баласту» — тых, хто на паперы лічыцца ўдзельнікам арганізацыі, а на самой справе звольніўся, памёр, з'ехаў на працу за мяжу, выйшаў з аб'яднання, — патлумачыў Сяргей Пігараў. — Аптымізаваная колькасць — гэта 144 468 удзельнікаў».
Была закранута і тэма магчымай трансфармацыі арганізацыі. Па словах Сяргея Пігарава, не выключаецца, што будзе створана партыя, але і грамадскае аб'яднанне будзе жыць. «Ужо цяпер ясна, што не ўсе члены «Белай Русі» гатовы да таго, каб стаць членамі партыі, — адзначыў ён. — А прыхільнікамі — калі ласка. Таму, можа быць, мае сэнс пакінуць грамадскае аб'яднанне».
Надзея ЮШКЕВІЧ.
Зазірнём у заўтра Беларусі.
Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.